Вы тут

Напішы ліст ветэрану!


Усебеларуская патрыятычная акцыя «Ліст Пераможцу!» стартавала ў Беларусі.

Гэта сумесны праект БРСМ, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. БРСМ і БРПА запрашаюць школьнікаў, студэнтаў, працоўную моладзь і ваеннаслужачых тэрміновай службы напісаць ліст-трохкутнік, каб падзякаваць удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць у вольнай і незалежнай краіне. Менавіта такія лісты паперы, складзеныя ў трохвугольнікі, звязвалі франтавікоў з іх роднымі. Спецыяльны бланк для «ліста на фронт» з лагатыпам акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» — чырвона-зялёнай стужкай і яблыневай кветкай — можна спампаваць на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» www.brsm.by.

Напісаўшы ліст, трэба скласці незвычайны допіс у ліст-трохкутнік і да 17 красавіка перадаць яго сакратару пярвічнай арганізацыі БРСМ ці старшыні піянерскай дружыны БРПА па месцы вучобы, працы ці службы. На зваротным баку трохвугольніка абавязкова павінна змяшчацца інфармацыя пра аўтара. Вынікі акцыі арганізатары плануюць падвесці да 30 красавіка.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.