Вы тут

Вільнюс назвалі самым танным для турыстаў еўрапейскім горадам


Сталіцу Літвы назвалі самым танным для турыстаў горадам Еўропы. Аб гэтым паведамляецца на сайце брытанскай паштовай службы Роst Оffісе. Кампанія правяла даследаванне, па выніках якога высветлілася, што правесці выхадныя ў Вільнюсе можна ў сярэднім за 100 еўра. Другое месца ў рэйтынгу заняў Будапешт (119,77 еўра), трэцяе — Рыга (120,39 еўра). Пры складанні рэйтынгу аўтары ўлічвалі кошт дзвюх начэй у трохзоркавым гатэлі, трансферу з аэрапорта, вячэры з віном, экскурсій і транспарту ў горадзе. Самым дарагім еўрапейскім горадам быў названы Стакгольм. Каб правесці выхадныя ў сталіцы Швецыі, падарожніку ў сярэднім можа спатрэбіцца больш за 310 еўра.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.