Вы тут

Фолевая кіслата зніжае рызыку інсульту


У даследаванні спецыялістаў з бальніцы Ленакс Хіл прынялі ўдзел больш за 20 000 пацыентаў. Даследчыкі хацелі высветліць, як фолевая кіслата (вітамін B9) уплывае на рызыку развіцця інсульту. Даследаванне паказала: фолевая кіслата зніжала рызыку, прынамсі, у тых, хто прымаў энапрыл. Аднак спецыялісты лічаць, што яна можа змяншаць рызыку і сама па сабе. Так, верагодна, прадухіліць інсульт здольны звычайны вітамін. Фолевая кіслата змяшчаецца ў зялёнай ліставой гародніне, бабах і цытрусавых. Акрамя таго, існуюць розныя дадаткі з вітамінам B9. Доктар Уолтэр Уілет з Гарвардскай школы грамадскага здароўя адзначае: «Садавіна і гародніна багатыя на фолевую кіслату, а таксама калій і фітахімічныя злучэнні, якія таксама зніжаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.