Вы тут

Музей-тралейбус з'явіўся ў Брэсце


На першы маршрут у горадзе над Бугам выйшаў не зусім звычайны тралейбус. У салоне замест прывычнай нам сацыяльнай рэкламы размясцілі стэнды з асноўнымі датамі і падзеямі гісторыі горада.

Тралейбус упрыгожваюць таксама паштоўкі 1920-30-х гадоў з краявідамі тагачаснага Брэста. Падчас руху аўдыягід праводзіць гістарычную экскурсію і расказвае пра падзеі, з якімі звязаны будынкі і вуліцы за акном. Прадугледжваецца, што гістарычны тралейбус будзе час ад часу мяняць маршруты і ахопіць гістарычнай асветай большую частку горада.

31-48

Гэты сумесны праект Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і тралейбусны парк горада падрыхтавалі для Брэста ў гонар яго статусу культурнай сталіцай краіны. Пажадаць тралейбусу шчаслівай дарогі, а пасажырам — любіць і ведаць свой горад прыйшоў старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.