Вы тут

Крадзеж замаскіравала... пад разбой


Су­пра­цоў­ні­кі кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма і Мас­коў­ска­га РУ­УС ста­лі­цы за­тры­ма­лі 18-га­до­вую мін­чан­ку, якая па­да­зра­ец­ца ў здзяйс­нен­ні кра­дзя­жу ў цы­руль­ні па ву­лі­цы Ясе­ні­на.

Мі­лі­цы­я­не­рам па­сту­пі­ла па­ве­дам­лен­не, што лі­та­раль­на пяць хві­лін та­му ту­ды зай­шоў не­вя­до­мы муж­чы­на, які, па­гра­жа­ю­чы на­жом, за­браў гро­шы і знік. Пры­быў­шым пра­ва­ахоў­ні­кам тая са­мая 18-га­до­вая су­пра­цоў­ні­ца цы­руль­ні рас­па­вя­ла, што на­па­чат­ку не­зна­ё­мец па­пра­сіў раз­мя­няць 200 ты­сяч руб­лёў, а ка­лі яна па­ды­шла да ка­сы, то пры­ста­віў нож і за­браў больш за 2,6 міль­ё­на руб­лёў вы­руч­кі. Пры гэ­тым, як га­ва­ры­ла дзяў­чы­на, ёй бы­лі на­не­се­ны ця­лес­ныя па­шко­джан­ні. Пра зда­рэн­не «па­цяр­пе­лая» па­ве­да­мі­ла ма­ці, а ўжо тая — ды­рэк­та­ру са­ло­на і мі­лі­цы­я­не­рам. А да­лей гіс­то­рыя атры­ма­ла не­ча­ка­ны пра­цяг...

Цы­руль­ня бы­ла аб­ста­ля­ва­на ка­ме­ра­мі ві­дэа­на­зі­ран­ня. Пра­гля­дзеў­шы за­пі­сы, пра­ва­ахоў­ні­кі ўста­на­ві­лі, што ў цы­руль­ню са­праў­ды за­хо­дзіў муж­чы­на. Ад­нак по­тым, ка­лі дзяў­чы­на па­ды­шла да па­мяш­кан­ня ад­мі­ніст­ра­та­ра, за­піс ча­мусь­ці аб­ры­ваў­ся... Паз­ней вы­свет­лі­ла­ся, што ка­ме­ры ад­клю­чы­ла са­ма дзяў­чы­на. Тая пры­зна­ла­ся, што не­вя­до­мы са­праў­ды па­пра­сіў раз­мя­няць гро­шы і сы­шоў. А яна вы­ра­шы­ла ўзяць вы­руч­ку са­бе. Гро­шы ёй бы­лі па­трэб­ны на па­да­ру­нак на дзень на­ра­джэн­ня хлоп­ца. Ад­нак да та­го не дай­шло — срод­кі бы­лі па­тра­ча­ны на ўлас­ныя па­трэ­бы. У ад­но­сі­нах да за­тры­ма­най за­ве­дзе­ны кры­мі­наль­ныя спра­вы за лжы­выя да­нос і па­ка­зан­ні, а так­са­ма за здзяйс­нен­не кра­дзя­жу.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.