Вы тут

Вогненная «вайна» ў мірны час


Ка­лі вы­брац­ца з го­ра­да на пры­ро­ду, то во­ка не­пры­ем­на рэ­жуць ве­лі­зар­ныя чор­ныя пля­мы зям­лі, па якой прай­шоў­ся агонь. І хоць даў­но ўжо аб­верг­ну­ты міф пра тое, што вес­на­выя па­лы тра­вы пры­но­сяць хоць ней­кую ка­рысць, але на вёс­цы яны ста­лі ўжо сум­най нор­май. На­вош­та мар­на­ваць час, каб грэбці тра­ву, ла­маць га­ла­ву над тым, як вы­вез­ці смец­це? Ку­ды пра­сцей чыр­ка­нуць за­пал­кай і па­кі­нуць да­лей­шую пра­цу «чыр­во­на­му пеў­ню». Але што бу­дзе да­лей? Як мі­ні­мум, моц­на па­цер­піць эка­сіс­тэ­ма мес­ца, праз якое прай­шоў пал. Як мак­сі­мум, агонь вы­рвец­ца на во­лю і пач­не па­кі­даць пас­ля ся­бе пей­за­жы ва­ен­на­га ча­су, пе­ра­тва­ра­ю­чы ў по­пел жыл­лё і хат­ні скарб. Па звест­ках Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях, па­лы тра­вы за­бра­лі сё­ле­та больш за дзе­сяць жыц­цяў. Праў­да, коль­касць та­кіх па­жа­раў па­він­на змен­шыц­ца: у Бе­ла­русь прый­шлі даж­джы...

2-2

Чу­жыя тра­ге­дыі — не ўрок?

Га­рыць тра­ва, па­ла­юць жы­лыя да­мы і гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, траў­мі­ру­юц­ца і на­ват гі­нуць лю­дзі. Гэ­та не звод­кі з вай­ны, а па­ве­дам­лен­ні, якія што­дзён­на па­сту­па­юць у служ­бу «101».

Вёс­ка Дэ­бе­сі Ашмян­ска­га ра­ё­на: по­лы­мем ад за­га­ран­ня су­хой рас­лін­нас­ці зні­шча­ны дом і тры хля­вы, атры­ма­лі па­шко­джан­ні яшчэ два да­мы, што вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца пад да­чы. Ху­тар па­блі­зу вёс­кі Ба­ту­кі Іў­еў­ска­га ра­ё­на: агонь зні­шчыў гас­па­дар­чую па­бу­до­ву і па­шко­дзіў лаз­ню. Ху­тар Ха­ру­ко­ва Смар­гон­ска­га ра­ё­на: за­гі­ну­ла гас­па­ды­ня 1940 го­да на­ра­джэн­ня. Мяр­ку­е­мая пры­чы­на тра­ге­дыі — не­асця­рож­нае абы­хо­джан­не з аг­нём пад­час спаль­ван­ня су­хой рас­лін­нас­ці.

Пры гэ­тым да­во­лі рас­паў­сю­джа­на мер­ка­ван­не, што вы­паль­ван­не су­хой тра­вы — спра­ва ка­рыс­ная. Маў­ляў, гэ­та па­ска­рае рост ма­ла­дой тра­вы, гле­ба ўдаб­ра­ец­ца по­пе­лам, гі­нуць кля­шчы і іншыя шкод­ні­кі. Вось які­мі ар­гу­мен­та­міі аб­вяр­гае гэ­тыя мі­фы Гро­дзен­ская гар­рай­інс­пек­цыя пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя:

— Пры спаль­ван­ні су­хой рас­лін­нас­ці ар­га­ні­ка зга­рае на ко­ра­ні, гі­нуць ка­рыс­ныя на­ся­ко­мыя і жы­вё­лы, мік­ра­ар­га­ніз­мы, на­сен­не ма­ла­дой тра­вы. Ра­ней­ша­га раз­на­траўя ўжо не бу­дзе — гэ­тую тэ­ры­то­рыю за­хо­піць пус­та­зел­ле. Магчыма, не­ка­то­рыя кля­шчы не вы­ра­ту­юц­ца, але ра­зам з імі за­гі­нуць і бо­жыя ка­роў­кі, жу­жа­лі, даж­джа­выя чар­вя­кі і ін­шыя на­ся­ко­мыя, якія вы­ні­шча­юць шкод­ні­каў са­ду, ага­ро­да і ўдзель­ні­ча­юць у пра­цэ­се гле­ба­ўтва­рэн­ня. Тыя ж даж­джа­выя чар­вя­кі пе­ра­пра­цоў­ва­юць су­хую тра­ву ва ўгна­ен­не, уно­ся­чы яго ў глы­бі­ню гле­бы да ка­ра­нёў рас­лін, і ад­на­ча­со­ва раз­рых­ля­юць, «ажыў­ля­юць» яе.

2-5

Згод­на з ар­ты­ку­лам 15.57 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях, за спаль­ван­не су­хой рас­лін­нас­ці мож­на па­пла­ціц­ца штра­фам у па­ме­ры ад 10 да 40 ба­за­вых ве­лі­чынь. Штраф­ныя санк­цыі па­гра­жа­юць і служ­бо­вым асо­бам, якія свое­ча­со­ва не ар­га­ні­за­ва­лі ачыст­ку тэ­ры­то­рый гас­па­дар­чых аб'­ек­таў ад су­хой рас­лін­нас­ці.

З улі­кам тры­вож­най сі­ту­а­цыі ме­ры па­ка­ран­ня бу­дуць пры­мац­ца па ўсёй стро­гас­ці за­ко­ну, пра што па­пя­рэдж­вае Гро­дзен­скае аб­лас­ное ўпраў­лен­не МНС.

