Вы тут

5 самых чаканых тэхналогій 2015 года


Вышэйпералічаныя навінкі існуюць пакуль у праектах або знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі. А вось што можа паднесці нам 2015 год ужо цяпер у плане новых і рэальных тэхналогій, а таксама свежых гаджэтаў і рэвалюцыйных сэрвісаў? Давайце паглядзім.

1. Акуляры віртуальнай рэальнасці

Пра акуляры віртуальнай рэальнасці гавораць ужо не першы год, аднак да спажывецкай версіі з адносна невялікім коштам справа пакуль так і не дайшла. У дадзены момант любы ахвотны можа набыць пробную версію знакамітых акуляраў Oculus Rіft ад распрацоўшчыка, аднак іх кошт масаваму спажыўцу не па кішэні. Ды і самі акуляры яшчэ далёкія ад дасканаласці. Але да масавага ўкаранення акуляраў віртуальнай рэальнасці ў паўсядзённае жыццё, магчыма, не так далёка. Зрэшты, распрацоўшчыкі з Oculus Rіft абяцалі выпусціць спажывецкую версію ўжо ў гэтым годзе. Яе цана складзе прыкладна 300 долараў ЗША, хоць першапачаткова яны будуць прадавацца, хутчэй за ўсё, значна даражэй.

31-16

Імкнецца не адставаць ад аднаго з самых паспяховых стартапаў сучаснасці і карпарацыя Sony, якая таксама анансавала выхад сваіх акуляраў у 2015 годзе. Але калі Oculus Rіft трымаюць свет у курсе сваіх тэхналагічных пошукаў, то інжынеры з Sony не распаўсюджваюць інфармацыю пра функцыянал свайго стварэння. Акрамя гэтага, падобнымі ачкамі займаюцца таксама і ў Google.

2. Беспілотны аўтамабіль

Беспілотны аўтамабіль — гэта тое, аб чым калі-небудзь марыў, напэўна, кожны кіроўца ў свеце. У рэальнасць такога сродку перамяшчэння яшчэ нядаўна мала хто мог паверыць. Але гэта раней. Цяпер у карпарацыі Google ў лабараторыі GoogleX актыўна працуюць над рэалізацыяй гэтай ідэі. У ёй, напрыклад, вядуць распрацоўку вышэйзгаданых акуляраў дадатковай рэальнасці, магчымасці доступу ў інтэрнэт праз спецыяльныя паветраныя шары ў стратасферы, нейрасеціва, якое само навучаецца, а таксама шмат чаго іншага, што часам трымаецца ў сакрэце.

Але адным з самых чаканых праектаў лабараторыі з'яўляецца менавіта беспілотны аўтамабіль, што для прастаты ўжо празвалі «гугламабіль». Калі верыць заявам кампаніі, цалкам функцыянальны апарат ужо гатовы. Другая версія прататыпа, якая ўжо здольна самастойна ездзіць па горадзе, з'явілася ў канцы снежня мінулага года. Яна мае выцягнутую ў вышыню форму і малагабарытныя памеры кузава, каб не перашкаджаць працы датчыкаў. Праз гэта аўтамабіль разлічаны ўсяго на двух чалавек. У машыны з'явіліся фары, а таксама руль і педалі — гэта даніна каліфарнійскім законам, якія не дазваляюць з'яўленне на дарогах транспартных сродкаў без названых атрыбутаў. Пры гэтым «гугламабіль» здольны ездзіць наогул без якога-небудзь умяшання чалавека. Велізарная колькасць датчыкаў, устаноўленых у машыне, аналізуе навакольны свет і параўноўвае яго са здымкамі Google Street Vіew, а таксама картамі, знятымі са спадарожніка. Атрымліваючы каля аднаго гігабайта інфармацыі ў секунду, «гугламабіль» выдатна спраўляецца з яе аналізам і ў момант рэагуе на любыя змены ў навакольным асяроддзі.

