Вы тут

Інтэрв'ю «Блумбергу»


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў разгорнутае эксклюзіўнае інтэрв'ю буйному амерыканскаму медыяхолдынгу «Блумберг», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт адказаў на комплекс пытанняў, звязаных з працэсам урэгулявання сітуацыі ва Украіне пасля дасягнення мінскіх пагадненняў у «нармандскім фармаце». «Больш за ўсё насцярожвае тое, што да гэтага працэсу адкрыта не былі далучаныя Злучаныя Штаты Амерыкі. Я лічу, што без амерыканцаў ва Украіне немагчыма ніякая стабільнасць. І сустракаючыся ў апошні час з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі, афіцыйнымі прадстаўнікамі, якія ў нас бывалі, я настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжання, заяўляючы пра тое, што я не ведаю, чаго хочуць амерыканцы тут, ва Усходняй Еўропе, ва Украіне ў прыватнасці, але калі амерыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасць, яны неадкладна павінны далучыцца да гэтага працэсу», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка спыніўся на ролі вядучых сусветных гульцоў ва ўрэгуляванні ўкраінскай сітуацыі і падтрыманні ваенна-палітычнай стабільнасці ў свеце ўвогуле.

У час інтэрв'ю таксама былі закрануты тэмы перспектыў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, валютнай інтэграцыі сярод яго членаў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў сваё бачанне некаторых аспектаў бягучай эканамічнай, унутрыпалітычнай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце маючых адбыцца важных палітычных падзей у жыцці краіны.

Аляксандр Лукашэнка адказаў і на некалькі пытанняў асабістага характару.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.