Вы тут

Хлапечы вечар


Хла­пе­чы ве­чар. У апош­ні ве­чар пе­рад вя­сел­лем у ха­це жа­ні­ха ла­дзі­ла­ся раз­ві­таль­нае за­стол­ле — хла­печ­нік (хла­пе­чы ве­чар, ка­ва­лер­скі ве­чар, хвац­кая ве­ча­рын­ка, ха­лас­ты ве­чар, жа­ні­хоў баль, пра­во­дзі­ны, жа­ні­хоў цяг­нік і інш.).

* Асноў­ны сэнс хла­печ­ні­ка быў та­кі: не­жа­на­тыя хлоп­цы раз­віт­ва­лі­ся-«пра­пі­ва­лі» свай­го сяб­ра. Ня­рэд­ка на гэ­тых ве­ча­рын­ках ла­дзі­лі гуль­ні, за­гад­ва­лі за­гад­кі эра­тыч­на­га ха­рак­та­ру, ус­па­мі­на­лі ха­лас­цяц­кае жыц­цё і тан­чы­лі. На Гро­дзен­шчы­не для ка­ва­лер­ска­га ве­ча­ра жа­ніх най­маў му­зы­каў «і да­ваў ве­чар у клу­бе, а ра­ней — у ха­це». Пер­шы та­нец па­чы­наў жа­ніх, вы­бі­ра­ю­чы дзяў­чы­ну з лі­ку сяб­ро­вак. Ня­вес­ты на гэ­тым ве­ча­ры не бы­ло.

* У не­ка­то­рых мес­цах на­вед­ван­не хла­печ­ні­ка за­ба­ра­ня­ла­ся і жа­ні­ху: «Усе дзяў­ча­ты ідуць та­ды на гу­лян­нё. Там іх ждуць, каб яны прый­шлі. Ну, ма­ла­дая на гэ­ты тан­цы не йдзе. І ма­ла­до­му не на­до йсці. Ча­му? Яны да­лжны па­сціц­ца. Па­та­му што яны бу­дуць пры­маць пры­час­це ў царк­ве. Это гэ­да­кі быў за­кон. Мо­жа, хто ра­біў, як ха­цеў, але гэ­да­кі быў за­кон».

* Ня­рэд­ка дзя­воч­нік і хла­печ­нік аб'­яд­ноў­ва­лі­ся ў адзін аб­рад. У Ві­лей­скім ра­ё­не пад ве­чар пе­рад вя­сел­лем сва­ты пры­во­зі­лі з ха­ты жа­ні­ха ў ха­ту ня­вес­ты пі­ра­гі, сыр, га­рэл­ку і вяр­та­лі­ся да­ха­ты. Ня­вес­та за­пра­ша­ла скры­па­ча, сва­іх сяб­ро­вак, і гу­лян­не доў­жы­ла­ся да ра­ні­цы. Па­ра­лель­на яно іш­ло і ў ха­це жа­ні­ха.

* У не­ка­то­рых рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі ад­на­ча­со­ва з аб­ра­дам раз­ві­тан­ня з ха­лас­тым жыц­цём у ха­це жа­ні­ха пра­во­дзіў­ся аб­рад пад наз­вай «За­стры­гаць ка­су»: брат жа­ні­ха, а по­тым і ін­шыя ха­лас­тыя хлоп­цы пад­ра­за­лі ці пры­пя­ка­лі свеч­кай ва­ла­сы жа­ні­ха на лбе, на па­ты­лі­цы і ка­ля ву­шэй. У Бя­рэ­зін­скім ра­ё­не ва­ла­сы жа­ні­ху пад­стры­га­ла хрос­ная ма­ці, а сяст­ра пры­смаль­ва­ла іх вас­ко­вай свеч­кай. Пры гэ­тым спя­ва­лі:

... Пад­стры­гай­ся, Янач­ка,

З ра­бяц­ка­га ста­ну да ў му­жас­кую сла­ву.

Мэ­та гэ­та­га ры­ту­а­лу — за­сце­раг­чы жа­ні­ха ад маг­чы­мых су­ро­каў, а агонь заў­сё­ды лі­чыў­ся най­леп­шым абя­рэ­гам.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.