Вы тут

Анлайн-размова пра фінансы


У рамках Тыдня фінансавай асветы адбылося анлайн-мерапрыемства «Размовы моладзі па ўсім свеце».

Старшакласнікі са сталічнай гімназіі №27 з дапамогай сучасных сродкаў камунікацый змаглі пагутарыць анлайн са сваімі равеснікамі з Іспаніі і Расіі. Прычым размова з іспанскімі школьнікамі праходзіла на англійскай мове.

У самым пачатку злучэння з Іспаніяй беларускія школьнікі не маглі схаваць свайго здзіўлення... Справа ў тым, што па той бок экрана іх віталі адны дзяўчаты. Акрамя таго, на ўсіх была аднолькавая школьная форма. Інфармацыя пра тое, што ў Іспаніі ёсць школы з раздзельным навучаннем хлопчыкаў і дзяўчынак і школьная форма з'яўляецца там абавязковай, стала нечаканай для ўсіх навіной. А галоўнай тэмай для размовы былі асабістыя фінансы. Беларускія гімназісты актыўна задавалі і адказвалі на пастаўленыя пытанні. Цікава, што загадзя падрыхтаваныя пытанні і адказы былі адсунуты ўбок і хлопцы захоплена імправізавалі. Гутарка была настолькі актыўнай і ўсе былі так захоплены ёй, што не заўважылі, як хутка скончыўся час, адведзены на размову, і давялося развітвацца...

Мерапрыемства стала магчымым дзякуючы некамерцыйнай Міжнароднай арганізацыі фінансавай асветы дзяцей і моладзі — Chіldren Youth Fіnance Іnternatіonal (CYFІ). Арганізатарамі ад Беларусі выступілі Нацыянальны банк і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.