Вы тут

«Вожык» вострыць калючкі!


Так ска­заў вя­до­мы бе­ла­рус­кі мас­так-ка­ры­ка­ту­рыст, мэтр жан­ру Мі­ко­ла Гір­гель на ад­крыц­ці вы­ста­вы сва­іх ра­бот у Мі­ніс­тэр­стве ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Безимени-2

У пер­шыя дні кра­са­ві­ка не­каль­кі га­доў за­пар пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі ў Мін­ску ла­дзяц­ца вы­ста­вы гу­ма­рыс­тыч­на­га ма­люн­ка і ка­ры­ка­ту­ры. У мі­ну­лыя га­ды ўва­гу да бе­ла­рус­кай ка­ры­ка­ту­ры пры­цяг­ва­лі вы­ста­вы за­слу­жа­на­га дзея­ча мас­тац­тваў Рэспублікі Беларусь Сяр­гея Вол­ка­ва, па­пу­ляр­на­га ка­ры­ка­ту­рыс­та ча­со­пі­са «Во­жык» Аляк­санд­ра Кар­ша­ке­ві­ча. Ці­ка­вы­мі бы­лі су­мес­ныя вы­ста­вы «Во­жы­ка» і га­зе­ты «Звяз­да», вы­ста­ва «СпARTыўныя ўсмеш­кі».

Учо­ра гле­да­чам бы­ла прад­стаў­ле­на вя­лі­кая ка­лек­цыя ка­ры­ка­тур Мі­ко­лы Гір­ге­ля — чле­на Са­ю­за мас­та­коў Бе­ла­ру­сі і Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў, вы­дат­ні­ка дру­ку Бе­ла­ру­сі, пры­зё­ра шмат­лі­кіх кон­кур­саў ка­ры­ка­тур, шар­жаў, пла­ка­таў.

Ма­люн­кі Мі­ко­лы Гір­ге­ля зна­ё­мыя ама­та­рам гу­ма­ру яшчэ з 1973 го­да — па яго пер­шых пуб­лі­ка­цы­ях у ча­со­пі­се «Во­жык». З тых да­лё­кіх дзён мін­скі ка­ры­ка­ту­рыст стаў вя­до­мым ва ўсіх кра­і­нах СНД, Бал­га­рыі, По­льшчы, Бель­гіі. У «Біб­лі­я­тэч­цы «Во­жы­ка» вый­шлі дзве яго кні­гі ка­ры­ка­тур. У 1998 го­дзе за се­рыю ма­люн­каў у га­зе­це «Рэс­пуб­лі­ка» (дзе ён пра­цуе больш за 20 га­доў) Мі­ко­ла Гір­гель стаў лаў­рэ­а­там прэ­міі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў.

Што да­ты­чыц­ца флаг­ман­ска­га вы­дан­ня ай­чын­ных са­ты­ры­каў і гу­ма­рыс­таў ча­со­пі­са «Во­жык», то аў­тар кра­са­віц­кай вы­ста­вы ска­заў шмат доб­ра­га пра па­пу­ляр­насць гэ­та­га ча­со­пі­са ва ўсе ча­сы. Шмат­лі­кія па­доб­ныя вы­дан­ні ў Са­вец­кім Са­ю­зе вы­хо­дзі­лі ва ўсіх рэс­пуб­лі­ках вя­лі­кі­мі на­кла­да­мі, але по­тым яны не вы­тры­ма­лі вы­пра­ба­ван­няў ча­сам і знік­лі з ме­ды­яп­рас­то­ры. Бе­ла­рус­кі «Во­жык» па­спя­хо­ва пра­цяг­вае ка­лоць сва­і­мі ігол­ка­мі дар­ма­е­даў, п'я­ніц, каз­нак­ра­даў і шмат ка­го яшчэ — тых, хто пе­ра­шка­джае гра­мад­ству. Пра­ца «во­жы­каў­цаў» за­па­тра­ба­ва­ная, і вы­кон­ва­юць яе пер­ша­клас­ныя май­стры.

Гэ­ту ці­ка­вую вы­ста­ву ар­га­ні­за­ва­лі Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», ча­со­піс са­ты­ры і гу­ма­ру «Во­жык».

Яў­ген Пя­сец­кі.
Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.