Вы тут

Трагедыя ў Шклове


У аг­ні за­гі­ну­лі двух­га­до­вы Глеб, яго дзед і пра­дзед — ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Бя­да па­сту­ка­ла­ся ў дзве­ры жы­ло­га до­ма па ву­лі­цы Кам­са­моль­скай ся­род бе­ла­га дня. Па­ве­дам­лен­не аб па­жа­ры па­сту­пі­ла ра­та­валь­ні­кам а чац­вёр­тай га­дзі­не. Ка­лі на мес­ца зда­рэн­ня пры­бы­лі пер­шыя раз­лі­кі, га­рэ­лі ве­ран­да і дах. Су­се­дзі пад­ка­за­лі, што ў ха­це мо­гуць быць лю­дзі. Праз не­каль­кі хві­лін у ад­ным з па­ко­яў быў зной­дзе­ны муж­чы­на, які ля­жаў на пад­ло­зе ка­ля дзі­ця­ча­га лож­ка. Зда­ва­ла­ся, яму не ха­пі­ла ад­на­го кро­ку, каб сха­піць ма­лень­ка­га ўну­ка і вы­нес­ці з гэ­та­га пек­ла. Ма­ло­га спра­ба­ва­лі рэ­ані­ма­ваць, але, на жаль, без­вы­ні­ко­ва. І ён, і яго дзед за­гі­ну­лі. Яшчэ ад­ной ах­вя­рай стаў па­ра­лі­за­ва­ны 90-га­до­вы ве­тэ­ран вай­ны. Яго це­ла бы­ло зной­дзе­на на ка­на­пе ў су­сед­нім па­коі.

У до­ме так­са­ма жы­лі ма­ці двух­га­до­ва­га Гле­ба і яго ба­бу­ля. На мо­мант па­жа­ру ад­на зна­хо­дзі­ла­ся ў па­лі­клі­ні­цы, а дру­гая на пра­цы. Жан­чы­ны не толь­кі за­ста­лі­ся без са­мых бліз­кіх род­ных, але і без да­ху над га­ла­вой. Ім аказ­ва­ец­ца псі­ха­ла­гіч­ная да­па­мо­га, ча­со­вы пры­ту­лак яны па­куль што знай­шлі ў род­ных.

Пры­чы­на тра­ге­дыі вы­свят­ля­ец­ца. Па ад­ной з вер­сій, да па­жа­ру маг­ло пры­вес­ці не­асця­рож­нае абы­хо­джан­не з аг­нём, або ня­спраў­ная пра­вод­ка. Ра­ён­ным ад­дзе­лам СК пры­зна­ча­ны шэ­раг экс­пер­тыз.

Як па­ве­да­мі­ла стар­шы ін­спек­тар Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС Воль­га Не­ха­ро­шых, сё­ле­та гэ­та пер­шы вы­па­дак у воб­лас­ці, ка­лі на па­жа­ры за­гі­ну­ла не­паў­на­лет­няе дзі­ця, і пя­ты па кра­і­не.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».