Вы тут

На карту пастаўлены кадры


Галоўным накірункам працы геолагаў летась была комплексная здымка ўсёй тэрыторыі краіны з наступным складаннем картаў. Папярэднія геалагічныя карты Беларусі складаліся яшчэ ў 1960-я гады, і за гэты час карэнным чынам змяніліся падыходы да распрацоўкі нетраў.

1-35

Па словах начальніка ўпраўлення па геалогіі Мінпрыроды Уладзіміра ВАРАКСЫ, тое, што адкрыццяў новых буйных радовішчаў не адбылося, не сведчыць пра адсутнасць вынікаў працы геолагаў. Адкрываюцца новыя невялікія радовішчы, пашыраецца праца на ўжо існуючых. У 2014 годзе па такіх відах карысных выкапняў, як нафта, мергельна-мелавыя пароды, даламіты, гравійна-пясчаныя сумесі, будаўнічыя пяскі, гліны, торф, прэсныя падземныя воды прырост запасаў пераўзышоў зададзеныя аб'ёмы. Былі ўведзены ў эксплуатацыю дзве нафтавыя свідравіны: Заходне-Калінінская №5 і Рэчыцкая №310g. Рыхтуюцца да бурэння яшчэ тры перспектыўныя для здабычы нафты структуры. Дзякуючы намаганням геолагаў, за апошнія тры гады Беларусь выйшла на стабільны ўзровень уласнай здабычы нафты, які роўны 1640—1650 тысячам тон. У прамысловую распрацоўку для прадпрыемства «Беларуськалій» было перададзена Петрыкаўскае радовішча калійнай солі, вядзецца праца па перадачы Любанскага радовішча солі замежнаму інвестару.

Акрамя Беларусі, айчынныя спецыялісты працуюць і ў іншых краінах: Расіі, Лаосе, Манголіі, ёсць перспектывы для супрацоўніцтва з Балівіяй і Эквадорам. Так, напрыклад, з Расіяй рэалізуецца сумесны праект «СКІФ-Нетры», у рамках якога распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне і ствараюцца суперкамп'ютары для апрацоўкі выкапняў. З Балівіяй вядуцца перамовы аб правядзенні разведкі і сумеснай распрацоўкі радовішчаў жалезнай руды і калійнай солі на тэрыторыі паўднёваамерыканскай краіны. Стварэнне лабараторыі па вызначэнні якасці парод і руд абмяркоўваецца з Лаосам.

Пытанне падрыхтоўкі спецыялістаў закрануў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі» Андрэй КАЎХУТА. Ён зазначыў, што так званага «кадравага голаду» ў сферы няма, але адчуваецца патрэба ў спецыялістах высокага ўзроўню для спецыфічных работ. Гэта праблема характэрна для ўсіх постсавецкіх краін.Так, напрыклад, для распрацоўкі падземнай здабычы патрабуюцца геолагі з вялікім вопытам працы, бо любая памылка можа прывесці да буйных фінансавых страт. Акрамя гэтага, Андрэй Каўхута заўважыў, што якасна прыток выпускнікоў геалагічных спецыяльнасцяў беларускіх ВНУ за апошнія гады стаў лепшым.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.