Вы тут

Красавік пажартуе мокрым снегам


А ўначы на выхадныя яшчэ і падмарозіць да мінус 5 градусаў

На гэтым тыдні на тэрыторыю нашай краіны завітаюць актыўныя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы і будзе няўстойлівае і халоднае надвор'е, паведаміў начальнік аддзела метыяпрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.

Таму ў аўторак у нас будзе ісці дождж, а часам магчымы дождж з мокрым снегам. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе 4-10 цяпла. У сераду і чацвер часам будзе ісці дождж з мокрым снегам. Разам з ападкамі нас чакае выпрабаванне моцным ветрам парывамі да 15-20 м/с. У чацвер уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра 1 і 2 красавіка ўначы будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — 1-8 цяпла. Адразу здаецца, што не па сезоне халаднавата, аднак... Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны фон якраз і адпавядае кліматычнай норме першых дзён красавіка.

31-57

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу і на выхадныя надвор'е яшчэ пагоршыцца. Так, 3 красавіка паўсюдна будзе ісці дождж ці мокры снег. Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да мінус 5 градусаў, удзень — ад 1 да 7 цяпла. Захаваецца такі тэмпературны фон і ў суботу з нядзеляй. Вось толькі мокры снег з дажджом чакаецца выключна месцамі.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.