Вы тут

Ці будуць адпраўляць у ЛПП пенсіянераў?


На ба­зе па­праў­чай ка­ло­ніі №22 у Іва­цэ­віц­кім ра­ё­не прай­шла «пра­мая лі­нія»

Ці бу­дзе аб­ве­шча­на сё­ле­та ам­ніс­тыя? Якія на­ступ­ствы меў пры­ня­ты ў кан­цы снеж­ня дэ­крэт №6, скі­ра­ва­ны су­праць нар­ка­тыч­най на­ва­лы? Ці шмат шан­цаў пе­ра­во­ду ту­рэм­най ме­ды­цы­ны пад кі­ра­ван­не Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя? Ад­ка­зы на гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні агу­чы­лі кі­раў­нік Дэ­парт­амен­та вы­ка­нан­ня па­ка­ран­няў МУС Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Сяр­гей ДА­РОШ­КА і кі­раў­нік ад­дзе­ла па на­гля­дзе за за­кон­на­сцю вы­ка­нан­ня кры­мі­наль­ных па­ка­ран­няў Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь стар­шы са­вет­нік юс­ты­цыі Юрый ГА­РОШ­КА пад­час «пра­мой лі­ніі», якая бы­ла ар­га­ні­за­ва­на пры ўдзе­ле га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня».

2-26

Для асу­джа­ных за нар­ко­ты­кі — дзве ка­ло­ніі

— Мой сын ад­бы­вае па­ка­ран­не ў па­праў­чай уста­но­ве ад­кры­та­га ты­пу ў Го­мель­скай воб­лас­ці. Зна­хо­дзіц­ца там больш за 4 ме­ся­цы. Не па­ру­шаў пра­ві­лы ўнут­ра­на­га рас­па­рад­ку, мае па­дзя­кі. Пункт 8 ар­ты­ку­ла 47 Кры­мі­наль­на-вы­ка­наў­ча­га ко­дэк­са да­зва­ляе пра­жы­ваць з сям'­ёй асу­джа­на­му, які не да­пус­кае па­ру­шэн­ня пра­віл унут­ра­на­га рас­па­рад­ку, па па­ста­но­ве на­чаль­ні­ка па­праў­чай уста­но­вы ў жы­лым па­мяш­кан­ні, якое на­ле­жыць ім па пра­ве ўлас­нас­ці ці зай­ма­е­мым па да­мо­ве най­му. Ха­це­ла­ся б ска­рыс­тац­ца гэ­тай маг­чы­мас­цю ў су­вя­зі з тым, што сы­на ні­як не мо­гуць за­бяс­пе­чыць пра­цай.

Сяр­гей Да­рош­ка:

— Ваш сын мае та­кое пра­ва, і мы звы­чай­на не пе­ра­шка­джа­ем яго рэа­лі­за­цыі. Раз­бя­ром­ся ў ва­шай сі­ту­а­цыі. Што да­ты­чыц­ца пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, то гэ­тая праб­ле­ма іс­нуе не толь­кі ў Го­мель­скай воб­лас­ці, але і ва ўсіх аб­лас­ных цэнт­рах, дзе ма­юц­ца па­праў­чыя ўста­но­вы ад­кры­та­га ты­пу. З кож­ным абл­вы­кан­ка­мам мы ўзгад­ні­лі план ме­ра­пры­ем­стваў, скі­ра­ва­ных на тое, каб за­бяс­пе­чыць пра­цай гэ­тых лю­дзей.

— Ма­ры­на з го­ра­да Мін­ска вас тур­буе. Чу­ла, што ўсіх, хто здзейс­ніў зла­чын­ства ў сфе­ры нар­ка­кант­ро­лю, бу­дуць на­кі­роў­ваць пас­ля пры­га­во­ру су­да ў асоб­ныя ка­ло­ніі. Ад­куль узя­ла­ся та­кая ідэя? Які эфект яна да­ла? Ці не атры­ма­ем мы не­па­жа­да­ны вы­нік з пры­чы­ны ка­му­ні­ка­цыі па­між са­бой нар­ка­ма­наў «са ста­жам»?