31-15

Праўда, максімальная хуткасць прататыпа абмяжоўваецца ўсяго 40 км/г, і ездзіць ён на электрычнасці. Тым не менш, ужо ў 2015 годзе распрацоўшчыкі абяцаюць з'яўленне аўтамабіля на вуліцах паўночнай Каліфорніі. Пакуль што ён будзе ездзіць у рамках выпрабаванняў, аднак цалкам рэальна, што ўжо сёлета «гугламабіль» пачнуць выкарыстоўваць з камерцыйнай мэтай. Але, як і з любой іншай прарыўной тэхналогіяй, у амерыканскай карпарацыі тут поўна канкурэнтаў — распрацоўкай аналагічнага беспілотнага аўтамабіля займаюцца і ў Mercedes, і ў Volvo, і ў BMW. Аднак менавіта Google першым прадставіў сваё цалкам аўтаномнае дзецішча.

3. Гнуткія смартфоны

Флагманам распрацовак гнуткіх дысплэяў з'яўляецца кампанія Samsung. І на сёння ўзровень распрацоўкі гэтай тэхналогіі нарэшце дайшоў да таго моманту, які дазваляе запусціць гнуткія смартфоны ў вытворчасць. Засталося толькі вырашыць некаторыя прыкладныя задачы. Па заяве кіраўніцтва Samsung, першыя гнуткія тэлефоны пачнуць сыходзіць з канвеера ўжо ў канцы 2015 года. Інавацыйны смартфон можна будзе згінаць да такой ступені, што яго без цяжкасці ўдасца скласці папалам. Пры гэтым якасць экрана або прадукцыйнасць тэлефона ніяк не пацерпяць. Пра кошт і дызайн гаджэта пакуль нічога не вядома.

31-14

4. 3D-прынтары

Прылады для аб'ёмнага друку з'явіліся ў продажы адносна нядаўна, але многія ўжо кажуць пра рэвалюцыю на рынку сродкаў вытворчасці. У недалёкай будучыні кожны чалавек зможа дазволіць сабе купіць універсальную фабрыку ў скрынцы, каб самому сабе рабіць разнастайныя дробязі і прадметы побыту. Але пакуль сапраўднай рэвалюцыі 3D-друк усё ж не зрабіў. Да масавага выкарыстання прынтараў яшчэ далёка, і наяўныя распрацоўкі дазваляюць рабіць толькі абмежаваныя па многіх параметрах дэталі, але колькасць рэчаў, якія можна «надрукаваць», усё павялічваецца. Напрыклад, у Кітаі нават ужо збіраюць надрукаваныя дамы, а адна некамерцыйная арганізацыя зрабіла з дапамогай 3D-прынтара вінтоўку, што можа страляць сапраўднымі баявымі патронамі (у ёй толькі ёсць металічны баёк).

31-13

3D-прынтарам прадказваюць вялікую будучыню. Менавіта на 2015 год запланаваны выхад некаторых новых мадэляў, якія даўно чакалі. На думку аналітыкаў аўтарытэтнай кампаніі Gartner Gartner, рэвалюцыя 3D-друку павінна адбыцца на працягу наступных трох гадоў. Як лічаць эксперты, гэта беспаваротна зменіць такія сферы жыцця, як прамысловасць, біямедыцына і вытворчасць спажывецкіх тавараў.

5. Імгненны пераклад

Яшчэ адна рэч, якая часта ўяўляецца людзям у думках аб будучыні — гэта прылада, што ажыццяўляе імгненны пераклад на вашу родную мову размову любога замежніка. Прататып такога ўніверсальнага перакладчыка ўжо быў прадэманстраваны ў снежні мінулага года кампаніяй Skype.

31-12

Імгненны перакладчык ад Skype распазнае аўдыясігнал, робіць з яго словы і сказы, пасля чаго перакладае іх на патрэбную мову. Моў пакуль прадстаўлена толькі дзве — англійская і іспанская. Але распрацоўшчыкі абяцаюць весці працу над укараненнем яшчэ як мінімум дзесяці моў. Сістэма ўжо прайшла паспяховае тэсціраванне на відэазванках. З яе дапамогай паспяхова пагутарылі вучні дзвюх школ — з ЗША і з Мексікі. Пры гэтым ніхто з дзяцей у чаце замежнай мовы не ведаў. Усё, што адны дзеці сказалі на англійскай ці іспанскай, сэрвіс Skype паспяхова перавёў у рэжыме рэальнага часу.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.