Вы тут

Зыслаў: памяць жыве


(Працяг. Пачатак чытайце тут. Працяг чытайце тут)

Любанскі раён невялікі, перад 1941 годам жыхароў было тут няшмат. Але ваеннае ліхалецце пакінула сляды не меншыя, чым у іншых мясцінах. Незагойнымі застаюцца тыя сляды-шрамы ў лёсах людзей.

Помнікаў змагарам за незалежнасць Радзімы на Любаншчыне шмат. Ад велічнага у цэнтры горада да невялічкіх, схаваных пад шатамі дрэў ўсцяж лясных дарог — усе яны нагадваюць пра воінаў і партызанаў-землякоў. Толькі чаго варты былі б самыя велічныя манументы без памяці, якую пераймае падрастаючае пакаленне ў сваіх папярэднікаў?

31-50

Любанскі музей народнай славы. Адна з багатых экспазіцый прысвечана партызанам вострава Зыслаў. Пад шклом выстаўлены асабістыя рэчы, зброя лясных мсціўцаў. Невядома, хто ў часы вайны зрабіў унікальныя фотаздымкі, але на кожным з гэтых кадраў можна доўга разглядаць рысы твараў, дэталі адзення, рыштунак.

— Мы абавязкова звяртаем увагу наведвальнікаў на гістарычныя фота, — кажа дырэктар музея Наталля Сіняк. — Напрыклад, гэты здымак паказвае партызанскую збройную майстэрню. У атрад мсціўцаў уліваліся новыя сілы: мясцовыя жыхары, бежанцы, чырвонаармейцы, якія выходзілі з акружэння. Патрабавалася зброя. Сярод тых, хто забяспечваў узбраенне, быў інжынер Тэнгіз Шаўгулідзэ, які сканструяваў партызанскі гранатамёт. Гэтая ўнікальная зброя прадстаўлена ў экспазіцыі. Дакументы, фотаздымкі, рэчы выдатна перадаюць атмасферу партызанскага жыцця, але мы распрацавалі яшчэ адзін эфектыўны спосаб яскрава расказаць пра гераічнае мінулае. «Пазыўны «Зыслаў» — так мы назвалі інтэрактыўную гульню для школьнікаў. Падзеленыя на групы, дзеці атрымліваюць аператыўныя заданні, якія патрабуюць не толькі ведаў гісторыі, але і спрыту, бо, каб знайсці адказ, неабходна хутка перамяшчацца па экспазіцыі музея і па горадзе.

31-51

Дарэчы, такая інтэрактыўная гульня спадабалася і школьнікам з Расіі, якія былі на экскурсіі па партызанскіх сцежках Любаншчыны. Увогуле, гістарычная тэма беларускіх народных мсціўцаў заўжды запатрабаваная не толькі ў выхаваўчым працэсе, але і ў міжнародных культурных праектах, турызме.

31-49

Вось яшчэ адзін факт з мінулага, якім цікавяцца не толькі школьнікі, але і педагогі-даследчыкі. У час вайны, нягледзячы на ўсе цяжкасці, у партызанскай вёсцы Загалле працавала непадкантрольная акупантам «зялёная школа». У свабодны ад заняткаў час яе вучні дапамагалі набіраць лістоўкі, клапаціліся аб параненых, працавалі на хлебапякарні, вазілі партызанам сена, шукалі ў лясных гушчарах парашуты з грузамі (іх для атрада скідвалі савецкія самалёты). Школа дзейнічала па ўсіх правілах: заняткі ішлі па савецкіх праграмах, настаўнікі рэгулярна абмяркоўвалі вынікі, праводзілі педсаветы, адзначалі святы — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і Новы год. Найбольш поўна пра «зялёную школу» сёння можна даведацца ў Загальскай сельскай бібліятэцы. Землякі сабралі тут багаты матэрыял пра гераічнае мінулае свайго краю.

Яўген Пясецкі. Фота аўтара.

(Працяг тэмы будзе.)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.