...Раніца. Прыпынак. Шапік «Белсаюздруку».
З гэтага, з пакупкі свежых газет, дзень пачынаецца ў многіх гараджан. І што, вядома ж, добра, вельмі многія з іх могуць сумяшчаць цяпер прывычнае з досыць нечаканым. Гэта значыць, купіўшы свежы нумар газеты, яшчэ і пагартаць яго — за кубачкам кавы.
[caption id="attachment_77694" align="alignnone" width="600"] «Белсаюздрук» запрашае. Пакупнікам рады прадаўцы Вольга Корык і Крысціна Ярахавец.[/caption]
— Нашы гандлёвыя пункты (а іх у Мінску 362) пачынаюць працаваць у 6-7 гадзін раніцы, — гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства «Белсаюздрук» Аксана Валгай. — Крамы ды кавярні ў гэты час яшчэ зачынены. Вось мы і паспрабавалі сустракаць мінчан ды гасцей сталіцы не толькі свежымі навінамі, але і гарачай кавай. Спачатку яе прапаноўвалі ў нашых крамах, а цяпер — ужо і ў шапіках. Яны адкрываюцца ў новых мікрараёнах, а таксама ўсталёўваюцца на месцы прывычных, старых. Нядаўна, у прыватнасці, свой гандлёвы пункт не пазналі пакупнікі сталічнай Нямігі.
Там, на прыпынку грамадскага транспарту, на месцы добра вядомага шапіка, з'явілася хоць невялічкая, але ж сапраўдная ўтульная крамка — з куды большай плошчай паліц. На іх — свежыя газеты і часопісы, кнігі, паштоўкі, карты горада, сувеніры, у тым ліку — да 70-годдзя Вялікай Перамогі... Што важна, усё гэта пакупнік можна не проста ўбачыць, а патрымаць у руках, пагартаць, прыцаніцца, выбраць патрэбнае. Прычым не выключана, што ім, тым патрэбным, у насамрэч крокавай даступнасці (амаль усе гандлёвыя пункты прадпрыемства размешчаны ў самых бойкіх месцах горада) стане і кубачак кавы.
— Сюды, ну вядома ж, можна зайсці і для таго, каб падсілкавацца, — працягвае спадарыня Валгай. — А заадно — знайсці нешта цікавае для сябе з перыёдыкі, з кніг — для дарослых, для дзяцей... У кнігарні ж мы не так часта ходзім. А моладзь дык і наогул чытае цяпер хіба ў тэлефонах ды інтэрнэце. Дык хай паглядзіць, што ёсць яшчэ і друкаваная прадукцыя. Мы пастаянна пашыраем яе асартымент, павышаем якасць абслугоўвання.
Гэта, як і варта было чакаць, не можа не адбівацца на выніках працы: у новых гандлёвых пунктах прыкметна ўзрастае продаж перыёдыкі, кніг, асабліва дзіцячай літаратуры... Што і зразумела, бо, паказваючы тавар найлепшым чынам, маем болей шанцаў яго прадаць.
Валянціна Доўнар
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.