Вы тут

Змяніць і палепшыць


На сё­лет­няй вяс­но­вай се­сіі пла­ну­ец­ца пры­няць у пер­шым чы­тан­ні за­ко­на­пра­ект «Аб на­та­ры­я­це і на­та­ры­яль­най дзей­нас­ці». Зме­ны і да­паў­нен­ні, уне­се­ныя ў яго, аб­мер­ка­ва­лі пад­час «круг­ла­га ста­ла» се­на­та­ры, дэ­пу­та­ты, а так­са­ма прад­стаў­ні­кі Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі і Бе­ла­рус­кай на­та­ры­яль­най па­ла­ты.

1 сту­дзе­ня 2014 го­да Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі №523 бе­ла­рус­кія на­та­ры­у­сы пе­рай­шлі на са­ма­кі­ра­ван­не і са­ма­фі­нан­са­ван­не. Та­кім чы­нам лік­ві­да­ва­ла­ся дзя­лен­не на­та­ры­у­саў на тых, хто пра­цуе ў дзяр­жаў­ных і пры­ват­ных струк­ту­рах.

«Ця­пер ёсць на­та­ры­яль­ная кан­то­ра — гэ­та свое­асаб­лі­выя та­ва­рыст­вы, ра­ней­шыя дзяр­жаў­ныя ад­дзя­лен­ні. У іх усе спе­цы­я­ліс­ты пра­цу­юць ра­зам. А на­та­ры­яль­нае бю­ро — ра­ней­шыя ка­мер­цый­ныя струк­ту­ры. У іх на­та­ры­у­сы пра­цу­юць кож­ны ін­ды­ві­ду­аль­на», — тлу­ма­чыць Лі­лія Ма­роз, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду па за­ка­на­даў­стве і дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве. Са слоў Лі­ліі Фран­цаў­ны, толь­кі тыя, хто ад­пра­ца­ваў 2 га­ды ў кан­то­ры, змо­гуць пры жа­дан­ні пе­рай­сці ў бю­ро.

Зме­ны бу­дуць да­ты­чыц­ца не толь­кі на­та­ры­яль­ных аб'­яд­нан­няў, але і дзяр­жаў­ных струк­тур. «Асоб­ныя ар­ты­ку­лы пра­ду­гледж­ва­юць у тым лі­ку і кам­пе­тэн­цыі Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі. Па­коль­кі на­та­ры­у­сы прак­тыч­на вы­ве­дзе­ны з яго пад­на­ча­лен­ня, мі­ніс­тэр­ства бу­дзе ажыц­цяў­ляць толь­кі кант­роль­ныя функ­цыі за іх пра­цай», — рас­ка­за­ла На­тал­ля Гуй­вік, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па за­ка­на­даў­стве Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

Так­са­ма, згод­на з за­ко­на­пра­ек­там, дак­лад­на вы­зна­ча­ны асо­бы, якія мо­гуць зай­мац­ца на­та­ры­яль­най дзей­нас­цю. Гэ­та на­та­ры­у­сы, упаў­на­ва­жа­ныя служ­бо­выя асо­бы мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых і рас­па­рад­чых ор­га­наў, дып­ла­ма­тыч­ныя аген­ты дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў і кон­суль­скія служ­бо­выя асо­бы кон­суль­скіх уста­ноў.

У пер­шым чы­тан­ні за­ко­на­пра­ект «Аб на­та­ры­я­це і на­та­ры­яль­най дзей­нас­ці» пла­ну­ец­ца пры­няць на­пры­кан­цы мая — па­чат­ку чэр­ве­ня гэ­та­га го­да.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.