Вы тут

Ёсць натуральнае — будзе і арганічнае


Нездаровае харчаванне звязана з чатырма з дзесяці асноўных прычын смерці — лішняя вага і атлусценне, высокі крывяны ціск, высокі ўзровень глюкозы ў крыві і высокі ўзровень халестэрыну. «Цана атлусцення» для свету — 2 трыльёны долараў у год. Уздзеянне дрэннага харчавання на здароўе перавысіла ўздзеянне курэння.

1-11

— Усе спажыўцы заслугоўваюць права не толькі на ежу, але і на здаровае харчаванне, — кажа намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь Ірына НАРКЕВІЧ. — Вялікая ўвага цяпер надаецца тэме правоў спажыўцоў на здаровае харчаванне. Наогул, у заканадаўстве нашай і іншых краін адсутнічае паняцце здаровага харчавання. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапануе нам разумець пад гэтым тэрмінам харчаванне рацыянальнае, збалансаванае, разнастайнае (пры гэтым якаснае і бяспечнае), здольнае задаволіць фізіялагічныя патрэбы...

Што можна аднесці да здаровых прадуктаў і здаровага харчавання?

1. Прадукты, якія спрыяюць прафілактыцы захворванняў і ўмацаванню здароўя.

2. Дыетычнае і прафілактычнае харчаванне.

3. Прадукцыя, прамаркіраваная значком «Натуральны прадукт».

Гэта прадукты, вырабленыя з натуральнай сыравіны жывёльнага, расліннага, мінеральнага (соль, вада і інш.) паходжання, без прымянення метадаў геннай інжынерыі і штучных харчовых дабавак, без антыбіётыкаў, стымулятараў адкорму, гарманальных прэпаратаў, пестыцыдаў.

Сертыфікаты, якія пацвярджаюць выкананне ўстаноўленых патрабаванняў і служаць падставай для нанясення знака «Натуральны прадукт», атрымалі 48 прадпрыемстваў амаль для 300 найменняў прадукцыі. Знак «Натуральны прадукт» можна сустрэць на малочнай прадукцыі (кефір, малако, вяршкі, тварог, масла, смятана, біфідапрадукты), вадзе, соках, кансерваваным гароху, мясных паўфабрыкатах, солі, шакаладзе і г.д. З поўным пералікам прадуктаў і іх вытворцамі можна азнаёміцца на сайце gosstandart.gov.by у тэматычным раздзеле.

Развіццё ў краіне праекта «Натуральны прадукт» разглядаецца як этап пераходу на маркіроўку «Арганічныя харчовыя прадукты», вытворчасць якіх улічвае экалагічныя крытэрыі ўсяго ланцуга жыццёвага цыклу прадукцыі. Пакуль адпаведнай прававой базы, як у Еўропе, няма, таму можна пакаштаваць толькі імпартную «арганіку».

4. Прадукты з нізкай колькасцю цукру, солі, транс-тлушчаў і харчовых дабавак — таксама не развіты ў краіне кірунак.

5. Нізкакаларыйныя прадукты кшталту бяздрожджавага хлеба, хлебцаў, мюслі, вотруб'я, шматкоў, льнянога алею, малочных вырабаў з паніжанай тлустасцю.

6. У асартыменце харчовых магазінаў абавязкова павінны быць цэльнамалочныя прадукты з тлушчам не больш за 2,5%, рыба жывая, хлебцы, шматкі зерневыя, ёдаваная соль, фітачаі, плодаагароднінная прадукцыя. У перспектыве гэты пералік папоўніць і бяздрожджавы хлеб.

7. Звыш 20 плодаагароднінных культур пастаўляюцца на прылаўкі круглы год

У сталовых...

Гарачае харчаванне прапануецца сёння ў 85-100 працэнтах школ у залежнасці ад рэгіёна. Кожная пятая сталовая робіць заказ страў для меню заўтрашняга дня. Некаторыя працуюць па тыпе шведскага стала, у іншых — комплексныя абеды. Школьнікам абавязкова прапануюць ёгурты, сыркі тварожныя, малако, сокі, джэмы і масла. «Кока-Колы» і сасісак у цесце даўно няма. Харчаваннем ахоплены да 80 працэнтаў вучняў.

Калі на вытворчых прадпрыемствах ёсць работнікі, якім рэкамендавана дыетычнае харчаванне, значыць, ім абавязаны прыгатаваць у сталовай менавіта такія стравы.

...і кавярнях

Майце на ўвазе, што ў тэхналагічнай карце любой установы грамадскага харчавання заўсёды ёсць інфармацыя пра каларыйнасць кожнай стравы — і мяса па-французску, і марожанага. Даступныя спажыўцу (калі яму цікава) і звесткі аб прадуктах, з якіх прыгатавана заказаная страва.

Куплялі больш...

Летась у параўнанні з папярэднім годам продаж фруктаў вырас прыкладна на 20 працэнтаў, гародніны — на 8,5, мясапрадуктаў — на 5,5, рыбы і мора-прадуктаў — на 7,5, сыру — на 2, алеяў — на 7, круп — на 4,5.

...і менш

Продаж тытунёвых вырабаў знізіўся на 9,5 працэнта, алкагольных напояў — на 7, прычым продаж вінаградных він, каньяку і каньячных напояў, а таксама слабаалкагольных напояў крыху вырас, а гарэлкі, лікёраў, ігрыстых він і шампанскага, пладовых він і піва крыху ўпаў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».