Вы тут

З адкрытай пазіцыяй і добрым пачаткам


павінна, на думку старшыні грамадскага аб'яднання «Белая Русь», быць арганізавана кампанія па выбарах Прэзідэнта

«Белая Русь» ужо пачала падрыхтоўку да выбарчай кампаніі. Як будзе ўдзельнічаць адно з самых буйных грамадскіх аб'яднанняў краіны ў падрыхтоўцы да выбараў, якімі будуць пікеты і чым будзе адрознівацца гэтая кампанія ад мінулых, «Звяздзе» падчас кадравага дня арганізацыі расказаў Аляксандр РАДЗЬКОЎ, памочнік Прэзідэнта краіны, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

— Як плануе «Белая Русь» удзельнічаць у выбарчай кампаніі?

— Мы — грамадскае аб'яднанне палітычнага кірунку. Наша задача — гэта падтрымка Прэзідэнта ў яго палітыцы, кіраўніцтве краінай, у давядзенні яго ўстановак і выкананні праграм. І, безумоўна, падтрымка на такіх значных падзеях, як выбары.

Пакуль яшчэ не выбраны кандыдаты ў прэзідэнты, ідзе толькі падрыхтоўчая праца. Але, мяркуючы, што такая работа ўсё роўна будзе, мы не хочам губляць час і сістэмна, як палітычная арганізацыя, рыхтуемся да палітычнай кампаніі. Калі Аляксандр Рыгоравіч будзе вылучаць сваю кандыдатуру, мы будзем гатовы арганізацыйна, структурна, палітычна і ідэалагічна яго падтрымаць. Для гэтага ў нас ёсць вопыт удзелу ў выбарах — прэзідэнцкіх 2010 года, парламенцкіх, у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў.

У нас ужо напрацаваны адпаведныя тэхналогіі. Напрыклад, такі спосаб работы са зваротамі, як грамадская прыёмная. Мы арандуем адпаведнае памяшканне, куды людзі могуць звярнуцца з нейкім пытаннем, прапановай, скаргай. Калі ж пачынаецца палітычная кампанія, грамадскія прыёмныя разварочваюцца ў штабы. Прычым усё гэта ўтрымліваецца за кошт нашых узносаў — мы не атрымліваем датацый з бюджэту або з іншых крыніц.

31-53

31-53

 

Мы, як грамадскае аб'яднанне, рыхтуем свой удзел у выбарах у якасці членаў выбарчых камісій, назіральнікаў. Мы можам сродкамі нашага фонду падтрымаць фінансава свайго кандыдата ў прэзідэнты. Па рашэнні прэзідыума арганізацыі мы можам адпаведную суму перавесці ў фонд гэтага кандыдата.

«Белая Русь» практыкуе і будзе практыкаваць збор подпісаў праз актыў — гэта таксама агітацыйная праца. Нас 150 тысяч, таму праблем з подпісамі ўвогуле не ўзнікае. Тым не менш мы будзем выходзіць на вуліцу з пікетамі — у нас ёсць адпаведная атрыбутыка. Ёсць вопыт такой працы і адпаведныя выканаўцы: сярод членаў «Белай Русі» — артысты Вялікага тэатра, драматычных тэатраў, ёсць вучоныя, ёсць грамадскія дзеячы, пісьменнікі, настаўнікі, ўрачы, кіраўнікі — яны ўмеюць праводзіць працу з людзьмі.

Такога кшталту палітычныя кампаніі мы выкарыстоўваем і як праверку людзей на магчымасць праявіць сябе. Гэта паказвае ўпэўненасць у трактоўцы тых ідэй, за якія ты стаіш. Палітычная кампанія — гэта момант ісціны. Калі такая кампанія арганізавана і арганізавана ідэалагічна правільна, шчыра і з энтузіязмам, то тады будзе і вынік.

— Падчас выступлення перад старшынямі раённых арганізацый «Белай Русі» вы падкрэслілі, што пікеты павінны быць арганізаваны так, каб людзям гэта было цікава, блізка...

— Выбарчая кампанія, асабліва прэзідэнцкія выбары, павінна быць і арганізавана, і праведзена з адкрытай пазіцыяй, з добрым пачаткам, з перспектывай для кожнага чалавека ў прыватнасці і для краіны ў цэлым. Яна павінна быць з пазітывам. Нават калі і апазіцыя праводзіць свае пікеты, не павінна быць агрэсіўнасці, празмернага ўздзеяння на людзей. У кожнага ёсць права выбару.

