Вы тут

«З нецярпеннем чакаю загаду «Наперад»


Пісь­мы з фрон­ту бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юц­ца ці не ў кож­най сям'і. Па­жоў­клыя ад ча­су, з вы­цві­лы­мі рад­ка­мі, яны пе­ра­да­юц­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не. У кож­на­га трох­ву­голь­ні­ка свая гіс­то­рыя: шчас­лі­вая або сум­ная. У пра­па­хлых по­ра­хам рад­ках — кло­пат пра сва­іх бліз­кіх, хут­кая ве­ра ў пе­ра­мо­гу над во­ра­гам...

2-34

Па­за­ле­тась па­мер­ла ба­бу­ля Ве­ра. Не да­жы­ла да свай­го 90-год­дзя ме­сяц. Па­ха­ва­лі яе на ра­дзі­ме ў вёс­цы Са­ві­чы по­бач з му­жам, ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Ці­ма­фе­ем, і баць­ка­мі: Яў­ге­нам і Та­фі­ляй, якія пра­жы­лі так­са­ма больш за 80 га­доў. Ве­ра Яў­ге­наў­на — на­ша да­лё­кая сва­яч­ка, сва­іх дзя­цей не ме­ла, та­му заў­сё­ды гар­ну­ла­ся да нас, як да род­ных. І мы яе ні­ко­лі не па­кі­да­лі сам-на­сам з праб­ле­ма­мі, да­па­ма­га­лі чым маг­лі, без гас­цін­цаў ні­ко­лі не пе­ра­сту­па­лі па­рог ха­ты. Жан­чы­на час­та ўспа­мі­на­ла свай­го адзі­на­га бра­та Зміт­ры­ка (так яго на­зы­ва­лі ў сям'і і вёс­цы). Дзміт­рый Ла­зоў­скі не вяр­нуў­ся з фрон­ту. А пры­зва­лі яго ў вой­ска пас­ля вы­зва­лен­ня Ба­ра­на­віч у лі­пе­ні 1944 го­да. У свой час, ка­лі яшчэ не бы­ло ін­тэр­нэ­ту, мы спра­ба­ва­лі ад­шу­каць хоць якія звест­кі пра яго праз Чыр­во­ны Крыж, звяр­та­лі­ся ў Цэнт­раль­ны ар­хіў Са­вец­кай Ар­міі ў Па­доль­ску. Але аду­сюль атрым­лі­ва­лі ад­каз: пра­паў без вес­так. Між ін­шым, ба­бу­ля Ве­ра да апош­ніх дзён спа­дзя­ва­ла­ся, што брат жы­вы. «Мо­жа, у Аме­ры­ку пад­аў­ся пас­ля Пе­ра­мо­гі, а мо­жа, у Ра­сіі пры­жа­ніў­ся ці па­ка­ле­ча­ны ды не хо­ча, каб яго та­ко­га ба­чы­лі род­ныя і зем­ля­кі? Як вы ду­ма­е­це?» — кож­ны раз пры су­стрэ­чы за­да­ва­ла нам ад­ны і тыя ж пы­тан­ні і да­пыт­лі­ва гля­дзе­ла ў во­чы, каб мы па­цвер­дзі­лі яе «зда­гад­кі». «Маг­чы­ма, яно і так, роз­нае ў жыц­ці бы­вае», — ад­каз­ва­лі мы, не ха­це­лі за­бі­раць у ста­рой апош­нюю над­зею.

Пас­ля смер­ці ба­бы Ве­ры мы раз­бі­ра­лі ся­мей­ны ар­хіў і знай­шлі адзі­нае, зу­сім ка­рот­кае пісь­мо ад яе бра­та.

«Доб­ры дзень, да­ра­гія баць­кі, сяст­ра і жон­ка.

Па­ве­дам­ляю, што я жы­вы і зда­ро­вы, ча­го і вам жа­даю. Ця­пер я зна­хо­джу­ся на ад­па­чын­ку, вы­ву­ча­ем гроз­ную зброю. Пі­сем ад вас я не атрым­лі­ваю, а вы­сы­лаў шмат. За ўвесь час атры­маў толь­кі ад­но. На­пі­шы­це, як жы­вя­це і чым зай­ма­е­це­ся. Пі­шы­це на ад­рас: па­ля­вая пош­та 20714А. Пе­ра­дай­це маё га­ра­чае пры­ві­тан­не Ва­ню Ла­зоў­ска­му, Сяр­гею Пра­валь­ска­му і Аляк­сею Ла­зоў­ска­му. Што вы ма­е­це ў гас­па­дар­цы? На­пі­шы­це. На гэ­тым за­кан­чваю. З не­цяр­пен­нем ча­каю за­га­ду «На­пе­рад!», каб раз­гра­міць во­ра­га і з хут­кай пе­ра­мо­гай вяр­нуц­ца да­до­му. Да па­ба­чэн­ня, да­ра­гія, род­ныя».

2-35

Ня­даў­на зай­шла на сайт «Ме­ма­ры­я­лу». Тут зна­чыц­ца: су­вязь з Дзміт­ры­ем Яў­ге­на­ві­чам Ла­зоў­скім пе­ра­рва­ла­ся 10 каст­рыч­ні­ка 1944 го­да, а пісь­мо, што ён па­слаў да­до­му, да­та­ва­нае 19 снеж­ня 1944 го­да. Зна­чыць, ён быў на той час жы­вы. Што зда­ры­ла­ся з на­шым сва­я­ком, як ён за­гі­нуў — не­вя­до­ма...

Як згад­ва­юць ста­ра­жы­лы, рос Зміт­рык пра­ца­ві­тым і аду­ка­ва­ным хлоп­цам. Яго баць­ка Яў­ген на­ра­дзіў­ся ў ся­лян­скай сям'і. Але быў вель­мі праг­ны да ве­даў, за­кон­чыў Ня­свіж­скую на­стаў­ніц­кую се­мі­на­рыю, ву­чыў «гра­ма­це» як сва­іх дзя­цей, так і вяс­ко­вых. Ся­род ся­лян меў вя­лі­кую па­ва­гу і аў­та­ры­тэт, да яго заў­сё­ды звяр­та­лі­ся са спрэч­ны­мі пы­тан­ня­мі. Ка­гось­ці па­мі­рыць, не­ка­га — па­са­ра­ма­ціць, маў­ляў, трэ­ба жыць у зго­дзе з людзь­мі. А яшчэ, ка­жуць, пад­час вай­ны ў Са­ві­чах не пра­ца­ва­ла шко­ла — Яў­ген на­ад­рэз ад­мо­віў­ся ву­чыць дзя­цей на мо­ве аку­пан­таў.

Ра­зам з Дзміт­ры­ем Ла­зоў­скім пры­зы­ва­ла­ся шмат ад­на­вяс­коў­цаў. Але не ўсе яны так­са­ма вяр­ну­лі­ся да­моў. На­прык­лад, на тым жа сай­це лі­чац­ца пра­па­ў-
шы­мі без вес­так чыр­во­на­ар­мей­цы Ры­гор Іва­на­віч Кі­сель і Іван Сця­па­на­віч Буй­ка. Акра­мя та­го, ука­за­ны і проз­ві­шчы жы­ха­роў з на­се­ле­ных пунк­таў, што зна­хо­дзяц­ца не­па­да­лё­ку ад Са­віч.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.