Вы тут

Белкаапсаюз: у продажы выключна айчыннае


Крытычны імпарт тут усяго каля 7%

Доля беларускіх тавараў у крамах спажывецкай кааперацыі складае 93%, паведаміў старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў.

У асноўным насельніцтва купляе тое, што вырабляецца ў нашай краіне, а імпартныя тавары, асабліва прадукты, у сельскай мясцовасці не каціруюцца, адзначыў кіраўнік ведамства. Да тавараў крытычнага імпарту ў сетцы кааперацыі адносяцца цытрусавыя, алей, некаторыя віды лікёра-гарэлачнай прадукцыі і іншых тавараў, якія не вырабляюцца ў Беларусі. А вось 99% тытунёвых вырабаў і мэблі, 98% безалкагольных напояў, 91% сокаў, 96% піва і макаронных вырабаў, 95% гародніны, якія прадаюцца ў крамах спажыўкааперацыі, з'яўляюцца таварамі айчыннай вытворчасці.

31-55

Сёлета ў сістэме Белкаапсаюза пачаў дзейнічаць адзіны аптова-лагістычны цэнтр менавіта для паставак у сістэму спажыўкааперацыі харчовых тавараў крытычнага імпарту. Яго стварэнне дазволіла зрабіць імпарт таннейшым і тым самым істотна павялічыць рэалізацыю некаторых груп тавараў, у прыватнасці садавіны, рыбы і круп. Валерый Іваноў упэўнены, што ў бліжэйшы час рэгіянальныя прадстаўніцтвы аптова-лагістычнага цэнтра з'явяцца і ва ўсіх абласцях краіны.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.