Вы тут

Прыватнай паркоўкі ля пад'езда не бывае


А вось аўтамайстэрню на ўласным участку арганізаваць можна

Зямля ў галоўным мегаполісе краіны дарагая. У межах Мінскай кальцавой дарогі засталося зусім няшмат свабодных участкаў, якія хутка будуць асвоены будаўніцтвам. Таму і стаўленне да зямлі ў нашым горадзе асаблівае. Аб спецыфіцы зямельнага заканадаўства і парушэннях, што сустракаюцца ў сталіцы, карэспандэнту «Звязды» расказаў начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінгарвыканкама Дзяніс Сінельнікаў.

31-33

Самасёлаў разгледзіць тэхналогія хай-тэк

Парушэнні ў зямельнай сферы ў нас не маюць масавага характару, аднак сустракаюцца. Галоўным чынам, гэта самавольнае заняцце зямель як «юрыкамі», так і «фізікамі». Напрыклад калі арганізацыя атрымлівае новы ўчастак для далейшага будаўніцтва, то інвестар можа паставіць агароджу не толькі па перыметры адведзенай зямлі, але часцяком і прыхапіць частку ўжо гарадской тэрыторыі. Звычайна гэта робіцца для арганізацыі там бытовак для будаўнікоў. Потым такія выпадкі абавязкова выяўляюцца спецыялістамі службы, ці па выніках сумесных рэйдаў з Камітэтам дзяржкантролю, ці пракуратурай.

Сёння дакладна кантраляваць выкарыстанне гарадскіх зямель дапамагаюць тэхналогіі хай-тэк. Гарадская служба актыўна выкарыстоўвае «Googl.Kарты», а таксама кадастравую карту краіны, якая ёсць у агульным доступе ў сетцы інтэрнэт. Адтуль спецыялісты могуць атрымліваць, пры неабходнасці, нават спадарожнікавыя здымкі даволі добрай якасці.

«Забытых» хатак у сталіцы не існуе

Бываюць выпадкі, калі ў шэраг парушальнікаў трапляюць і фізічныя асобы, якія самавольна далучаюць да сваіх падвор'яў дададковыя метры ўжо гарадской тэрыторыі. Аднак узаконіць потым такі захоп зямлі практычна немагчыма. Бо павялічыць плошчу свайго ўчастка для абслугоўвання жылога дома згодна з заканадаўствам нельга.

Існуюць тут і іншыя праблемныя пытанні, аднак такіх выпадкаў, калі ў старога дома згубіўся гаспадар, у Мінску ўвогуле няма. Падобная праблема пакінутага дрэннага жылля, хутчэй, характэрна для невялікіх населеных пунктаў далёкай правінцыі. А ў сталіцы толькі квадратны метр каштуе ад 1,5 да 3 млн рублёў. Атрымліваецца, што гарадскі ўчастак ва ўласнасці плошчай ад 6 да 15 сотак будзе каштаваць каля 3 млрд рублёў, ці 200 тысяч долараў. «Таму нават слабенькія дамы, дзе памерлі гаспадары, пустымі ніколі не застаюцца,» — удакладняе сітуацыю Дзяніс Сінельнікаў. Тут нашчадкі заўсёды своечасова адшукаюцца.

Уласную паркоўку пад вокнамі не купіш

31-34

Сустракаецца яшчэ адзін тыповы спосаб самавольнага заняцця зямель грамадзянамі — спробы агарадзіць для сябе парковачнае месца ў двары шматкватэрнага дома. Такія выпадкі ўзнікаюць, калі напрыклад, чалавек аплаціў стварэнне дадатковага машына-месца. Так, жыхар уклаў у паркоўку свае грошы, аднак яна ўсё роўна ўяўляе з сябе элемент добраўпарадкавання гарадской тэрыторыі. Таму такі ўяўны ўласнік гэтага машына-месца падобнае месца агароджваць ланцугамі ці ўсталёўваць блакіратар не мае права. Увогуле, у горадзе для аўтамабілістаў не існуе спосабу стаць законным уладальнікам такіх парковачных месцаў.

