Вы тут

За каньяк канфіскавалі аўтобус


Ра­дыё­дэ­та­лі ў за­вод­скай упа­коў­цы на су­му Br91 млн руб­лёў за­тры­ма­ны ў цяг­ні­ку «Мінск — Кі­еў». Іх спра­ба­ва­лі пра­вез­ці пра­вад­ні­кі ад­на­го з ва­го­наў, якія ад­мо­ві­лі­ся за­га­дзя за­дэк­ла­ра­ваць свой груз.

У прэс-гру­пе Го­мель­скай мыт­ні рас­ка­за­лі, што дэ­та­лі зна­хо­дзі­лі­ся на дне скры­ні пад да­рож­ны­мі сум­ка­мі ра­зам з аса­біс­ты­мі рэ­ча­мі і ця­пер кан­фіс­ка­ва­ны. А ў пунк­це «Но­вая Гу­та» пры агля­дзе аў­то­бу­са Mercedes, які ажыц­цяў­ляў пе­ра­воз­ку па­са­жы­раў з Мал­до­вы ў Ра­сію, мыт­ні­кі і па­меж­ні­кі звяр­ну­лі ўва­гу на маг­чы­мую зме­ну кан­струк­цыі ба­гаж­ных па­ліц. Пас­ля іх дэ­ман­та­жу вы­яві­лі 30 паў­та­ра­літ­ро­вых бу­тэ­лек кань­я­ку дзе­ся­ці­га­до­вай вы­трым­кі. Кі­роў­ца-мал­да­ва­нін пры­знаў­ся ў не­за­кон­ным пе­ра­соў­ван­ні та­ва­ру. Кань­як на Br6 млн і аў­то­бус ары­ен­ці­ро­вач­ным кош­там Br250 млн кан­фіс­ка­ва­ны. Рас­па­ча­ты ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.