Вы тут

Беларускі мох з залатым адценнем


Напрыканцы сакавіка айчыннымі мічурынцамі былі выведзены ўнікальныя сарты ягеля, якія могуць стаць прататыпам прынцыпова новых лекаў і кармавой базай будучай аленегадоўлі

Першыя крокі па селекцыянаванні ісландскага моху пачаліся ў нас яшчэ больш за 20 гадоў таму, калі крэатыўнымі навукоўцамі была падрыхтавана праграма развядзення паўночных аленяў на выпрацаваных тарфяніках краіны. На той час галоўнай праблемай праграмы было інтэнсіўнае вырошчванне на тэрыторыі краіны ягелю, які з'яўляецца асноўнай ежай гэтых непатрабавальных жывёл. Працэс адаптавання аленевага моху да нашых кліматычных умоў заняў шмат часу, але канчатковыя неверагодныя вынікі пераўзышлі ўсе смелыя чаканні.

1-6

Механізм унутранага халадзільніка

Прарыў у селекцыянаванні пачаўся пасля таго, як гэты мох сталі вырошчваць на тэрыторыях, дзе гістарычна ў зямлі існавала вялікая доля крэменю. Нагадаю, што гэты прыродны мінерал мае дзве разнавіднасці ў палярызацыі. Таму пасля селекцыі і былі атрыманы два віды моху — плюс-М ягель і мінус-Т ягель. Першы від расліны атрымалі на тэрыторыі з белым крэменем, і развіваўся ён даволі хутка, бо дасягаў максімальнай масы такога лапіка (каля 1,5 кг) усяго за адзін сезон. Другі від, ужо на чорным крэмені, рос значна павольней, аднак гэты лішайнік перастройваў метабалізм у арганізме паўночных аленяў такім чынам, што ў ім істотна памяншалася колькасць тэстастэрону, які адказвае за палавую актыўнасць. Менавіта гэты фактар уласцівасці мінус-Т ягеля пачаў часова змяняць структуру крыві аленяў. А ў выніку хімічнай рэакцыі, звязанай з засваеннем гэтай цуда-ежы, тэмпература крыві аленяў зніжалася, а ўся энергія накіроўвалася на ўтварэнне мышачнай тканкі. Атрымліваўся такі лянівы і аб'ёмны «халадзільнік» на капытах.

У эксперыментальным статку беларускіх паўночных аленяў зімой пасвілі на палетках з плюс-М ягелем, а ў міжсезонне і летам у рацыён дабаўлялі ягель з функцыяй халадзільніка. Зразумела, што альфа-самцам у ежу мінус-Т ягель даваць нельга, бо інакш павелічэнне папуляцыі спыніцца. Таму ў спецыяльнай лабараторыі ІG-тэхналогій аднаго з інстытутаў Мінска быў распрацаваны электронны механізм з тэлескапічным рассоўным парасонам, які ствараў цень для самцоў у сонечнае надвор'е.

[caption id="attachment_77595" align="alignnone" width="600"]1-7 Та­кую сім­па­тыч­ную пыс­ку мы не­ўза­ба­ве ўба­чым на кож­ным ба­ло­це.[/caption]

Беларуская віягра і прышчэпка ад істэрык

Сёння новымі сартамі ягелю зацікавіліся не толькі спецыялісты ў жывёлагадоўлі, але і медыкі. Аказалася, што выцяжка плюс-М ягеля можа павялічваць масу атлетаў без урону палавой функцыі чалавека. У мінімальных дозах яе можна выкарыстоўваць у якасці харчовых дабавак з эфектам віягры. А вось лекавыя сродкі, якія ствараюцца на базе мінус-Т ягелю, магчыма, у хуткім часе будуць прапаноўвацца людзям, што ні дня не могуць пражыць без сваркі ці бойкі. Магчыма, што падобныя прышчэпкі маглі б цалкам выключыць на нашай планеце такое паняцце, як вайна.

Першым удзельнікам праграмы — агучаныя БАДы бясплатна

Цяпер у названай лабараторыі падрыхтаваны 50 камплектаў таблетак, зробленых з выкарыстаннем плюс-мінус ягеля. Таму 1 красавіка яны будуць перададзены самым смелым добраахвотнікам праграмы ў Мінску па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а, 5-ы паверх. Спытаць Антона Качку.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.