Вы тут

Глобус — Беларусі!


Да­р'я До­мра­ча­ва пры­вез­ла ў Мінск Вя­лі­кі хрус­таль­ны гло­бус

Ура­чыс­тая су­стрэ­ча пе­ра­мож­цы агуль­на­га за­лі­ку Куб­ка све­ту па бія­тло­не се­зо­на 2014/15 Да­р'і До­мра­ча­вай і чле­наў жа­но­чай збор­най Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся ў На­цы­я­нальным аэ­ра­пор­це Мінск.

2-33

 

На­пя­рэ­дад­ні, 31 са­ка­ві­ка, бе­ла­рус­кія бія­тла­ніст­кі не пры­бы­лі ў Мінск рэй­сам з Аў­стрыі. Спарт­смен­кі да­бі­ра­лі­ся да Ве­ны ўнут­ра­ным рэй­сам з За­льцбур­га, які быў за­тры­ма­ны. У су­вя­зі з гэ­тым бе­ла­рус­кі спаз­ні­лі­ся на рэйс у Мінск. Але ўжо ўчо­ра каманда вяр­ну­ла­ся на ра­дзі­му.

Су­стрэ­лі дзяўчат шмат­лі­кія заў­зя­та­ры, жур­на­ліс­ты, кі­раў­ні­кі спар­тыў­ных струк­тур і, без­умоў­на, род­ныя і сяб­ры. Пры­хіль­ні­кі та­лен­ту Да­р'і Домра­ча­вай па­да­ра­ва­лі спарт­смен­цы торт і яе парт­рэт. Са­ма Да­ша, як заў­сё­ды з вы­дат­ным на­стро­ем, па­дзя­лі­ла­ся з жур­на­ліс­та­мі ўра­жан­ня­мі аб ня­даў­нім тры­ум­фе і рас­ка­за­ла, якія пе­ра­мо­гі бы­лі са­мыя скла­да­ныя і ад та­го — са­мыя каш­тоў­ныя.

— Алім­пій­скія гуль­ні ўсё ж не пра­вод­зяц­ца кож­ны год. У лю­тым 2014-га вель­мі важ­на бы­ло скан­цэнт­ра­вац­ца на ад­ным тыд­ні, на кан­крэт­ным тур­ні­ры, трэ­ба бы­ло па­ка­заць усё, што на­за­па­сі­ла і на­пра­ца­ва­ла за гэ­тыя га­ды. За Вя­лі­кі хрус­таль­ны гло­бус мож­на па­зма­гац­ца ў кож­ным се­зо­не, а за зо­ла­та Алім­пі­я­ды — не. Та­кая ўва­га да ба­раць­бы ў агуль­ным за­лі­ку Куб­ка све­ту ў гэ­тым се­зо­не толь­кі та­му, што доў­гія га­ды мне не ска­ра­ла­ся гэ­тая вяр­шы­ня. Вель­мі рада, што змаг­ла да­маг­чы­ся гэ­та­га вы­ні­ку, — рас­па­вя­ла спарт­смен­ка.

Ад­нос­на перс­пек­тыў на на­ступ­ны се­зон Да­р'я ад­ка­за­ла ў фар­ма­це пер­ша­кра­са­віц­ка­га жар­ту: усёй ка­ман­дай ад­пач­нём і бу­дзем рых­та­вац­ца да лет­ніх Гуль­няў у Рыа-дэ-Жа­ней­ра, дзе пла­ну­ем вы­сту­піць у сін­хрон­ным пла­ван­ні.

Да­р'я До­мра­ча­ва па вы­ні­ках се­зо­на 2014/15 ста­ла пе­ра­мож­цай агуль­на­га за­лі­ку ро­зыг­ры­шу Куб­ка све­ту, на­браў­шы 1092 ач­кі. Вя­лі­кі хрус­таль­ны гло­бус, які ўру­ча­ец­ца трыумфа­та­ру се­зо­на, — пер­шы ў кар'­е­ры До­мра­ча­вай. Ме­на­ві­та гэ­тай уз­на­га­ро­ды да ня­даў­ня­га ча­су не ха­па­ла ў яе ба­га­тай ка­лек­цыі тра­фе­яў су­свет­на­га бія­тло­на.

На эта­пах Куб­ка све­ту ў гэ­тым се­зо­не Да­р'я дзе­вяць ра­зоў па­ды­ма­ла­ся на са­мую вы­со­кую пры­ступ­ку п'е­дэс­та­ла. Най­боль­шая коль­касць пе­ра­мог у яе ў гон­ках п­ра­сле­да­ван­ня — ча­ты­ры, двой­чы До­мра­ча­ва вый­гра­ва­ла спрын­тар­скія гон­кі і двой­чы ста­на­ві­ла­ся пер­шай у гон­ках з ма­са­ва­га стар­ту. Бе­ла­рус­ка так­са­ма пе­ра­маг­ла на пер­шым эта­пе Куб­ка све­ту ў швед­скім Эс­тэр­сун­дзе ў ін­ды­ві­ду­аль­най гон­цы.

Вя­лі­кі хрус­таль­ны гло­бус — га­лоў­ная ўзна­га­ро­да Між­на­род­на­га са­ю­за бія­тла­ніс­таў. Уру­ча­ец­ца спарт­сме­ну і спарт­смен­цы, якія на пра­ця­гу се­зо­на на­бі­ра­юць най­боль­шую коль­касць ач­коў у гон­ках Куб­ка све­ту. Муж­чы­ны ра­зы­гры­ва­юць тра­фей з 1978 го­да, жан­чы­ны — з 1987-га. Больш за ін­шых (па 6 ра­зоў) Ку­бак све­ту вый­гра­ва­лі нар­ве­жац Уле Эй­нар Б'ёрн­да­лен і швед­ка Маг­да­ле­на Форс­берг.

2-312-292-302-28

Да­р'я До­мра­ча­ва — дру­гая бе­ла­рус­кая бія­тла­ніст­ка, якая за­ва­я­ва­ла Вя­лі­кі хрус­таль­ны гло­бус. Упер­шы­ню тра­фей ска­рыў­ся Свят­ла­не Па­ра­мы­гі­най — гэ­та бы­ло 20 га­доў та­му. У Да­р'і До­мра­ча­вай ця­пер ёсць усе ўзна­га­ро­ды, якія ра­зы­гры­ва­юць у бія­тло­не.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

 Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.