Вы тут

Практычныя вынікі інтэграцыі


Са­юз­ная дзяр­жа­ва за­ста­ец­ца са­мым па­спя­хо­вым ін­тэ­гра­цый­ным утва­рэн­нем на пост­са­вец­кай пра­сто­ры

Са­мая вя­лі­кая ліч­ба та­ва­ра­зва­ро­ту ў Бе­ла­ру­сі з Ра­сі­яй, са­мая вя­лі­кая пра­цяг­ласць на­шай дзяр­жаў­най мя­жы так­са­ма з гэ­тай кра­і­най, ме­на­ві­та ў Ра­сіі зна­хо­дзіц­ца са­мая вя­лі­кая бе­ла­рус­кая ды­яс­па­ра і ме­на­ві­та ту­ды сён­ня мож­на з'ез­дзіць без ві­зы і без кант­ро­лю на мя­жы. Тое, што абедз­ве дзяр­жа­вы пас­ля рас­па­ду Са­вец­ка­га Са­ю­за вы­ра­шы­лі за­ха­ваць ра­ней­шыя су­вя­зі і на­ла­дзіць но­выя, не ста­ла вя­лі­кай на­ві­ной для боль­шас­ці бе­ла­ру­саў і ра­сі­ян. 2 кра­са­ві­ка 1996 го­да прэ­зі­дэн­ты Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і Ба­рыс Ель­цын пад­пі­са­лі да­ку­мент аб ства­рэн­ні су­поль­нас­ці Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, якая з ча­сам пе­ра­рас­ла ў са­мае па­спя­хо­вае на тэ­ры­то­рыі СНД ін­тэ­гра­цый­нае аб'­яд­нан­не пад наз­вай Са­юз­ная дзяр­жа­ва.

На­пя­рэ­дад­ні Дня яд­нан­ня на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся з дэ­пу­та­там Мі­ка­ла­ем СА­МА­СЕЙ­КАМ, стар­шы­нёй Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па між­на­род­ных спра­вах, на­мес­ні­кам стар­шы­ні Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі.

Безимени-1

— Якія, на ва­шу дум­ку, асноў­ныя да­сяг­нен­ні Са­юз­най дзяр­жа­вы Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі за ўвесь час яе іс­на­ван­ня?

— Бу­даў­ніц­тва Са­юз­най дзяр­жа­вы ажыц­цяў­ля­ла­ся пла­на­мер­на па ўсіх на­прам­ках ін­тэ­гра­цыі, як у эка­но­мі­цы, так і ў са­цы­яль­най сфе­ры. Атры­ма­ны важ­ныя прак­тыч­ныя вы­ні­кі, якія ад­на­знач­на слу­жаць ін­та­рэ­сам гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі.

У рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы ад­ноў­ле­ны і атры­ма­лі да­лей­шае раз­віц­цё вы­твор­чыя ка­а­пе­ра­цый­ныя су­вя­зі бы­лых са­юз­ных рэс­пуб­лік, якія да­зва­ля­юць больш гра­мат­на, ра­цы­я­наль­на і эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць ма­тэ­ры­яль­ныя, фі­нан­са­выя і ча­ла­ве­чыя рэ­сур­сы на­шых кра­ін.

Ду­маю, што га­лоў­нае да­сяг­нен­не Са­юз­най дзяр­жа­вы — гэ­та тое, што гра­ма­дзя­не на­шых кра­ін ад­чу­ва­юць ся­бе на тэ­ры­то­ры­ях Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі спа­кой­на, кам­форт­на і не як за­меж­ні­кі.

— Якая ро­ля гэ­та­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня сён­ня, ка­лі га­лоў­ным аб'­яд­нан­нем для на­шай кра­і­ны на пост­са­вец­кай пра­сто­ры стаў Еў­ра­зій­скі са­юз?

