Вы тут

Навагрудчына чакае маладых спецыялістаў


 

Пры гэтым у раёне робяць канкрэтныя крокі ім насустрач, спрабуючы зацікавіць моладзь у выбары свайго першага рабочага месца менавіта тут.

У прыватнасці не абмяжоўваюцца стандартнымі заяўкамі ў навучальныя ўстановы перад размеркаваннем выпускнікоў, а запрашаюць іх да сябе, нават аказваючы транспартную падтрымку. Знаёмяць з прадпрыемствамі і арганізацыямі, жыллёвымі ўмовамі, матэрыяльнымі стымуламі для маладых спецыялістаў. Чарговую сустрэчу з гэтай мэтай аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама нядаўна арганізаваў для студэнтаў педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ім паказалі ўстановы дашкольнай і сярэдняй адукацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, яны пабывалі ў музеях, на ўроках беларускай, рускай і англійскай моў, на занятках у трэнажорнай зале. А ў інтэрнаце для маладых спецыялістаў на базе гімназіі №2 будучыя педагогі пераканаліся ў дастойных умовах пражывання: двух- і трохмесныя пакоі ў блоку, кухня, пакой для адпачынку.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?