Сяр­гей Да­рош­ка:

— Пас­ля та­го, як ус­ту­піў у сі­лу Дэ­крэт №6 «Аб не­ад­клад­ных ме­рах па су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­на­му аба­ро­ту нар­ко­ты­каў», мы вы­зна­чы­лі для на­зва­ных асоб 2 ба­за­выя ўста­но­вы, у якіх яны мо­гуць ад­бы­ваць па­ка­ран­не.

Ад­на з іх — ПК-22 у Іва­цэ­віц­кім ра­ё­не, больш вя­до­мая як «Воў­чыя но­ры». Сю­ды змя­шча­юц­ца лю­дзі, якія па­ру­шы­лі за­кон упер­шы­ню і асу­джа­ны па ар­ты­ку­ле 328 Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са. Дру­гая ка­ло­нія зна­хо­дзіц­ца ў Глы­бо­кім. Там ад­бы­ва­юць па­ка­ран­не асо­бы, на сум­лен­ні якіх больш цяж­кія зла­чын­ствы і не­ад­на­ра­зо­ва су­дзі­мыя. Ся­род ін­ша­га, там больш ма­гут­ная вы­твор­чая ба­за.

Ад­на з на­шых мэт тут — ля­чэн­не спа­жы­валь­ні­каў нар­ко­ты­каў ад за­леж­нас­ці. Да та­го ж мы ства­ра­ем умо­вы, каб лю­дзі не толь­кі ад­бы­ва­лі па­ка­ран­не, але і атрым­лі­ва­лі спе­цы­яль­насць, па якой змо­гуць пра­ца­ваць пас­ля вы­зва­лен­ня. Прой­дзе тры, ча­ты­ры, дзе­сяць га­доў — тэр­мін скон­чыў­ся. На­сту­пае воль­нае жыц­цё. А што да­лей? Та­му асноў­ная за­да­ча па­праў­чай уста­но­вы — ска­рэк­та­ваць па­во­дзі­ны асу­джа­на­га, каб ён уліў­ся пас­ля вы­ха­ду на во­лю ў гра­мад­ства. Што да­ты­чыц­ца ва­шай за­кла­по­ча­нас­ці пра тое, што асу­джа­ныя бу­дуць ства­раць ней­кія нар­ка­сін­ды­ка­ты, мы гэ­та­га не да­пус­цім, бо ма­ем да­стат­ко­вы во­пыт ра­бо­ты з гэ­тай ка­тэ­го­ры­яй лю­дзей.

 — Вік­тар з Мін­ска на про­ва­дзе. Як у сіс­тэ­ме ажыц­цяў­лен­ня па­ка­ран­ня вя­дзец­ца ста­тыс­ты­ка тых, хто вы­хо­дзіць на во­лю, як ад­соч­ва­ец­ца іх да­лей­шы лёс?

Сяр­гей Да­рош­ка:

— Са­ма сіс­тэ­ма ад­бы­ван­ня па­ка­ран­ня пра­ду­гледж­вае рэ­са­цы­я­лі­за­цыю ча­ла­ве­ка ў гра­мад­ства. Мы ўжы­ва­ем свое­асаб­лі­вы са­цы­яль­ны ліфт. Гэ­та па­этап­нае зні­жэн­не жорст­кас­ці рэ­жы­му па­ка­ран­ня. На­прык­лад, у па­праў­чай уста­но­ве ад­кры­та­га ты­пу ча­ла­век сам ся­бе за­бяс­печ­вае, але за­ста­ец­ца пад на­гля­дам. Пас­ля вы­ха­ду з ка­ло­ніі мы на пра­ця­гу го­да со­чым за людзь­мі, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў мес­цах па­збаў­лен­ня во­лі — здзейс­ні­лі яны пра­ва­па­ру­шэн­не ці са­праў­ды ста­лі на пра­віль­ны шлях. Ро­біць гэ­та і Ге­не­раль­ная пра­ку­ра­ту­ра.

