Вы тут

«Жывадзёрам» — па руках


Толь­кі за апош­ні ме­сяц дзярж­ін­спек­та­ры скла­лі ка­ля 20 пра­та­ко­лаў у ад­но­сі­нах да па­ру­шаль­ні­каў, якія ры­ба­чы­лі спо­са­бам баг­рэн­ня.

— Гэ­та за­ба­ро­не­ны спо­саб лоў­лі ры­бы з вы­ка­ры­стан­нем круч­ко­вых пры­ла­д ры­ба­лоў­ства, пры якім лоў­ля вя­дзец­ца не на пры­на­ду, а шля­хам за­хо­пу ры­бы круч­ком за лю­бую част­ку. Пры гэ­тым мно­гія асо­бі­ны траў­мі­ру­юц­ца і гі­нуць, не трап­ля­ю­чы ва ўлоў. У на­ро­дзе та­кіх «ры­ба­коў» на­зы­ва­юць жы­ва­дзё­ра­мі, — па­ве­да­мі­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Бе­ла­ру­сі Воль­га Гра­мо­віч. — За­ка­на­даў­ствам за та­кую лоў­лю пра­ду­гле­джа­ны не­ма­лы штраф — да 50 ба­за­вых ве­лі­чынь (9 міль­ё­наў руб­лёў) плюс па­крыц­цё шко­ды. Ка­лі ж па­мер апош­няй скла­дзе больш за 100 ба­за­вых ве­лі­чынь, па­ру­шаль­нік ста­но­віц­ца фі­гу­ран­там кры­мі­наль­най спра­вы. Як, на­прык­лад, жы­хар вёс­кі Алек­шы­цы Мас­тоў­ска­га ра­ё­на, які спо­са­бам баг­рэн­ня «ры­ба­чыў» на за­то­цы ра­кі Нё­ман. Апроч ін­шай ры­бы, бра­кань­ер вы­ла­віў і не­каль­кі асо­бін звы­чай­на­га рыб­ца, што ўклю­ча­ны ў Чыр­во­ную кні­гу. Суд пры­га­ва­рыў яго да го­да па­збаў­лен­ня во­лі з ад­тэр­мі­ноў­кай вы­ка­нан­ня па­ка­ран­ня.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».