— Я не стаў бы сцвяр­джаць, што Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз стаў га­лоў­ным аб'­яд­нан­нем для на­шай кра­і­ны. Мы цвёр­да пры­трым­лі­ва­ем­ся па­лі­ты­кі шмат­век­тар­нас­ці ў на­шых знеш­ніх спра­вах.

Сён­ня Са­юз­ная дзяр­жа­ва ка­рыс­та­ец­ца рэ­пу­та­цы­яй най­больш па­спя­хо­ва­га ін­тэ­гра­цый­на­га ўтва­рэн­ня на пост­са­вец­кай пра­сто­ры — у эка­на­міч­най, ва­ен­най, са­цы­яль­най сфе­рах і ў га­лі­не знеш­няй па­лі­ты­кі.

Важ­ны геа­па­лі­тыч­ны мо­мант Са­юз­най дзяр­жа­вы — тое, што яна вы­сту­пае ла­ка­ма­ты­вам еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі і мо­жа стаць пля­цоў­кай, дзе бу­дуць браць свой па­ча­так пра­ек­ты Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за.

— Рас­ка­жы­це пра ра­бо­ту Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Якія яго за­да­чы? На­коль­кі эфек­тыў­ны гэ­ты ор­ган?

— За час, які прай­шоў з мо­ман­ту ўтва­рэн­ня ў кра­са­ві­ку 1996-га Су­поль­нас­ці (з кра­са­ві­ка 1997 го­да — Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, са снеж­ня 1999 го­да — Са­юз­най дзяр­жа­вы), дэ­пу­та­ты Пар­ла­менц­ка­га схо­ду здзейс­ні­лі пра­цу, якая за­кла­ла асно­вы фар­мі­ра­ван­ня пра­ва­вой сіс­тэ­мы Са­юз­най дзяр­жа­вы.

Дзей­насць Пар­ла­менц­ка­га схо­ду ары­ен­та­ва­на на раз­гляд пы­тан­няў бу­даў­ніц­тва Са­юз­най дзяр­жа­вы, зблі­жэн­не за­ка­на­даў­стваў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, раз­віц­цё бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га дыя­ло­гу. Бе­ла­рус­кія пар­ла­мен­та­рыі пры­ма­юць ак­тыў­ны ўдзел у па­ся­джэн­нях про­філь­ных ка­мі­сій Пар­ла­менц­ка­га схо­ду, па­ста­ян­на дзе­ю­чых се­мі­на­рах і ме­ра­пры­ем­ствах Са­юз­най дзяр­жа­вы, якія пра­хо­дзяць як на тэ­ры­то­рыі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, так і ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь.

Ка­жу­чы больш прад­мет­на, 4-5 снеж­ня 2014 го­да ў Со­чы ад­бы­ла­ся 47-я се­сія Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Са­юз­най дзяр­жа­вы. У ёй узя­ла ўдзел пар­ла­менц­кая дэ­ле­га­цыя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на ча­ле са стар­шы­нёй Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Ула­дзі­мі­рам Анд­рэй­чан­кам. У рам­ках ме­ра­пры­ем­ства ад­бы­лі­ся два пле­нар­ныя па­ся­джэн­ні, а так­са­ма па­ся­джэн­ні вась­мі ка­мі­сій, Са­ве­та Пар­ла­менц­ка­га схо­ду, па­га­джаль­най ка­мі­сіі па бюд­жэ­це Са­юз­най дзяр­жа­вы на 2015 год. Дэ­пу­та­ты асаб­лі­вае зна­чэн­не на­да­юць пра­цы з бюд­жэ­там Са­юз­най дзяр­жа­вы. Мы звяр­та­ем асаб­лі­вую ўва­гу на за­ха­ван­не са­цы­яль­най на­кі­ра­ва­нас­ці бюд­жэ­ту, фі­нан­са­ван­не пра­грам у сфе­ры ахо­вы зда­роўя, аду­ка­цыі і куль­ту­ры. Част­ка срод­каў, вя­до­ма ж, на­кі­роў­ва­ец­ца на фун­да­мен­таль­ныя да­сле­да­ван­ні і са­дзей­ні­чан­не на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­му пра­грэ­су, раз­віц­цё пра­мыс­ло­вас­ці і энер­ге­ты­кі, транс­пар­ту і су­вя­зі.