Пе­рад вы­зва­лен­нем ча­ла­ве­ка мы рас­пыт­ва­ем, у якія мес­цы ён на­кі­ру­ец­ца. Да­вед­ва­ем­ся, ці ёсць там воль­ныя пра­цоў­ныя мес­цы ў ад­па­вед­нас­ці з яго спе­цы­яль­нас­цю, ці га­то­вы сва­я­кі пры­няць яго, ка­лі ня­ма свай­го жыл­ля, ці га­то­вы ён са­м вес­ці за­ко­на­па­слух­мя­ны лад жыц­ця.

«З 2012 па 2014 год за кра­та­мі не бы­ло ні­вод­най дзяў­чы­ны»

2-25

 — Тэ­ле­фа­нуе баць­ка Вік­тар Мі­хай­ла­віч. Рас­тлу­мач­це, ка­лі лас­ка, та­кую сі­ту­а­цыю. Мой сын-сту­дэнт пай­шоў на дыс­ка­тэ­ку, узяў ад не­ка­га таб­лет­ку. Тут зда­рыў­ся рэйд, і ў яго ў кі­шэ­нях знай­шлі яшчэ па­ру таб­ле­так. Але ж ён іх пер­шы раз у жыц­ці ўба­чыў: хлоп­цы яму ска­за­лі па­спра­ба­ваць. Ён жа мо­жа апынуцца за кратамі! Нар­маль­ны хло­пец, доб­ра ву­чыц­ца...

Юрый Га­рош­ка:

— У кож­ным кан­крэт­ным вы­пад­ку трэ­ба раз­бі­рац­ца. Якія гэ­та бы­лі таб­лет­кі, для ча­го іх узяў ча­ла­век. Ка­лі ў яго на­мер ёсць спа­жыць нар­ко­тык — гэ­та ад­на гіс­то­рыя. Ка­лі хлоп­ца ўвя­лі ў зман — гэ­та справа ін­шая. Так­са­ма трэ­ба раз­мя­жоў­ваць па­няц­ці «спа­жы­ван­не і за­хоў­ван­не»... Я так ра­зу­мею, што кры­мі­наль­ная спра­ва ўжо за­ве­дзе­на?

 — Не, гэ­та прос­та абы­гры­ван­не сі­ту­а­цыі, якая мо­жа ўзнік­нуць.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, што вы пра­цу­е­це на пра­фі­лак­ты­ку? Гэ­та па­хваль­на. І ха­чу вы­ка­заць па­жа­дан­не: ка­лі ваш сын хо­дзіць па клу­бах ці ін­шых мес­цах, дзе мо­гуць быць нар­ко­ты­кі, рас­тлу­мач­це яму дэ­та­лё­ва, што ад­на та­кая сі­ту­а­цыя мо­жа мець вель­мі не­пры­ем­ныя для яго на­ступ­ствы. Бо іс­нуе ве­ра­год­насць та­го, што ў да­чы­нен­ні да хлоп­ца бу­дзе за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва, ка­лі яго зло­вяць з нар­ка­тыч­ны­мі срод­ка­мі. На­коль­кі яна вя­лі­кая — ска­заць не ма­гу, трэ­ба зна­ё­міц­ца з аб­ста­ві­на­мі кан­крэт­най спра­вы.

 — Не­па­ко­іць Люд­мі­ла. У апош­ні час нар­ка­ды­ле­ры ўцяг­ва­юць у сваю спра­ву зу­сім ма­ла­дых хлоп­цаў. Трап­ля­лі звест­кі пра гэ­та і ў прэ­су. Ці не пла­ну­ец­ца ства­рыць дзі­ця­чую ка­ло­нію для та­кіх пад­лет­каў або за­сна­ваць спе­цы­яль­ныя атра­ды пры ўжо дзей­ных ка­ло­ні­ях?

