Вы тут

Дзе можна лавіць вугра?


У краіне вызначаны месцы і ўмовы прамысловага вылаву вугра без захавання прамысловай меры (мінімальна дапушчальная да вылаву мера на рыбу) у рыбалоўных угоддзях у 2015 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай пастанове Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале і ўжо ўступіла ў сілу. Дакументам зацверджаны пералік рэк і азёр, дзе юрыдычным асобам у перыяд веснавога нерасту рыбы дазволены вылаў вугра. Такія пастановы прымаюцца штогод.

Прыняцце рашэння абумоўлена ўнікальнасцю біялогіі вугра. Ён размнажаецца толькі ў Саргасавым моры і ў перыяд нерасту практычна ўсе асобіны, што дасягнулі палавой спеласці, імкнуцца мігрыраваць туды, спускаючыся да мора. У той жа час натуральны заход вугра на тэрыторыю краіны з месцаў яго размнажэння практычна перакрыты плацінамі на рэках. Выманне вугра ў гэты час будзе садзейнічаць рацыянальнаму выкарыстанню яго рэсурсаў, тлумачаць у міністэрстве. Вугор раней рассяліўся па азёрах Нарачанскай і Дрывяцкай азёрнай сістэмы, таму, у адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, штогод вясной вядзецца прамысловая лоўля гэтай рыбы ва ўсіх вадаёмах, дзе маюцца запасы віду.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.