Вы тут

«Дакар» на айчынны лад


Ко­ліш­ні па­лі­гон Дрэ­тунь на По­лач­чы­не пры­ме бе­ла­рус­ка-ра­сій­скае аў­та­ра­лі

За­ліх­вац­кія ві­ра­жы, роў ма­гут­ных ма­то­раў, эк­стрэ­маль­ная хут­касць, за­хап­ляль­ныя кад­ры з ка­бі­ны пі­ло­та... Ра­лі па­нуе на спар­тыў­ных тэ­ле­ка­на­лах у цёп­лы час го­да. У жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі сё­ле­та зноў з'я­віц­ца маг­чы­масць па­на­зі­раць за аў­та­ма­біль­ным спор­там у ме­жах кра­і­ны.

— Год та­му пра­па­но­ва аб пра­вя­дзен­ні спа­бор­ніц­тваў «Ба­ха Бе­ла­русь» па­сту­пі­ла да нас за два з па­ло­вай ме­ся­цы да іх па­чат­ку, — згад­вае на­мес­нік стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Ця­рэнць­еў. — Яна зда­ва­ла­ся кры­ху аван­тур­най, але ўсё-та­кі вы­ра­шы­лі ад та­кой маг­чы­мас­ці не ад­маў­ляц­ца. І эфект ад аў­та­го­нак пе­ра­ўзы­шоў усе на­шы ча­кан­ні. Гле­да­чы та­ды з'е­ха­лі­ся з усёй Бе­ла­ру­сі. Сё­ле­та ж тра­са го­нак бу­дзе больш скла­да­най і даў­жэй­шай. Прой­дзе яна па ляс­ных, ня­хо­джа­ных мес­цах, якія му­сяць быць пры­ваб­ны­мі для гон­шчы­каў.

Аў­та­ма­бі­лі па­вы­ша­най пра­ход­нас­ці — гру­за­ві­кі і па­за­да­рож­ні­кі — вый­дуць з 29 па 31 мая на тра­сы бы­ло­га во­ін­ска­га па­лі­го­на Дрэ­тунь у По­лац­кім ра­ё­не. Зрэш­ты, пад звык­лае па­няц­це тра­сы дыс­тан­цыя спа­бор­ніц­тваў «Ба­ха Бе­ла­русь» даў­жы­нёй у 220 кі­ла­мет­раў, якая скла­да­ец­ца з двух кру­гоў, зу­сім не пад­па­дае.

— Пя­сок, грунт, гра­вій­ныя да­ро­гі, раз­бі­тыя ад ча­су ас­фаль­та­выя ўчаст­кі, бра­ды, мас­ты — мы імк­ну­лі­ся да­сяг­нуць мак­сі­маль­най раз­на­стай­нас­ці па­крыц­ця тра­сы, — рас­каз­вае ста­ршы­ня Ка­мі­тэ­та па­за­да­рож­ных спа­бор­ніц­тваў Бе­ла­рус­кай Аў­та­ма­біль­най Фе­дэ­ра­цыі Алег Мі­ка­ла­еў. — Ад­нак на гэ­тым пад­рых­тоў­ка не за­кан­чва­ец­ца. Пе­рад на­мі ста­я­ла за­да­ча знай­сці ве­лі­зар­нае ма­ла­на­се­ле­нае мес­ца, па­жа­да­на з аб­са­лют­най ад­сут­нас­цю інф­ра­струк­ту­ры і мі­ні­маль­най коль­кас­цю мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва. Са­мі ра­зу­ме­е­це, да­дат­ко­выя праб­ле­мы і пры­го­ды ні­ко­му не па­трэб­ны. Ад­на з за­ган на­шых трас — іх вуз­касць. На ляс­ных да­ро­гах два гру­за­ві­кі амаль не мо­гуць раз'­ехац­ца. Мы гэ­та пра­ду­гле­дзе­лі. Усе ма­шы­ны бу­дуць аб­ста­ля­ва­ны спе­цы­яль­ны­мі элект­рон­ны­мі пры­бо­рамі. Ка­лі адзін экі­паж да­го­ніць ін­шы, ён па­дасць сіг­нал па ра­дыё­ка­на­ле, і той, хто едзе на­пе­ра­дзе, бу­дзе аба­вя­за­ны яго пра­пус­ціць.

Сё­ле­та 1-ы этап чэм­пі­я­на­ту Бе­ла­ру­сі па ра­лі-рэй­дзе і 3-ці этап ана­ла­гіч­на­га чэм­пі­я­на­ту Ра­сіі бу­дуць су­ме­шча­ны і пры­мер­ка­ва­ны да 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.