Вы тут

Працяг дыялогу


Іні­цы­я­ты­ва Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства бу­дзе пе­ра­за­пу­шча­на

Якія перс­пек­ты­вы ёсць у ад­но­сін Еў­ра­са­ю­за і на­шай кра­і­ны, як мож­на на­ла­дзіць су­пра­цоў­ніц­тва па­між ЕС і Еў­ра­зій­скім са­юзам і што зна­чыць для Бе­ла­ру­сі Ус­ход­няе парт­нёр­ства? З мэ­тай знай­сці ад­казы на гэ­тыя пы­тан­ні на­шу кра­і­ну на­ве­да­ла дэ­ле­га­цыя экс­пер­таў Еў­ра­пей­ска­га са­ве­та па між­на­род­ных ад­но­сі­нах. На днях экс­пер­ты са­ве­та — прад­стаў­ні­кі Бель­гіі, Бал­га­рыі, Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Нар­ве­гіі, Сла­ва­кіі, Фран­цыі, Шве­цыі, Эс­то­ніі — су­стрэ­лі­ся з дэ­пу­та­та­мі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

— Тыя па­зі­тыў­ныя ба­кі, якія вы ад­кры­ва­еце для ся­бе ў Бе­ла­ру­сі, заў­сё­ды пры­сут­ні­ча­лі ў на­шай кра­і­не, — за­явіў пад­час су­стрэ­чы Мі­ка­лай Са­ма­сей­ка, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па між­на­род­ных спра­вах. — Мо­жа быць, яны не заў­сё­ды бы­лі ві­даць, але на­ша кра­і­на заў­сё­ды бы­ла шчы­ра за­ці­каў­ле­на ў нар­маль­ных уза­е­ма­вы­гад­ных ад­но­сі­нах з Еў­ра­пей­скім са­юзам.

Па­вод­ле слоў пар­ла­мен­та­рыя, па­вы­ша­ная ці­ка­васць да Бе­ла­ру­сі ў на­шых за­ход­ніх парт­нё­раў у пер­шую чар­гу аб­умоў­ле­на тым, што ця­пер ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не, той па­зі­цы­яй, якую Бе­ла­русь за­ня­ла ў да­чы­нен­ні да гэ­та­га кан­флік­ту.

У сваю чар­гу экс­перт з Вя­лі­ка­бры­та­ніі Чарлз Грант, ды­рэк­тар Цэнт­ра еў­ра­пей­скіх рэ­фор­маў, пуб­лі­цыст і па­лі­то­лаг, ад­зна­чыў:

— Я і мае ка­ле­гі хо­чам да­ве­дац­ца, на­коль­кі доб­рыя перс­пек­ты­вы па па­шы­рэн­ні на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва з улі­кам та­го кан­флік­ту, які раз­га­рэў­ся ва Укра­і­не. Пер­шае пы­тан­не, якое мы аб­мяр­ку­ем з ша­ноў­ны­мі бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі, — гэ­та тое, як Еў­ра­пей­скі са­юз мо­жа да­па­маг­чы Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у сі­ту­а­цыі санк­цый су­праць Ра­сіі. Мы хо­чам аб­мер­ка­ваць, яко­га кштал­ту да­па­мо­гі вы ча­ка­е­це ад нас — на­прык­лад, тэх­ніч­най або фі­нан­са­вай. Дру­гое пы­тан­не, якое мы ўз­ні­ма­ем — гэ­та ўза­е­ма­дзе­ян­не па­між Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­юзам і Еў­ра­пей­скім са­юзам.

— Я ве­даю пра тое, што Бе­ла­русь ро­біць знач­ныя на­ма­ган­ні для та­го, каб пры­вес­ці ба­кі да да­моў­ле­нас­цяў на­конт мір­на­га вы­ра­шэн­ня кан­флік­ту ва Укра­і­не, — ад­зна­чыў Чарлз Грант. — Кра­і­ны ЕС так­са­ма жа­да­юць доб­рых, парт­нёр­скіх ста­сун­каў па­між Еў­ра­са­ю­зам і Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.