Вы тут

Зыслаў: памяць жыве


(Пачатак чытайце тут)

Хлеб і песня — пародненыя між сабою словы, якія мы звыкла ўжываем у размовах пра мірную працу, дабрабыт, творчы плён. Хлеб і песня сярод нашых галоўных і неабходных каштоўнасцяў. Але ці так было ў часы ваеннага ліхалецця? Што ўвасаблялі гэтыя словы там, у лясах, дзе пра хлеб партызаны часам толькі марылі, а кожны лішні гук мог выдаць іх месцазнаходжанне ворагу?

1-18

 

1-21

 

1-191

 

[caption id="attachment_77567" align="alignnone" width="600"]1-20 На здым­ках
1. У гіс­то­ры­ка-края­знаў­чым му­зеі Са­роц­кай ся­рэд­няй шко­лы.
2. Пен­сі­я­нер­ка Яў­ге­нія Сяр­чэ­ня і сён­ня па­мя­тае рэ­цэпт пар­ты­зан­ска­га хле­ба.
3. Па­эт Сяр­гей Квіт­ке­віч на­пі­саў пра сваю Лю­бан­шчы­ну шмат, у тым лі­ку і пес­ню «Вост­раў Зыс­лаў» (му­зы­ка мяс­цо­ва­га кам­па­зі­та­ра М. Ша­га­ва).
4. На­ўсцяж да­ро­гі на Зыс­лаў ра­бот­ні­кі мяс­цо­ва­га ляс­га­са ўста­на­ві­лі та­кія пры­кмет­ныя ка­мя­ні.[/caption]

Пра што спявалася ў лясных зямлянках, ці да вершаў было партызанам, расказалі мне ў гісторыка-краязнаўчым музеі Сароцкай сярэдняй школы. Шмат гадоў мясцовыя вучні і настаўнікі збіраюць матэрыялы пра партызанскі рух на Любаншчыне — фотаздымкі, лісты, асабістыя рэчы. Пошук вядуць нават далёка за межамі раёна з дапамогай інтэрнэту. У вялікай калекцыі матэрыялаў «Дзённік суровага часу» яны аб'ядналі яскравыя ўзоры паэтычнай творчасці знакамітых і малавядомых аўтараў.

Вось, напрыклад, як пісаў пра востраў Зыслаў паэт Анатоль Астрэйка (у гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў адказным сакратаром газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ведаў асабіста многіх любанскіх партызанаў):

Вакол балота. Востраў Зыслаў

І траў няскошаных журба.

А ты вартуй і праўду выстай,

Хаця грыміць па ёй пальба.

Я ведаю, што нас не змесяць

Ні бомбы, ні блакад пятля.

Не першы дзень, не першы месяц

Дрыжыць ад выбухаў зямля...

Цікавы напрамак краязнаўства выбралі тут, калі пачалі працаваць над вучэбна-даследчым праектам «Баявая паэзія партызанаў Любаншчыны». Вершаваныя радкі, напісаныя мсціўцамі, захавалі шмат падрабязнасцяў пра жыццё партызанаў у зямлянках, іх узаемаадносіны, аб'яднальную любоў да Радзімы і нянавісць да ворага. Дзесяцікласнікі Ілья Хмялеўскі і Вольга Шаплыка пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Вячаслава Бялькевіча прааналізавалі і сістэматызавалі мноства напісаных у партызанскай зоне вершаў, звяраючы дакладнасць падзей, імён, геаграфічных назваў. Іх праца была высока адзначана на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-даследчых праектаў «Я родным краем ганаруся».

Калі пра партызанскую паэзію я даведаўся ад маладога пакалення, то пра партызанскі хлеб лепш за ўсіх распавяла непасрэдная сведка яго выпечкі пенсіянерка Яўгенія Сярчэня. Яна добра памятае, як маці замешвала цеста, выпякала хлеб на кляновых лістах. Запасы мукі былі невялікія (ды і тыя хутка скончыліся), таму ў цеста дамешвалі бульбу. Соль дробкамі збіралі па хатах, часам замест яе гаспадыні выкарыстоўвалі звычайную салетру, якая засталася з мірных дзён. Што датычыцца лясной партызанскай хлебапякарні, то часцей за ўсё яна працавала ўначы, каб дымам не выдаць сваё месцазнаходжанне.

Хлеб і песня дапамагалі лясным мсціўцам выстаяць у неверагодна складаных выпрабаваннях, перамагчы, каб зноў каласавала мірная ніва, а паэтычнае слова ўслаўляла подзвіг і перадавала хараство роднай зямлі.

Пісьменнік, франтавік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Любані Іван Муравейка так напісаў пра Любаншчыну:

Там, дзе былі балоты,

Шапочуць каласы,

І славай партызанскай

Шумяць бары-лясы!

Яўген Пясецкі (фота аўтара).

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.