Вы тут

Асаблівая каштоўнасць адзінства


Да­ра­гія бе­ла­ру­сы і ра­сі­я­не!

Дзень яд­нан­ня на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі — зна­мя­наль­ная да­та ў на­шай агуль­най гіс­то­рыі, яр­кі сім­вал на­ша­га бра­тэр­ства. У Са­юз­най дзяр­жа­вы ёсць тры­ва­лая ас­но­ва — ба­га­тая ду­хоў­ная і куль­тур­ная спад­чы­на, маш­таб­ны эка­на­міч­ны па­тэн­цы­ял су­пра­цоў­ніц­тва, раз­га­лі­на­ва­ныя між­асо­бас­ныя су­вя­зі.

Асаб­лі­васць сён­няш­ня­га свя­та ў тым, што яно ад­зна­ча­ец­ца на­пя­рэ­дад­ні лё­са­вы­зна­чаль­най да­ты — 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. Ме­на­ві­та та­ды ў жорст­кіх біт­вах са­вец­кі на­род аба­ра­ніў сва­бо­ду і не­за­леж­насць сва­ёй Ра­дзі­мы і вы­зва­ліў ад фа­шысц­ка­га раб­ства ўсю Еў­ро­пу.

Су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі мы бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­ем і пе­ра-
д­аём на­шчад­кам па­мяць аб вя­лі­кіх здзяйс­нен­нях па­ка­лен­ня пе­ра­мож­цаў. Ра­зам ста­ра­ем­ся су­праць­ста­яць спро­бам, якія ро­бяц­ца ў апош­ні час, фаль­сі­фі­ка­цыі гіс­то­рыі і пры­ні­жэн­ня знач­нас­ці іх бес­прэ­цэ­дэнт­на­га подз­ві­гу.

Гіс­то­рыя не­ад­на­ра­зо­ва да­каз­ва­ла — толь­кі ра­зам мы здоль­ныя год­на ад­ка­заць на лю­быя вы­клі­кі і па­гро­зы. Сён­ня, ка­лі між­на­род­ная су­поль­насць пе­ра­жы­вае скла­да­ны час кан­флік­таў і кры­зі­саў, на­ша адзін­ства мае асаб­лі­вую каш­тоў­насць.

Амаль 20 га­доў прай­шло з мо­ман­ту пад­пі­сан­ня пер­ша­га бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га ін­тэ­гра­цый­на­га да­га­во­ра. Гэ­та быў ча­сам скла­да­ны, але вель­мі плён­ны і ба­га­ты на доб­рыя спра­вы пе­ры­яд. Пры­ем­на так­са­ма, што са­юз­ны пра­ект даў штур­шок ін­шым ін­тэ­гра­цый­ным пра­цэ­сам — з па­чат­ку гэ­та­га го­да па­чаў дзей­ні­чаць Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз.

У на­шых кра­ін ёсць без­умоў­нае ра­зу­мен­не не­аб­ход­нас­ці да­лей­ша­га раз­віц­ця са­юз­на­га бу­даў­ніц­тва і, са­мае га­лоў­нае, ба­чан­не яго перс­пек­тыў. Упэў­не­ны, што не­па­руш­ная друж­ба, уза­ем­ны да­вер і ра­зу­мен­не заў­сё­ды бу­дуць для бе­ла­ру­саў і ра­сі­ян га­лоў­ны­мі ары­ен­ці­ра­мі на вы­бра­ным шля­ху.

Да­ра­гія сяб­ры!

Сар­дэч­на зы­чу ўсім, хто жы­ве ў на­шым агуль­ным до­ме, мір­на­га не­ба над га­ла­вой, плён­най пра­цы, зго­ды і даб­ра­бы­ту, моц­на­га зда­роўя, да­сяг­нен­ня па­стаў­ле­ных мэ­таў.

Старшыня Вышэйшага Савета Саюзнай Дзяржавы, Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

2 кра­са­ві­ка 2015 го­да

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.