Вы тут

Выпі чаю, завяжы з наркотыкам


Цэнтр падтрымкі людзей, якіх закранула праблема наркаманіі, адкрыўся ў Мінску ў межах праекта ПРААН (гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй) на базе арганізацыі «Пазітыўны рух». Цэнтр гатовы прыняць першых наведвальнікаў, якія могуць разлічваць на кансультацыю юрыста, псіхолага, хірурга, нарколага, фтызіятра, інфекцыяніста, гінеколага, сацыяльнага работніка. Акрамя таго, тут можна прайсці тэст на гепатыт і ВІЧ. Паслугі прадастаўляюцца ананімна і бясплатна.

Паводле слоў каардынатара цэнтра Вячаслава САМАРЫНА, тут нікому нічога не будуць навязваць, галоўнае — сама магчымасць падтрымліваць стасункі, бо многія нарказалежныя проста адзінокія або ў іх акружэнні няма тых, з кім можна было б пагаварыць аб сваім жаданні пачаць новае жыццё, адмовіцца ад наркотыку. Адсюль і дэвіз цэнтра: «Мы прымаем людзей такімі, якія яны ёсць, і падтрымліваем поўную адмову ад ужывання наркотыкаў». Такая «дроп-ін» зона (ад англ. «свабодна зайсці» або «зайсці на агеньчык») прапануе наведвальніку камфорт, знаходжанне ў спакойнай атмасферы, дзе можна папіць чаю, паглядзець відэа, а праз нейкі час тут можна будзе нават памыць і пасушыць сваё адзенне.

Для захавання ананімнасці наведвальнікі будуць запісвацца кожны пад уласным кодам, а пры паўторным наведванні проста пазначаць код у часопісе, — і больш ніякіх дакументаў.

Цэнтр размяшчаецца ў Мінску па адрасе: вул. Матусевіча, 23-107. Час працы: з 12.00 да 20.00. Гэта памяшканне на першым паверсе з асобным уваходам. Работа цэнтра афіцыйна ўзгоднена з міліцыяй, дзе цудоўна ведаюць, што размова ідзе пра самы неспрыяльны раён па наркаспажыванні і што тут патрабуюцца прынцыпова новыя метады прафілактыкі.

Падобныя паслугі ўжо некалькі гадоў прапануюцца ва Украіне, Польшчы, Даніі, Германіі.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.