Вы тут

Гараскоп стрыжак на красавік


1 красавіка, серада. Сёння цалкам прыдатны дзень для візіту да цырульніка, можна стрыгчы і афарбоўваць валасы, рабіць лячэбныя працэдуры і пажыўныя маскі.

1-5

2 красавіка, чацвер. Стрыжка ў гэты дзень зробіць валасы больш густымі і ўмацуе іх.

3 красавіка, пятніца. Нейтральны дзень для наведвання цырульні. Калі сёння вы плануеце стрыжку, то яе даўжыню і форму лепш выбраць загадзя.

4 красавіка, субота. Дзень выдатна падыходзіць для стрыжкі; больш за тое, стрыжка дапаможа прыцягнуць у ваша жыццё каханне, новыя перспектыўныя знаёмствы і яркія ўражанні.

5 красавіка, нядзеля. Стрыжка зробіць валасы непаслухмянымі, хоць тым, хто хоча, каб яны мелі схільнасць да завівання гэта можа быць і на карысць.

6 красавіка, панядзелак. Пасля наведвання цырульні валасы будуць адрастаць больш павольна. Таму дзень больш падыходзіць для аматараў кароткіх стрыжак.

7 красавіка, аўторак. Калі зберацеся да цырульніка ў гэты дзень, то ў вас з'явіцца нямала праблем, якія будуць вельмі моцна дапякаць.

8 красавіка, серада. Дзень вельмі неспрыяльны для стрыжкі, афарбоўвання і іншых цырульніцкіх працэдур.

9 красавіка, чацвер. Стрыжка валасоў рэкамендавана для стымулявання аптымізму.

10 красавіка, пятніца. Новая прычоска будзе вам вельмі да твару і паспрыяе ўзмацненню асабістага абаяння, поспеху ў навакольных.

11 красавіка, субота. Добра стрыгчы валасы тым, у каго аслаблена фізічнае здароўе і каму надакучыла манатоннасць у жыцці, не хапае актыўнасці, смеласці і валявых якасцяў.

12 красавіка, нядзеля. Гэта не самы добры дзень для стрыжкі, хаця б з-за таго, што вы лёгка будзеце ўпадаць у дэпрэсію, вас будзе пастаянна даймаць адчуванне нездаволенасці жыццём.

13 красавіка, панядзелак. Дзень вельмі спрыяльны для наведвання цырульніка, можна паэксперыментаваць з даўжынёй валасоў і формай прычоскі.

14 красавіка, аўторак. Добры час для правядзення нестандартных стрыжак.

15 красавіка, серада. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў.

16 красавіка, чацвер. Усім варта ўстрымацца ад стрыжкі валасоў.

17 красавіка, пятніца. Сёння ад стрыжкі валасоў лепш адмовіцца. Затое вітаюцца ўсялякія працэдуры па доглядзе: пажыўныя і ўмацавальныя маскі, апаласкванне травянымі настоямі — усё гэта пойдзе на карысць валасам.

18 красавіка, субота. Сёння неспрыяльны дзень, не варта стрыгчы валасы, інакш вы можаце страціць нешта каштоўнае для сябе.

19 красавіка, нядзеля. Добры для стрыжкі дзень, гэта дапаможа аднаўленню пашкоджаных валасоў.

20 красавіка, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў. Стрыжка прыцягне шчасце, палепшыць знешні выгляд.

21 красавіка, аўторак. Выдатны дзень для стрыжкі і афарбоўвання. Вітаюцца смелыя эксперыменты, стварэнне лёгкіх паветраных прычосак, меліраванне і афарбоўка.

22 красавіка, серада. Стрыжка не зменіць структуры і якасці вашых валасоў, а расці яны будуць хутчэй.

23 красавіка, чацвер. Пасля стрыжкі валасы будуць дрэнна паддавацца ўкладцы.

24 красавіка, пятніца. Сёння не варта наведваць цырульніка — стрыжка негатыўна адаб'ецца на структуры валасоў і на самаацэнцы.

25 красавіка, субота. Выдатны дзень для наведвання цырульніцкага салона. Фарба для валасоў ляжа роўна, яе колер доўга не паблякне, а стрыжка зробіць вас больш рашучымі.

26 красавіка, нядзеля. Сёння 9-я месяцовыя суткі, стрыгчы і фарбаваць валасы не рэкамендуецца.

27 красавіка, панядзелак. Абавязкова зрабіце ў гэты дзень стрыжку. Ці хаця б падстрыжыце грыўку — яна дабавіць вобразу запалу, а на ўзроўні энергетыкі дапаможа засваенню новай інфармацыі.

28 красавіка, аўторак. Стрыжка ў гэты дзень умацуе вашыя валасы, яны будуць менш секчыся.

29 красавіка, серада. Цалкам прыдатны дзень для візіту да цырульніка, можна стрыгчы і афарбоўваць валасы, рабіць лячэбныя працэдуры і пажыўныя маскі.

30 красавіка, чацвер. Спрыяльны дзень для стрыжкі, асабліва ўдалай будзе лёгкая і паветраная прычоска.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.