Аколь­нік ура­та­ва­лі цу­дам

Амаль га­дзі­ну 40 ча­ла­век ад­стой­ва­лі вёс­ку Пру­жан­ска­га ра­ё­на, якой па­гра­жа­ла зні­шчэн­не.

— Ні­ко­лі б не па­ду­маў, што зя­лё­ная зда­ро­вая са­сна за се­кун­ды ўспых­вае як свеч­ка, пры гэ­тым агонь па­глы­нае яе з гу­кам, па­доб­ным да вы­бу­ху, — дзя­ліў­ся сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад па­жа­ру фо­та­ка­рэс­пан­дэнт Ва­ле­рый Ка­роль. — Па су­хой тра­ве по­лы­мя рас­паў­сюдж­ва­ец­ца за ім­гнен­ні, не­вя­лі­кі ўчас­так на ва­чах пе­ра­тва­ра­ец­ца ў мо­ра агню, утай­ма­ваць якое вель­мі і вель­мі цяж­ка.

Ка­ле­гі вяр­та­лі­ся з ка­ман­дзі­роў­кі па аб'­яз­ной да­ро­зе ва­кол Бе­ла­веж­скай пу­шчы, ка­лі іх ста­лі аб­га­няць па­жар­ныя ма­шы­ны. Па­ду­ма­лі ад­ра­зу, што не­дзе зноў бя­ду ўчы­ні­лі вяс­но­выя па­лы. І не па­мы­лі­лі­ся. Да вёс­кі Аколь­нік на мя­жы Пру­жан­ска­га і Ка­мя­нец­ка­га ра­ё­наў пад­сту­паў агонь. По­лы­мя лі­та­раль­на бег­ла па су­хой у рост ча­ла­ве­ка тра­ве і пад­сту­па­ла да край­ніх хля­воў.

На­чаль­нік Пру­жан­ска­га рай­ад­дзе­ла МНС Аляк­сандр ГАН­ЧА­РОЎ рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», што пер­шым та­ды на мес­ца пры­быў ка­ман­дзір Ша­ра­шоў­ска­га ад­дзя­лен­ня Вя­ча­слаў Януш­ке­віч, аца­ніў ста­но­ві­шча і вы­клі­каў пад­мо­гу. Па­куль ім­ча­лі вы­ра­та­валь­ні­кі з Пру­жан, Кле­па­чоў, Су­хо­па­ля і на­цы­я­наль­на­га пар­ка «Бе­ла­веж­ская пу­шча», ша­ра­шоў­скія па­жар­ныя ад­ста­я­лі пер­шыя хля­вы. По­лы­мя за­лі­ва­лі ва­дой і збі­ва­лі ла­па­та­мі. Агонь тым ча­сам пад­сту­паў да ле­су. Сос­ны ўспых­ва­лі, як ужо га­ва­ры­ла­ся, з вы­бу­хам і зга­ра­лі за лі­ча­ныя се­кун­ды.

2-1

Праз не­каль­кі хві­лін на мес­цы быў на­чаль­нік ка­ра­ву­ла з Пру­жан Аляк­сандр Кук­са, а яшчэ праз хві­лі­ну-дру­гую і на­чаль­нік рай­ад­дзе­ла Аляк­сандр Ган­ча­роў, які да гэ­та­га вы­ехаў на па­жар у су­сед­нюю вёс­ку. Ад­стой­ва­лі ад­на­ча­со­ва і вёс­ку, і лес. Не­бяс­пе­ка па­гра­жа­ла так­са­ма ляс­но­му ма­сі­ву пу­шчы. Па­жар­ным на пад­мо­гу прый­шлі лес­ні­кі на­цы­я­наль­на­га пар­ка, а так­са­ма пра­цаў­ні­кі сель­гас­прад­пры­ем­ства «Пру­жан­скі рай­аг­ра­сэр­віс». Со­рак ча­ла­век і дзе­вяць адзі­нак тэх­ні­кі не пус­ці­лі агонь да па­бу­доў. У Аколь­ні­ку жы­вуць у асноў­ным па­жы­лыя лю­дзі. Не­ка­то­рым ад пе­ра­жы­та­га стрэ­су ста­ла дрэн­на, да­вя­ло­ся вы­клі­каць ме­ды­каў і аказ­ваць да­па­мо­гу.

І ўсё праз не­чую амаль што зла­чын­ную не­абач­лі­васць! Аляк­сандр Ган­ча­роў ска­заў, што ў да­чы­нен­ні да ад­на­го вяс­коў­ца вя­дзец­ца пра­вер­ка. Ён па­да­зра­ец­ца ў тым, што вы­кі­нуў по­пел з вуг­ля­мі ў су­хую тра­ву, ад ча­го ўзнік па­жар. Ка­лі яго ві­на бу­дзе да­ка­за­на, на­цы­я­наль­ны парк мае на­мер вы­ста­віць іск за на­не­се­ную шко­ду пры­ро­дзе. Гэ­та бу­дзе вель­мі ўну­шаль­ная су­ма.

Га­лоў­нае, што вёс­ку ўда­ло­ся вы­ра­та­ваць. Да­па­маг­лі апе­ра­тыў­насць, зла­джа­насць усіх служ­баў, а яшчэ аб'­яз­ная да­ро­га, па якой па­жар­ныя раз­лі­кі пры­бы­лі на мес­ца за лі­ча­ныя хві­лі­ны... Па­жар у Аколь­ні­ку па пры­чы­не вяс­но­вых па­лаў быў 60-ты ў Пру­жан­скім ра­ё­не за гэ­тую вяс­ну.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК,

Святлана ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.