Вы тут

Затрыманы за буйны хабар


У момант атрымання хабару ў памеры 8 тысяч еўра затрыманы старшыня Уздзенскага райвыканкама і дырэктар ААТ «Уздзенскі аграсэрвіс». Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску заведзена крымінальная справа.

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі службовых асоб падчас перадачы ім грошай прадстаўнікамі вядомага замежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі за арганізацыю заключэння кантракта і перамогу ў тэндары. Апошнія таксама затрыманы. За атрыманне хабару «асобамі, якія займаюць адказнае становішча, у буйным памеры» і «дачу хабару ў буйным памеры» ўсе затрыманыя размешчаны пад варту, з імі працуюць следчыя.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.