Вы тут

Наша мэта - топ-50


Сяргей Румас, які пераабраны на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі футбола, паабяцаў вывесці гульню №1 на перадавыя пазіцыі

Такім чынам, старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас пераабраны на пасаду старшыні асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" на другі чатырохгадовы тэрмін. За яго кандыдатуру аднагалосна прагаласавалі ўдзельнікі справаздачна-выбарчай канферэнцыі АБФФ.

4086522

Першым намеснікам старшыні абраны Сяргей Сафар'ян, намеснікамі -- Сяргей Куніца і Юрый Курбыка.

Акрамя гэтага, удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі справаздачу выканкама АБФФ аб праведзенай рабоце і ацанілі яе здавальняюча.

-- За чатыры гады была праведзена вялікая праца па ўдасканаленні футбола ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай. Наколькі ўдалося дамагчыся мэтаў? Любое развіццё патрабуе фінансавых укладанняў. Выканкамам было прынята рашэнне аб істотным павелічэнні матэрыяльнай дапамогі, якая прадастаўляецца рэгіянальным федэрацыям. Дзякуючы гэтым намаганням, колькасць аматарскіх каманд за апошнія гады узрасла з 178 да 192. Агульная колькасць беларусаў, якія займаюцца футболам, за чатыры апошнія гады павялічылася ўдвая -- да 300 тысяч чалавек, адзначыў Сяргей Румас.

Таксама ён падкрэсліў, што за мінулыя гады галоўным поспехам беларускага футбола стала трэцяе месца маладзёжнай зборнай на кантынентальным першынстве-2011, якое дазволіла беларускім футбалістам упершыню ў гісторыі выступіць на Алімпійскіх гульнях.

Старшыня асацыяцыі таксама звярнуў увагу на адну з галоўных праблем беларускага футбола -- цікавасць гледачоў і наведвальнасць нацыянальнага чэмпіянату.

-- Галоўны паказчык папулярнасці нацыянальнага чэмпіянату -- колькасць заўзятараў, адзначыў Сяргей Румас. -- Вымушаны канстатаваць: гэта -- адна з галоўных праблем. А прычына -- апатыя большасці клубаў, якія нічога не робяць для прыцягнення заўзятараў. З 2011 года толькі тры каманды апекавалі стварэнне клубаў заўзятараў. Паважаныя кіраўнікі клубаў, даўно пара зразумець: гара не ідзе да Магамеда. Вам трэба зрабіць канкрэтныя дзеянні, каб павярнуць футбол да народа!

Прыярытэтнымі задачамі кіраўніцтва АБФФ на бліжэйшую будучыню стане развіццё дзіцяча-юнацкага футбола з прыцягненнем да заняткаў не толькі хлопчыкаў, але і дзяўчынак. На думку Сяргея Румаса, адным з важных фактараў папулярызацыі "гульні нумар адзін" сярод прадстаўніц прыгожага полу будзе правядзенне ў Беларусі фінальнага этапу чэмпіянату Еўропы-2016 сярод дзяўчат да 17 гадоў.

Што тычыцца нацыянальнай зборнай, то ў бліжэйшыя 4 гады яна павінна істотна ўмацаваць свае пазіцыі ў рэйтынгу ФІФА і ўвайсці ў лік 50 найлепшых зборных планеты. Нагадаем, цяпер Беларусь займае 98-е месца.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».