Вы тут

Занадта каштоўны аўтограф


Шматмільённыя штрафы давядзецца выплаціць 20-гадоваму жыхару Хойнікаў, які вучыцца ў адным з гомельскіх каледжаў.

Акрамя асноўнай спецыяльнасці, малады чалавек асвоіў за час навучання так званы «тэгінг» — сумніўнае «мастацтва» распісвацца на сценах грамадскіх будынкаў. Ён так захапіўся «творчасцю», што міліцыі прыйшлося правесці спецыяльную аперацыю па вылічэнні злодзея, пра гэта расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Між тым, мэта «тэгера» — пакінуць сваё імя (творчы псеўданім) на як мага большай колькасці аб'ектаў. Але менавіта гэта і дазволіла праваахоўнікам ідэнтыфікаваць рэальную асобу, якая, акрамя таго, засвяцілася і ў сацыяльных сетках. Сваё дачыненне да фасаднага «мастацтва» ён ужо прызнаў. У адносінах да хлопца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, які накіраваны ў суд Цэнтральнага раёна горада Гомеля. Акрамя таго, цяпер зацікаўленыя арганізацыі рыхтуюць іскі аб спагнанні з маладога чалавека прычыненай ім матэрыяльнай шкоды. Сума, відавочна, будзе вылічацца дзясяткамі мільёнаў рублёў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?