Вы тут

Падтрымаць ініцыятыву і творчасць


Менавіта гэта стала лейтматывам сустрэчы старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры з творчай інтэлігенцыяй Мінскай вобласці.

Размова доўжылася дзве гадзіны. Не было прамоў і доўгіх выступленняў. Дзеячы мастацтва выказваліся аб набалелым. А Сямён Барысавіч і кіраўніцтва вобласці ўзялі «на ўлік» усе клопаты і праблемы. Як высветлілася, шмат што вырашаецца і можа быць вырашана. Відаць, дзеля гэтага якраз і патрэбен такі кантакт, у якім адкрыта ставяцца розныя, няхай сабе часам і няпростыя, пытанні. Удзел у размове з кіраўніцтвам Мінскай вобласці прынялі народны мастак Беларусі Іван Міско, народныя артысты Марыя Захарэвіч і Міхаіл Фінберг, вядомыя дзеячы культуры Алег Елісеенкаў, Рыгор Сарока, Барыс Цітовіч, Сяргей Давідовіч, Валянціна Гіруць-Русакевіч, акцёры, музыканты, кампазітары, пісьменнікі, мастакі, скульптары, архітэктары. Кожнаму хацелася выказацца пра найбольш важнае і актуальнае на яго погляд.

Пасля гэтай сустрэчы, як паабяцаў Сямён Шапіра, будуць і наступныя. Але ўжо зараз размовы, чыесьці маналогі сталі падставай для арганізацыі пленэраў, пашырэння гастрольнай дзейнасці тэатральных і музычных калектываў, рэалізацыі іншых творчых праектаў, выдання новых кніг. Важна разумець адно — пра што адкрыта і гаварыў старшыня Мінскага аблвыканкама: у большай, значнай ступені можна падтрымаць ініцыятыўных, тых, хто разумее, што мастацкая, творчая дзейнасць патрабуе самаахвярнай працы, што яна так ці іначай спалучана з ініцыятывай і гарэннем.

Сяргей Шычко.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.