Вы тут

Трымаць раўнавагу


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад і Нацбанк на захаванне станоўчых тэндэнцый, якія намеціліся ў першым квартале 2015 года ў эканоміцы. Такую задачу ён паставіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першым квартале з'явілася пэўная раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць праблемныя пытанні, якія могуць узнікнуць у будучыні і да якіх трэба быць гатовымі.

«Першы квартал закончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як выйсці да таго, каб, як я ўжо гаварыў пры назначэнні новага складу ўрада, не рвануць наперад у гэтай сітуацыі, але захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі рост ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай Бог, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі вызначылі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту паведамілі аб выніках работы эканомікі за першы квартал 2015 года, сітуацыі ў грашова-крэдытнай і валютнай сферах.

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу далейшага забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і захавання збалансаванага развіцця эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».