Мы часта бачым у некаторых кандыдатаў лозунгі абразлівыя, непрыемныя для іншых. Запрашаюць у выбарчую кампанію нейкіх адыёзных асоб для таго, каб выкінуць гэтыя лозунгі, праводзяць акцыі і гэтым перашкаджаюць людзям — на вакзале, у падземным пераходзе... Гэта назойліва, людзі такога не ўспрымаюць. Мы так не хочам. Трэба, каб усё праводзілася ад душы, каб было цікава. Калі мы, напрыклад, праводзім нейкую акцыю, то робім гэта так, каб не перашкаджаць грамадскаму парадку, працы таго або іншага прадпрыемства.

— Ці будзе гэтая выбарчая кампанія значна адрознівацца ад ранейшых?

— Выбарчая кампанія — у мясцовыя Саветы, у Нацыянальны сход, а ўжо тым больш прэзідэнцкая кампанія — гэта заўсёды актыўная фаза жыцця грамадства. Ідзе вызначэнне будучыні краіны, абмеркаванне праграм, выбар лідара нацыі, ідзе канкурэнцыя паміж прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта... Таму, натуральна, выбарчая кампанія — гэта заўсёды актывізацыя жыцця і кожнага чалавека, і ў цэлым грамадства. Безумоўна, гэтыя выбары таксама пройдуць актыўна, цікава.

Людзі ўжо многае зразумелі — і гэта таксама будзе адбівацца. Мы ўпэўнены, што давяраць трэба чалавеку, які сябе зарэкамендаваў, — сваім жыццём, сваімі справамі, іх вынікамі. Дапусцім, будзе ўжо менш цікавасці да тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія нічым сябе не праявілі, а калі і праявілі, то гэта, як правіла, былі заклікі да сутыкненняў, да «Плошчы»... Даверу ім ужо будзе значна менш, таму што такія падыходы, як жыццё паказала, прыводзяць да кровапраліцця, нават да вайны. Думаю, падчас гэтай выбарчай кампаніі атмасфера будзе больш спакойнай, падыход — больш грунтоўным, больш будзе разважлівых і разумных дзеянняў і ў агітацыі, і ў выбары.

— Нашу краіну актыўна наведваюць еўрапейскія палітыкі, гавораць шмат і пераканаўча пра адлігу ў стасунках паміж Беларуссю і Еўрасаюзам... Падобная сітуацыя была і напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Ці можна сёння чакаць гэтай адлігі? Той раз яна так і не наступіла...

— Жыццё многаму вучыць. Лепшага настаўніка, чым яно, знайсці складана. І еўрапейцы за гэты час шмат што зразумелі і ўсвядомілі. Дзякуючы нават таму, што наша краіна аказалася вельмі падыходзячай, правільнай пляцоўкай для наладжвання міру ў суседняй краіне. Гэта таксама ў многім заслуга і Прэзідэнта Беларусі, і ўсёй яго палітыкі.

Мы не хочам, каб нам навязвалі чужыя вобразы і ідэалогію, наш народ выпакутаваў права і на самавызначэнне, і на незалежнасць, і на незалежную палітыку. Паважайце нас. Мы заўсёды ішлі з гэтым. Можаце нам дапамагчы? Мы не супраць, дапамажыце. Хочаце з намі супрацоўнічаць — калі ласка, супрацоўнічайце. Але не навязвайце нам тыя каштоўнасці, якія ад пачатку чужыя, — тыя ж аднаполыя шлюбы. Не наша гэта ментальнасць. Але паважайце нас. Тыя ж санкцыі пасля выбараў 2010 года... Натуральна, для кожнага з нас яны былі незразумелымі. Нават тыя каштоўнасці, якія імкнуцца нам навязаць і якія называюць дэмакратычнымі, не заўсёды, з нашага пункту гледжання, спрыяюць развіццю.

Апошняе пяцігоддзе паказала, што, сапраўды, мы развіваемся, і паважаць нас за гэта трэба. Таму, думаю, праца і Прэзідэнта, і розных структур, палітычных партый і аб'яднанняў, у тым ліку, апазіцыйных, і кожнага з нас паказваюць, што мы маем права на свой шлях, сваю палітыку. Тым больш што мы неагрэсіўныя, не прэтэндуем на чужыя землі.

