Вы тут

Дадзім судаку спакойна аднавіцца


З 1 красавіка па 30 мая пастановай Мінпрыроды ад 19 сакавіка 2014 года №6 ва ўсіх рыбалоўных угоддзях краіны забараняецца аматарская лоўля судака.

Ва ўказаны перыяд цалкам забараняецца аматарскае рыбалоўства ў месцах масавага нераставання гэтага віду: у Лунінецкім раёне — на канале Мікашэвіцкі на працягу 2,5 кіламетра ўверх па канале ад месца ўпадзення яго ў Прыпяць, на Прыпяці на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе Мікашэвіцкага канала; у Гродзенскім раёне — на Аўгустоўскім канале ад шлюза каля вёскі Нёмнава да месца ўпадзення яго ў Нёман, на пойменных вадаёмах Нёмана — Келбаскай затоцы каля вёскі Келбаскі, Беражанскай затоцы каля вёскі Беражаны; у Мастоўскім раёне, на пойменных вадаёмах Нёмана: возеры Стары Нёман-1 каля вёскі Харціца, возеры Вінабойскае і возеры Новае каля вёскі Навінка, затоне без назвы каля вёскі Дубна; у Магілёве і Магілёўскім раёне — на ўчастках Дняпра і прылеглых пойменных вадаёмах у межах ад водазабору Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С.М. Кірава да вусця ракі Дзебра.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.