Існуе Кодэкс аб зямлі, што прадугледжвае мэты, пад якія зямельныя ўчасткі могуць атрымаць грамадзяне. Гэта — для абслугоўвання дома, кватэры ў блакіраваным жылым доме і агародніцтва, калі гаворка ідзе не аб Мінску, то і для вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства і традыцыйных народных промыслаў. «А вось для паркоўкі асабістых аўтамабіляў выдзяленне зямельных участкаў не прадугледжана», — тлумачыць сітуацыю начальнік землеўпарадкавальнай службы.

31-32

Існуе толькі адно выключэнне з гэтага правіла — часовыя гаражы для людзей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату. У гэтым выпадку заканадаўства дазваляе даваць ім зямельныя ўчасткі на дваровых тэрыторыях у часовае карыстанне для ўстаноўкі невялікіх канструкцый. Аднак, калі такі чалавек памірае або мяняе месца жыхарства, то адміністрацыя раёна прадпісвае ўласнікам ці нашчадкам жылля дэмантаваць пабудову і вызваліць зямлю.

Прыватныя СТА ўзаконілі

Сектар індывідуальнага жылля ў горадзе даволі ўнушальны. Тут людзі ў большасці законапаслухмяныя і пытанняў з граніцамі зямельных участкаў паміж суседзямі, бадай, не ўзнікае. Справа крыху ў іншым. Мэтавае выкарыстанне такіх надзелаў, якія былі прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, часам не выконваецца. Здараюцца выпадкі, калі на падобных участках могуць арганізаваць невялікія аўтамайстэрні, ці іншыя прыватныя структуры па аказванні паслуг. Без адпаведнага афармлення ўчасткаў пад такія мэты падобнае выкарыстанне зямель лічыцца парушэннем заканадаўства. Раней атрымаць такую паперу на ўчастак было практычна немагчыма.

А сёння фізічныя асобы ўжо маюць права рабіць на ўчастках аўтамайстэрні, але папярэдне пляцоўку пад такую СТА трэба адасобіць. Для выканання падобнай працэдуры прадпрымальнік павінен звяртацца ў адміністрацыю раёна па спецыяльны дазвол. Потым яго заяву будзе разглядаць камісія розных спецыялістаў, у тым ліку тых, хто адказвае за экалогію і сочыць за санітарным станам у раёне. Атрыманне такога дазволу ў пэўнай меры мяняе статус зямлі. У гэтым выпадку ўласнікі падобных аб'ектаў будуць плаціць зямельны падатак ужо ў большых памерах за частку сваёй зямлі, якая выкарыстоўваецца па іншым прызначэнні.

Штрафы «кусаюцца»

31-35

Зрэшты, парушаць любое заканадаўства нявыгадна. У нашым жа выпадку штраф за самавольнае заняцце ўчастка для грамадзян складае ад 10 да 30 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) — ад 20 да 100, а для юрыдычных асоб — ад 50 да 300. Канчатковы памер штрафу вызначае суд у залежнасці ад абставінаў здзейсненага правапарушэння. Акрамя таго, пасля прыцягнення вінаватага да адказнасці земслужба накіроўвае ў падатковыя органы інфармацыю пра выяўленыя парушэнні, і да моманту іх ліквідацыі з карыстальніка ўчастка спаганяецца дзесяцікратная стаўка зямельнага падатку.

З пачатку года спецыялісты службы ўжо даследавалі 60 зямельных участкаў і ў кожным выпадку выявілі парушэнні. Па 32 фактах карыстальнікі тэрыторыі самі ліквідавалі іх, а ў 28 — давялося складаць пратаколы. У 10 выпадках гаворка ішла аб самавольным заняцці зямель, 11 — звязаны з невыкананнем тэрмінаў вяртання часова занятых участкаў, 7 — тычыліся нямэтавага выкарыстання ўчасткаў.

«Гаражнае» жыллё ў нас... не прыжылося

Летась у сацыяльныя сеткі трапіла цікавая навіна пра тое, што ў гаражных кааператывах Падмаскоўя асобныя занадта прасунутыя гаспадары падобных памяшканняў пачалі пераабсталёўваць іх у модульнае міні-жыллё. Потым такія памяшканні цішком здаваліся ў арэнду іншагароднім гастарбайтарам. Дзяніс Сінельнікаў паведаміў нам, што іх служба аб такіх выпадках пераабсталявання гаражоў на тэрыторыі Мінска інфармацыі не мае. Калі б яны былі зафіксаваны гарадскімі ўладамі, то трапілі б у разрад парушэнняў нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.