Наша праца, наша прыстойнасць, наша вытрымка — усё гэта паказвае, што трэба неяк па-іншаму будаваць адносіны. Я ўпэўнены, што выбары 2015 года будуць праходзіць з улікам гэтага вопыту. І пасля іх адносіны паміж нашай краінай і Еўропай будуць развівацца больш плённа, вынікова і з большай павагай.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

 

павінна, на думку старшыні грамадскага аб'яднання «Белая Русь», быць арганізавана кампанія па выбарах Прэзідэнта «Белая Русь» ужо пачала падрыхтоўку да выбарчай кампаніі. Як будзе ўдзельнічаць адно з самых буйных грамадскіх аб'яднанняў краіны ў падрыхтоўцы да выбараў, якімі будуць пікеты і чым будзе адрознівацца гэтая кампанія ад мінулых, «Звяздзе» падчас кадравага дня арганізацыі расказаў Аляксандр РАДЗЬКОЎ, памочнік Прэзідэнта краіны, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». — Як плануе «Белая Русь» удзельнічаць у выбарчай кампаніі? — Мы — грамадскае аб'яднанне палітычнага кірунку. Наша задача — гэта падтрымка Прэзідэнта ў яго палітыцы, кіраўніцтве краінай, у давядзенні яго ўстановак і выкананні праграм. І, безумоўна, падтрымка на такіх значных падзеях, як выбары. Пакуль яшчэ не выбраны кандыдаты ў прэзідэнты, ідзе толькі падрыхтоўчая праца. Але, мяркуючы, што такая работа ўсё роўна будзе, мы не хочам губляць час і сістэмна, як палітычная арганізацыя, рыхтуемся да палітычнай кампаніі. Калі Аляксандр Рыгоравіч будзе вылучаць сваю кандыдатуру, мы будзем гатовы арганізацыйна, структурна, палітычна і ідэалагічна яго падтрымаць. Для гэтага ў нас ёсць вопыт удзелу ў выбарах — прэзідэнцкіх 2010 года, парламенцкіх, у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. У нас ужо напрацаваны адпаведныя тэхналогіі. Напрыклад, такі спосаб работы са зваротамі, як грамадская прыёмная. Мы арандуем адпаведнае памяшканне, куды людзі могуць звярнуцца з нейкім пытаннем, прапановай, скаргай. Калі ж пачынаецца палітычная кампанія, грамадскія прыёмныя разварочваюцца ў штабы. Прычым усё гэта ўтрымліваецца за кошт нашых узносаў — мы не атрымліваем датацый з бюджэту або з іншых крыніц. 31-53 Мы, як грамадскае аб'яднанне, рыхтуем свой удзел у выбарах у якасці членаў выбарчых камісій, назіральнікаў. Мы можам сродкамі нашага фонду падтрымаць фінансава свайго кандыдата ў прэзідэнты. Па рашэнні прэзідыума арганізацыі мы можам адпаведную суму перавесці ў фонд гэтага кандыдата. «Белая Русь» практыкуе і будзе практыкаваць збор подпісаў праз актыў — гэта таксама агітацыйная праца. Нас 150 тысяч, таму праблем з подпісамі ўвогуле не ўзнікае. Тым не менш мы будзем выходзіць на вуліцу з пікетамі — у нас ёсць адпаведная атрыбутыка. Ёсць вопыт такой працы і адпаведныя выканаўцы: сярод членаў «Белай Русі» — артысты Вялікага тэатра, драматычных тэатраў, ёсць вучоныя, ёсць грамадскія дзеячы, пісьменнікі, настаўнікі, ўрачы, кіраўнікі — яны ўмеюць праводзіць працу з людзьмі. Такога кшталту палітычныя кампаніі мы выкарыстоўваем і як праверку людзей на магчымасць праявіць сябе. Гэта паказвае ўпэўненасць у трактоўцы тых ідэй, за якія ты стаіш. Палітычная кампанія — гэта момант ісціны. Калі такая кампанія арганізавана і арганізавана ідэалагічна правільна, шчыра і з энтузіязмам, то тады будзе і вынік. — Падчас выступлення перад старшынямі раённых арганізацый «Белай Русі» вы падкрэслілі, што пікеты павінны быць арганізаваны так, каб людзям гэта было цікава, блізка... — Выбарчая кампанія, асабліва прэзідэнцкія выбары, павінна быць і арганізавана, і праведзена з адкрытай пазіцыяй, з добрым пачаткам, з перспектывай для кожнага чалавека ў прыватнасці і для краіны ў цэлым. Яна павінна быць з пазітывам. Нават калі і апазіцыя праводзіць свае пікеты, не павінна быць агрэсіўнасці, празмернага ўздзеяння на людзей. У кожнага ёсць права