Вы тут

«Наша мэта — топ-50»


Сяр­гей Ру­мас, які пе­ра­абра­ны на па­са­ду стар­шы­ні Бе­ла­рус­кай фе­дэ­ра­цыі фут­бо­ла, па­абя­цаў вы­вес­ці гуль­ню №1 на пе­ра­да­выя па­зі­цыі

Та­кім чы­нам, стар­шы­ня праў­лен­ня Бан­ка раз­віц­ця Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Сяр­гей Ру­мас пе­ра­абра­ны на па­са­ду стар­шы­ні аса­цы­я­цыі «Бе­ла­рус­кая фе­дэ­ра­цыя фут­бо­ла» на дру­гі ча­ты­рох­га­до­вы тэр­мін. За яго кан­ды­да­ту­ру ад­на­га­лос­на пра­га­ла­са­ва­лі ўдзель­ні­кі спра­ва­здач­на-вы­бар­чай кан­фе­рэн­цыі АБФФ.

Пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні абра­ны Сяр­гей Са­фар'­ян, на­мес­ні­ка­мі — Сяр­гей Ку­ні­ца і Юрый Кур­бы­ка.

Акра­мя гэ­та­га, удзель­ні­кі кан­фе­рэн­цыі аб­мер­ка­ва­лі спра­ва­зда­чу вы­кан­ка­ма АБФФ аб пра­ве­дзе­най ра­бо­це і аца­ні­лі яе як зда­валь­ня­ю­чую.

— За ча­ты­ры га­ды бы­ла пра­ве­дзе­на вя­лі­кая пра­ца па ўдас­ка­на­лен­ні фут­бо­ла ў ад­па­вед­нас­ці з Дзяр­жаў­най пра­гра­май. На­коль­кі ўда­ло­ся да­маг­чы­ся мэ­таў? Лю­бое раз­віц­цё па­тра­буе фі­нан­са­вых укла­дан­няў. Вы­кан­ка­мам бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб іс­тот­ным па­ве­лі­чэн­ні ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі, пра­да­стаў­ля­е­май рэ­гі­я­наль­ным фе­дэ­ра­цы­ям. Дзя­ку­ю­чы гэ­тым на­ма­ган­ням, коль­касць ама­тар­скіх ка­манд за апош­нія га­ды ўз­рас­ла з 178 да 192. Як ад­зна­чыў Сяр­гей Ру­мас агуль­ная коль­касць бе­ла­ру­саў, якія зай­ма­юц­ца фут­бо­лам, за ча­ты­ры апош­нія га­ды па­вя­лі­чы­ла­ся ўдвая — да 300 ты­сяч ча­ла­век.

Стар­шы­ня аса­цы­я­цыі звяр­нуў ува­гу на ад­ну з га­лоў­ных праб­лем бе­ла­рус­ка­га фут­бо­ла — ці­ка­васць гле­да­чоў і на­вед­валь­насць на­цы­я­наль­на­га чэм­пі­я­на­ту.

— Га­лоў­ны па­каз­чык па­пу­ляр­нас­ці на­цы­я­наль­на­га чэм­пі­я­на­ту — коль­касць заў­зя­та­раў, — лі­чыць Сяр­гей Ру­мас. — Вы­му­ша­ны кан­ста­та­ваць: гэ­та — ад­на з га­лоў­ных праб­лем. А пры­чы­на — апа­тыя боль­шас­ці клу­баў, якія ні­чо­га не ро­бяць для пры­цяг­нен­ня заў­зя­та­раў. З 2011 го­да толь­кі тры ка­ман­ды апе­ка­ва­лі ства­рэн­не іх клу­баў. Па­ва­жа­ныя кі­раў­ні­кі, даў­но па­ра зра­зу­мець: га­ра не ідзе да Ма­га­ме­да. Вам трэ­ба зра­біць кан­крэт­ныя кро­кі, каб па­вяр­нуць фут­бол да на­ро­да!

Пры­яры­тэт­ны­мі за­да­ча­мі кі­раў­ніц­тва АБФФ на най­блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню ста­не раз­віц­цё дзі­ця­ча-юнац­ка­га фут­бо­ла з пры­цяг­нен­нем да за­ня­ткаў не толь­кі хлоп­чы­каў, але і дзяў­чы­нак. На дум­ку Сяр­гея Ру­ма­са, ад­ным з важ­ных фак­та­раў па­пу­ля­ры­за­цыі «гуль­ні ну­мар адзін» ся­род прад­стаў­ніц пры­го­жа­га по­лу бу­дзе пра­вя­дзен­не ў Бе­ла­ру­сі фі­наль­на­га эта­пу чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы — 2016 ся­род дзяў­чат да 17 га­доў.

Што ты­чыц­ца на­цы­я­наль­най збор­най, то ў на­ступ­ныя 4 га­ды яна па­він­на іс­тот­на ўма­ца­ваць свае па­зі­цыі ў рэй­тын­гу ФІ­ФА і ўвай­сці ў лік 50 най­леп­шых збор­ных пла­не­ты. На­га­да­ем: ця­пер Бе­ла­русь зай­мае 98-е мес­ца.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.