Удаўство


Удаўство, лічылася ў народнай культуры, можна папярэдзіць.

Шэраг правілаў неабходна было выконваць з дзяцінства і на працягу сямейнага жыцця. Адно з такіх народных меркаванняў: «Дрэнна будзеш месці падлогу, выйдзеш замуж за ўдаўца».

*Каб рана не аўдавець, забаранялася за ядой мяняць месца, хадзіць па хаце ў адной шкарпэтцы, адным боце. Па той жа прычыне не гулялі вяселлі па панядзелках і ў высакосны год.

*Прадказаннем удаўства былі некаторыя прыкметы ў час вянчання: калі падаў вянок ці кветка з вянка нявесты або яе хустка.

*Асобнае месца ў прадказаннях удаўства адводзілася пярсцёнку: калі ён падаў у час вянчання; калі ён губляўся. Калі з пярсцёнка выпадаў каменьчык, гэта прадказвала смерць аднаго з пары. Такі пярсцёнак больш не насілі.

*На Палессі лічылася, што адзін з маладых хутка памрэ, калі па нейкіх прычынах маладыя пасля вянчання трапяць у хату праз розныя дзверы.

*Вельмі непажаданай лічылася сустрэча вясельнага картэжа і пахавальнай працэсіі.

*Самая распаўсюджаная форма варажбы дзяўчат перадшлюбнага ўзросту — ахапіць рукамі плот і падлічыць колькасць штыкецін. Цот прадказваў шлюб, няцот — адзіноту. У той жа час дзяўчаты, упэўненыя ў хуткім вяселлі варажылі па штыкетніку на тое, якім будзе муж, і казалі: «Удавец, маладзец, удавец, маладзец...»

*Раніцай на Першую Куццю (7 студзеня) дзяўчаты назіралі каля куратніка: калі першым на двор выходзіў певень, гэта прадказвала шлюб з халастым чалавекам, курыца — з удаўцом.

*Жанчына-ўдава, якая не брала другі шлюб пасля смерці мужа, надзялялася ў грамадстве статусам цнатлівасці. Часцей за ўсё яна станавілася знахаркай.

*Калі капалі калодзеж, зноў-такі не абыходзіліся без удзелу ўдавы. Яе запрашалі ў хату, частавалі, неслі падарунак. Лічылася, што тады вада ў новым калодзежы не будзе перасыхаць, як яе слёзы. Казалі: «Удава-вада...».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Пачатак чытайце тут:

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.