выбару. Мы часта бачым у некаторых кандыдатаў лозунгі абразлівыя, непрыемныя для іншых. Запрашаюць у выбарчую кампанію нейкіх адыёзных асоб для таго, каб выкінуць гэтыя лозунгі, праводзяць акцыі і гэтым перашкаджаюць людзям — на вакзале, у падземным пераходзе... Гэта назойліва, людзі такога не ўспрымаюць. Мы так не хочам. Трэба, каб усё праводзілася ад душы, каб было цікава. Калі мы, напрыклад, праводзім нейкую акцыю, то робім гэта так, каб не перашкаджаць грамадскаму парадку, працы таго або іншага прадпрыемства. — Ці будзе гэтая выбарчая кампанія значна адрознівацца ад ранейшых? — Выбарчая кампанія — у мясцовыя Саветы, у Нацыянальны сход, а ўжо тым больш прэзідэнцкая кампанія — гэта заўсёды актыўная фаза жыцця грамадства. Ідзе вызначэнне будучыні краіны, абмеркаванне праграм, выбар лідара нацыі, ідзе канкурэнцыя паміж прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта... Таму, натуральна, выбарчая кампанія — гэта заўсёды актывізацыя жыцця і кожнага чалавека, і ў цэлым грамадства. Безумоўна, гэтыя выбары таксама пройдуць актыўна, цікава. Людзі ўжо многае зразумелі — і гэта таксама будзе адбівацца. Мы ўпэўнены, што давяраць трэба чалавеку, які сябе зарэкамендаваў, — сваім жыццём, сваімі справамі, іх вынікамі. Дапусцім, будзе ўжо менш цікавасці да тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія нічым сябе не праявілі, а калі і праявілі, то гэта, як правіла, былі заклікі да сутыкненняў, да «Плошчы»... Даверу ім ужо будзе значна менш, таму што такія падыходы, як жыццё паказала, прыводзяць да кровапраліцця, нават да вайны. Думаю, падчас гэтай выбарчай кампаніі атмасфера будзе больш спакойнай, падыход — больш грунтоўным, больш будзе разважлівых і разумных дзеянняў і ў агітацыі, і ў выбары. — Нашу краіну актыўна наведваюць еўрапейскія палітыкі, гавораць шмат і пераканаўча пра адлігу ў стасунках паміж Беларуссю і Еўрасаюзам... Падобная сітуацыя была і напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Ці можна сёння чакаць гэтай адлігі? Той раз яна так і не наступіла... — Жыццё многаму вучыць. Лепшага настаўніка, чым яно, знайсці складана. І еўрапейцы за гэты час шмат што зразумелі і ўсвядомілі. Дзякуючы нават таму, што наша краіна аказалася вельмі падыходзячай, правільнай пляцоўкай для наладжвання міру ў суседняй краіне. Гэта таксама ў многім заслуга і Прэзідэнта Беларусі, і ўсёй яго палітыкі. Мы не хочам, каб нам навязвалі чужыя вобразы і ідэалогію, наш народ выпакутаваў права і на самавызначэнне, і на незалежнасць, і на незалежную палітыку. Паважайце нас. Мы заўсёды ішлі з гэтым. Можаце нам дапамагчы? Мы не супраць, дапамажыце. Хочаце з намі супрацоўнічаць — калі ласка, супрацоўнічайце. Але не навязвайце нам тыя каштоўнасці, якія ад пачатку чужыя, — тыя ж аднаполыя шлюбы. Не наша гэта ментальнасць. Але паважайце нас. Тыя ж санкцыі пасля выбараў 2010 года... Натуральна, для кожнага з нас яны былі незразумелымі. Нават тыя каштоўнасці, якія імкнуцца нам навязаць і якія называюць дэмакратычнымі, не заўсёды, з нашага пункту гледжання, спрыяюць развіццю. Апошняе пяцігоддзе паказала, што, сапраўды, мы развіваемся, і паважаць нас за гэта трэба. Таму, думаю, праца і Прэзідэнта, і розных структур, палітычных партый і аб'яднанняў, у тым ліку, апазіцыйных, і кожнага з нас паказваюць, што мы маем права на свой шлях, сваю палітыку. Тым больш што мы неагрэсіўныя, не прэтэндуем на чужыя землі. Наша праца, наша прыстойнасць, наша вытрымка — усё гэта паказвае, што трэба неяк па-іншаму будаваць адносіны. Я ўпэўнены, што выбары 2015 года будуць праходзіць з улікам гэтага вопыту. І пасля іх адносіны паміж нашай краінай і Еўропай будуць развівацца больш плённа, вынікова і з большай павагай. Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.