У гэ­тым го­дзе мы так­са­ма ак­тыў­на пра­цу­ем. На­прык­лад, 25 са­ка­ві­ка ў Ня­сві­жы ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не ка­мі­сіі Пар­ла­менц­ка­га схо­ду па за­ка­на­даў­стве і рэг­ла­мен­це, 26—27 са­ка­ві­ка ў Го­ме­лі — па­ся­джэн­не Ка­мі­сіі Пар­ла­менц­ка­га схо­ду па эка­на­міч­най па­лі­ты­цы. Чар­го­вая 48-я се­сія Пар­ла­менц­ка­га схо­ду прой­дзе ў Бе­ла­ру­сі сё­ле­та ў чэр­ве­ні, як пла­ну­ец­ца, у Грод­не.

— У Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі на­ла­джа­ны цес­ныя су­вя­зі прак­тыч­на ва ўсіх га­лі­нах эка­но­мі­кі, на­ву­кі, куль­ту­ры. Ра­сія для нас — парт­нёр ну­мар адзін. Ад­нак пе­ры­я­дыч­на ўзні­ка­юць не­ка­то­рыя кан­флікт­ныя сі­ту­а­цыі, якія ў вы­ні­ку на­но­сяць на­шай кра­і­не эка­на­міч­ны ўрон. У чым, на ваш по­гляд, ко­рань гэ­тых праб­лем? Ня­ўжо кра­і­нам, на­столь­кі бліз­кім у па­лі­тыч­ным, эка­на­міч­ным пла­нах, так скла­да­на знай­сці агуль­ную мо­ву?

— Ду­маю, што вы не зной­дзе­це ні­вод­най кра­і­ны ў све­це, якая не ме­ла б праб­лем­ных пы­тан­няў з су­се­дзя­мі. На­ват на абы­ва­цель­скім уз­роў­ні, на­ват на ад­ной лес­віч­най пля­цоў­цы час­ця­ком су­се­дзі сва­рац­ца, а гэ­та ўся­го толь­кі дзве сям'і... Уяў­ля­е­це, коль­кі роз­ных і су­пя­рэч­лі­вых пы­тан­няў на між­дзяр­жаў­ных уз­роў­нях? Та­му я лі­чу, што без праб­лем нам не абы­сці­ся. Га­лоў­нае, вы­ра­шаць іх пра­віль­на і свое­ча­со­ва.

— Якія на­прам­кі двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва ма­юць па­трэ­бу ў раз­віц­ці?

— Трэ­ця­га са­ка­ві­ка ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не Вы­шэй­ша­га дзярж­са­ве­та Са­юз­най дзяр­жа­вы. Пры­ня­тыя на ім да­ку­мен­ты но­сяць стра­тэ­гіч­ны ха­рак­тар. За­цвер­джа­ны пры­яры­тэт­ныя на­прам­кі і пер­ша­чар­го­выя за­да­чы раз­віц­ця Са­юз­най дзяр­жа­вы на ся­рэд­не­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву да 2017 го­да, да­сяг­ну­ты шэ­раг да­моў­ле­нас­цяў па ства­рэн­ні адзі­най ві­за­вай пра­сто­ры, пад­пі­са­ны па­гад­нен­ні ў сфе­ры са­цы­яль­най і міг­ра­цый­най па­лі­ты­кі, а так­са­ма раз­гле­джа­ны план ме­ра­пры­ем­стваў ура­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па па­глыб­лен­ні ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Важ­на раз­ві­ваць рэ­гі­я­наль­ны склад­нік. Пра гэ­та га­ва­рыў Прэ­зі­дэнт на­шай кра­і­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­час су­стрэ­чы з гу­бер­на­та­рам Арэн­бург­скай воб­лас­ці Юры­ем Бер­гам. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што Мінск і Маск­ва ў рэ­гі­я­наль­ным уза­е­ма­дзе­ян­ні па­він­ны ак­тыў­на шу­каць но­выя пунк­ты су­тык­нен­ня ва ўмо­вах за­па­во­лен­ня эка­на­міч­на­га раз­віц­ця ў рэ­гі­ё­не.

