Вы тут

Чаргавікоў стала на 31 тысячу менш


Аднак у краіне яшчэ застаецца 153,4 тысячы грамадзян (сям'яў), якія стаяць на жыллёвым уліку 10 гадоў і больш.

Сёлета на пачатак года ў чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаіць 742,2 тысячы чалавек (сем'яў), што на 30,8 тысячы менш, чым год таму. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць чаргавікоў паменшылася на 27,5 тысячы, а ў сельскіх населеных пунктах — на 3,3 тысячы грамадзян (сем'яў), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульнай колькасці жыллёвых чаргавікоў асноўную долю складаюць гарадскія жыхары — 90,1%, а доля сельскіх усяго толькі 9,9%. Спецыялісты Белстата адзначаюць, што памяншэнне колькасці грамадзян (сем'яў), якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, адбылося ў асноўным за кошт жыхароў Мінска і Брэсцкай вобласці (13,2 тысячы і 5,2 тысячы грамадзян адпаведна). Цяпер патрэбу ў жыллі маюць 344,9 тысячы маладых сем'яў (46,5%), 24,9 тысячы шматдзетных сем'яў (3,4%), а таксама 19,3 тысячы грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (2,6%). Экспертамі камітэта было падлічана, што на канец мінулага года 153,4 тысячы чалавек у краіне, ці 20,7%, стаяць на ўліку 10 гадоў і больш.

Між іншым, толькі за мінулы год колькасць чаргавікоў, якія стаяць на ўліку 10 гадоў і больш, зменшылася на 1,2 тысячы (0,8%), а тых, што жывуць у інтэрнатах, — на 6 тысяч (4,8%) чалавек. Усяго летась атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 36,6 тысячы чалавек (сем'яў), ці 4,7% ад агульнай колькасці чаргавікоў. Сярод іх 15,5 тысячы маладых сем'яў, 5,9 тысячы шматдзетных сем'яў і 3,3 тысячы грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.