Вы тут

«Замініраваў» сталічны кінатэатр


У мінулую суботу ўвечары трывожнае паведамленне прыйшло ў сталіцу з Баранавіч. Мясцовы жыхар пазваніў там у міліцыю і паведаміў пра мініраванне кінатэатра «Перамога» ў Мінску.

Баранавіцкія праваахоўнікі тут жа перадалі гэтую інфармацыю сваім сталічным калегам. Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі з кінатэатра наведнікаў і персанал — агулам 83 чалавекі. Падчас абследавання будынка і прылеглай тэрыторыі групай размініравання выбуховых устройстваў знойдзена не было. У дачыненні грамадзяніна, які патэлефанаваў з інфармацыяй пра мініраванне, праверку і разбор праводзіць Баранавіцкі ГАУС. Гаворка ідзе пра крымінальную адказнасць
47-гадовага фігуранта.

П'яны за рулём — пяты раз

У сталіцы інспектары ДАІ затрымалі нецвярозага кіроўцу-рэцыдывіста. Як потым высветлілася, 37-гадовы мужчына ўжо пяць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем нападпітку.

— Інцыдэнт адбыўся на чацвёртым кіламетры МКАД. Інспектары ДАІ спынілі «Опель Зафіра» і падчас праверкі дакументаў у кіроўцы высветлілася, што ён пазбаўлены пасведчання за язду ў нецвярозым стане. Да таго ж няўзброеным вокам было відаць, што мужчына «заклаў за каўнер», — паведаміла «Звяздзе» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева. — Падчас медыцынскага агляду ў паветры, што ён выдыхнуў, было выяўлена 2,42 праміле алкаголю. У сваё апраўданне затрыманы толькі і змог патлумачыць, што ўдзень выпіў тры літры піва.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.