На­ту­раль­на, у асно­ве на­ша­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня па­він­на ста­яць эка­но­мі­ка. Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя за­ста­ец­ца асноў­ным ганд­лё­вым парт­нё­рам Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, яе до­ля ў та­ва­ра­зва­ро­це Бе­ла­ру­сі ў 2013-м скла­ла 49,5%, у 2014 го­дзе — 48,8%. Бе­ла­русь так­са­ма з'яў­ля­ец­ца ад­ным з асноў­ных ганд­лё­вых парт­нё­раў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі і зай­мае пя­тае мес­ца па аб'­ёмах та­ва­ра­зва­ро­ту ся­род кра­ін све­ту і пер­шае ся­род кра­ін СНД. До­ля Бе­ла­ру­сі ў та­ва­ра­зва­ро­це Ра­сіі ў 2014-м скла­ла 4,8%, у экс­пар­це — 4,5%, у ім­пар­це — 5,3%.

— Ня­гле­дзя­чы на тое, што Са­юз­ная дзяр­жа­ва пра­во­дзіць ак­тыў­ную пра­цу, на­кі­ра­ва­ную на ін­фар­ма­цый­нае за­бес­пя­чэн­не су­пра­цоў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, звы­чай­ныя лю­дзі, зда­ец­ца, ма­ла ці­ка­вяц­ца дзей­нас­цю гэ­та­га ін­тэ­гра­цый­на­га аб'­яд­нан­ня.

— Ха­це­ла­ся б з ва­мі не па­га­дзіц­ца. Ду­маю, праб­ле­мы тут ня­ма. До­сыць шмат лю­дзей ве­да­юць аб Са­юз­най дзяр­жа­ве і ў Бе­ла­ру­сі, і Ра­сіі. Мы вель­мі глы­бо­ка ін­тэ­гра­ва­ныя.

Важ­на ска­заць, што Дзень яд­нан­ня на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі да­стат­ко­ва шы­ро­ка ад­зна­ча­ец­ца ў дзвюх кра­і­нах. На­прык­лад, больш за 150 дзя­цей узя­лі ўдзел у фес­ты­ва­лі-кон­кур­се «Дзве сяст­ры: Бе­ла­русь і Ра­сія» ў Ві­цеб­ску,
16 кра­са­ві­ка ў Гро­дзен­скай воб­лас­ці прой­дзе адзі­ны дзень ін­фар­ма­ван­ня на­сель­ніц­тва, ад­ной з тэм яко­га ста­не «Са­юз­ная дзяр­жа­ва: праб­ле­мы і перс­пек­ты­вы».

На Кам­чат­цы Дзень яд­нан­ня ад­зна­ча­юць тан­ца­мі і вер­ша­мі, у Таль­я­ці на свят­ка­ван­ні га­на­ро­вы­мі гас­ця­мі ста­но­вяц­ца бе­ла­ру­сы (га­лоў­ны ге­рой кан­цэр­та ў Таль­я­ці — мяс­цо­вы ан­самбль бе­ла­рус­кай пес­ні «Ку­па­лін­ка»), у Ніж­нім Ноў­га­ра­дзе так­са­ма ар­га­ні­зу­ец­ца кан­цэрт, пры­мер­ка­ва­ны да Дня яд­нан­ня.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.