Сяр­гей Да­рош­ка:

— У на­шай кра­і­не працуе ўся­го ад­на дзі­ця­чая ка­ло­нія. Там зме­шча­ны 177 ча­ла­век. Да па­чат­ку «шэс­ця» спай­саў у га­да­вым вы­лі­чэн­ні ў след­чых іза­ля­та­рах зна­хо­дзі­ла­ся не больш за 50 дзя­цей, у ка­ло­нію з іх трап­ля­ла пры­клад­на тра­ці­на. А вось дзяў­чы­нак у мес­цах па­збаў­лен­ня во­лі ўво­гу­ле не бы­ло з 2012 па 2014 год. І гэ­тая ды­на­мі­ка нас вель­мі ра­да­ва­ла. Мы ўжо па­дум­ва­лі над тым, каб ад­мо­віц­ца ад па­няц­цяў «дзі­ця­чая ка­ло­нія», «вы­ха­ваў­чая ка­ло­нія» і ства­рыць спе­цы­я­лі­за­ва­ны вы­ха­ваў­чы цэнтр.

Сва­ёй мэ­тай мы ста­вім ка­рэк­ці­роў­ку па­во­дзі­наў ня­поў­на­га­до­вых асу­джа­ных і іх аду­ка­цыю, а так­са­ма пра­фі­лак­ты­ку да­лей­шых кан­флік­таў з за­ко­нам. І гэ­та дае плён. Ка­лі звяр­нуц­ца да гіс­то­рыі дзі­ця­чай ка­ло­ніі ў Баб­руй­ску, то з яе сцен вый­шлі два пал­коў­ні­кі, два алім­пій­скія чэм­пі­ё­ны.

Мы не пла­ну­ем ства­рыць асоб­ную ка­ло­нію для ня­поў­на­га­до­вых, асу­джа­ных па «нар­ка­тыч­ных» ар­ты­ку­лах, але хо­чам ства­рыць асоб­нае ад­дзя­лен­не для гэ­тых дзя­цей. І асноў­ны ўпор бу­дзе ра­біц­ца на ме­ды­цын­скі ас­пект, бо амаль усе яны нар­ка­за­леж­ныя — спа­жы­ва­лі спай­сы ці іншыя рэчывы. З псі­ха­ла­гіч­на­га пунк­ту гле­джан­ня ў іх яшчэ ня­ўстой­лі­выя ха­рак­та­ры, і мы мо­жам за іх зма­гац­ца. І па­ста­ра­ем­ся не прай­граць. На­ша ма­ра — каб мы гэ­тую ка­ло­нію так­са­ма за­кры­лі...

Ці ча­каць ам­ніс­тыю?

 — Брэст на лі­ніі. Ці ня­ма пла­наў пе­ра­вес­ці ту­рэм­ную ме­ды­цы­ну пад юрыс­дык­цыю Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя?

Сяр­гей Да­рош­ка:

— Маё стаў­лен­не да гэ­та­га ад­на­знач­на ад­моў­нае. Ту­рэм­ная ме­ды­цы­на му­сіць за­ста­вац­ца ў тур­ме. Усё па­він­на быць у ад­ным ве­дам­стве. Як толь­кі чымсь­ці па­чы­на­юць кі­ра­ваць роз­ныя струк­ту­ры, гэ­та толь­кі шко­дзіць агуль­на­му вы­ні­ку пра­цы.

2-27

Пад­рых­тоў­ка і пе­ра­пад­рых­тоў­ка су­пра­цоў­ні­каў пра­хо­дзіць па та­кіх жа нор­мах, як і ў Мі­ніс­тэр­стве ахо­вы зда­роўя. Яно ж нас жорст­ка кант­ра­люе. Ёсць у нас на­ват кан­ды­дат на­вук, які з'яў­ля­ец­ца на­чаль­ні­кам ме­ды­цын­скай час­ці ў ад­ной з ка­ло­ній.

