Вы тут

Першыя ў бізнесе


У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў і лаўрэатаў у сферы прадпрымальніцкай дзейнасці.

Іх імёны будуць занесены на абласную Дошку гонару.

Найлепшыя з найлепшых, тыя, хто актыўна ўдзельнічае ў развіцці розных галін эканомікі і рэалізуе на тэрыторыі вобласці інавацыйныя праекты, робіць адчувальны ўнёсак у бюджэт рэгіёна і стварае новыя працоўныя месцы, — усе яны прымалі шчырыя віншаванні ад кіраўніцтва вобласці і заслужаныя ўзнагароды. Пераможцамі і лаўрэатамі ў 16 намінацыях конкурсу «Найлепшы прадпрымальнік 2014 года па Магілёўскай вобласці» сталі 48 камерцыйных арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў.

— Сёння Магілёўская вобласць з'яўляецца лідарам у развіцці прадпрымальніцтва, прыкладам для іншых рэгіёнаў, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч. — Летась у Магілёве з'явілася 1000 новых камерцыйных арганізацый, а агульная іх колькасць перавысіла 9 тысяч. Зараз у вобласці налічваецца 25 тысяч прыватных прадпрымальнікаў, у сферы бізнесу працуе 130 тысяч чалавек — чвэрць ад усіх занятых у эканоміцы вобласці. Уклад у валавы рэгіянальны прадукт малога і сярэдняга бізнесу складае 25%. Сёлета мы плануем давесці гэтую долю да 30%.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.