 — Грод­на, Ула­дзі­мір. Як па­пя­рэд­няя ам­ніс­тыя ад­люст­ра­ва­ла­ся на па­каз­чы­ках кры­мі­на­ген­най аб­ста­ноў­кі? І ці бу­дзе аб­ве­шча­на яна сё­ле­та?

Сяр­гей Да­рош­ка:

— У гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі гэ­та не пер­шая ам­ніс­тыя. Коль­касць вы­зва­ле­ных па ам­ніс­тыі, якія пас­ля здзейс­ні­лі зла­чын­ства, не пе­ра­вы­шае 10%. Гэ­та доб­рая ліч­ба. Пе­рад кож­най ам­ніс­ты­яй пра­во­дзіц­ца сур'­ёз­ная ана­лі­тыч­ная пра­ца. Яна скі­ра­ва­на на вы­зна­чэн­не тых ка­тэ­го­рый лю­дзей, якім «зні­жак» ад дзяр­жа­вы не бу­дзе. Гэ­та асу­джа­ныя па пэў­ных ар­ты­ку­лах, а так­са­ма злос­ныя па­ру­шаль­ні­кі па­рад­ку ад­бы­ван­ня па­ка­ран­ня.

Юрый Га­рош­ка:

— Пы­тан­не пра сё­лет­нюю ам­ніс­тыю раз­гля­да­ец­ца. Ве­ра­год­насць яе аб­вя­шчэн­ня да­во­лі вы­со­кая. Па­куль што пла­ну­ем яе пры­мер­ка­ваць да 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі. Да 16 кра­са­ві­ка мы пад­рых­ту­ем пра­ект Ука­за аб ам­ніс­тыі.

 — Звяр­та­ец­ца Іван з Бы­ха­ва. Мой баць­ка зме­шча­ны ў ля­чэб­на-пра­цоў­ны пра­фі­лак­то­рый. Ня­даў­на чуў, што як быц­цам бы не­ўза­ба­ве пач­нуць ад­праў­ляць у гэ­тыя мес­цы і пен­сі­я­не­раў. Ці са­праў­ды гэ­та так?

Юрый Га­рош­ка:

— Та­кія дум­кі вы­каз­ва­юц­ца. І на мой по­гляд, яны ма­юць пра­ва на іс­на­ван­не. Ёсць ка­тэ­го­рыя лю­дзей, якія да­сяг­ну­лі пен­сій­на­га ўзрос­ту, але вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, ад яго моц­на цер­пяць су­се­дзі, ро­дзі­чы. Але ад­кры­та гэ­тае пы­тан­не па­куль не раз­гля­да­ец­ца.

Сяр­гей Да­рош­ка:

— Вы­ка­жу сваю па­зі­цыю. Ка­лі пен­сі­я­не­ры, якія зло­ўжы­ва­юць ал­ка­го­лем, пе­ра­шка­джа­юць жыць ін­шым, яны па­він­ны быць іза­ля­ва­ны і на­кі­ра­ва­ны ў пра­фі­лак­то­рый. Бо та­кія лю­дзі мо­гуць здзейс­ніць больш цяж­кія зла­чын­ствы. Вый­сце мы ба­чым у ства­рэн­ні асоб­ных атра­даў для лю­дзей ста­ла­га ўзрос­ту. Кож­ны пен­сі­я­нер атрым­лі­вае гра­шо­вую да­па­мо­гу ад дзяр­жа­вы. Хай ён пла­ціць за пра­жы­ван­не, ля­чэн­не і ка­му­наль­ныя па­слу­гі, але пры гэ­тым мо­жа не пра­ца­ваць.

 Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК


ПА ТЭМЕ:

Воўчыя Норы. Новы фармат


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».