Вы тут

Хто вяскоўцу дапаможа?


Ва­ло­жын­скія бы­та­ві­кі не толь­кі ад­ра­ман­ту­юць абу­так, але і апра­цу­юць учас­так

Апош­нім ча­сам на Мін­шчы­не ўсё больш вяс­коў­цаў ад­маў­ля­юц­ца ад улас­ных пад­соб­ных гас­па­да­рак. Зрэш­ты, та­кі пра­цэс на­зі­ра­ец­ца і ва ўсёй кра­і­не. На гэ­та ўплы­вае дэ­ма­гра­фіч­ная сі­ту­а­цыя. Сель­скае на­сель­ніц­тва змян­ша­ец­ца і ста­рэе. У шмат якіх, так зва­ных не­перс­пек­тыў­ных вёс­ках, за­ста­лі­ся прак­тыч­на ад­ны па­жы­лыя лю­дзі. Яны пры­выч­ныя да пра­цы, усё жыц­цё тры­ма­лі ўлас­ную гас­па­дар­ку. Ця­пер жа, як пра­ві­ла, на пад­вор­ку толь­кі ку­ры. Не пад сі­лу спраў­ляц­ца з ты­мі кло­па­та­мі — не тое зда­роўе. Тут хоць бы пры­ся­дзіб­ны ўчас­так свое­ча­со­ва за­се­яць. Сель­гас­ар­га­ні­за­цыі, дзе яны ра­ней пра­ца­ва­лі, вы­дзя­ля­юць тэх­ні­ку, але толь­кі пас­ля, як са­мі ад­се­юц­ца.

— Мы ра­зу­ме­ем, што ў сель­скай мяс­цо­вас­ці за­ста­лі­ся прак­тыч­на ад­ны пен­сі­я­не­ры, і імк­нём­ся аказ­ваць ім са­цы­яль­на знач­ныя па­слу­гі. Для гэ­та­га ма­ем не­аб­ход­ную тэх­ні­ку: тры ма­шы­ны «Га­зель», трак­тар для апра­цоў­кі ўчаст­каў. Ёсць і па­груз­чык, так што мо­жам і дро­вы да­ста­віць, і гной на по­ле вы­вез­ці за пры­маль­ны кошт. Рас­цэн­кі ўвяз­ва­ем толь­кі з па­вы­шэн­нем цэн на па­лі­ва, — рас­па­вёў ды­рэк­тар Ва­ло­жын­ска­га кам­бі­на­та бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Ле­а­нід Акот­чык. — На­прык­лад, у мі­ну­лым го­дзе за­араць ад­ну сот­ку каш­та­ва­ла 15 ты­сяч руб­лёў.

Па­жы­лым лю­дзям не­аб­ход­на не толь­кі ўпа­рад­ка­ваць свае на­дзе­лы, але і пад­стрыг­чы­ся, ад­ра­ман­та­ваць абу­так... У Ва­ло­жын­скім ра­ё­не на ся­ле пра­цу­юць 11 комп­лекс­ных пры­ём­ных пунк­таў.

2-19

— Як ка­жуць, пад ля­жа­чы ка­мень ва­да не ця­чэ. Я не прос­та пра­шу, а пры­му­шаю пры­ём­шчы­каў за­хо­дзіць у кож­ны дом, вы­свят­ляць, у чым ма­юць па­трэ­бу гас­па­да­ры. Зда­ра­ец­ца, што ча­ла­ве­ку нестае ча­су на­ве­даць комп­лекс­ны пункт, а не­ка­му і зда­роўе не да­зва­ляе.

І та­кі па­ды­ход дае свае вы­ні­кі: кож­ны з комп­лекс­ных пры­ём­ных пунк­таў аказ­вае па­слуг больш як на 19 млн руб­лёў у год.

— На­пэў­на, у вас і кан­ку­рэн­таў ня­ма­ла? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў Ле­а­ні­да Ва­сіль­е­ві­ча. — Тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, сель­сгасп­радп­ры­ем­ствы, сель­скія Са­ве­ты, якія так­са­ма аказ­ва­юць па­слу­гі вяс­коў­цам.

— Гэ­та не кан­ку­рэн­цыя, а да­па­мо­га жы­ха­рам, — ад­ка­заў Ле­а­нід Акот­чык. — Ра­ён вя­лі­кі, і ра­бо­ты ўсім хо­піць.

Кам­бі­нат бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня мае і сваю пра­мыс­ло­вую ба­зу: зва­рач­ны, ста­ляр­ны цэ­хі, пі­ла­ра­му, млын.

— Я тры­маю ў гас­па­дар­цы ку­рэй, па­ра­сят. Звы­чай­на пры­во­жу ма­лоць па мяш­ку зер­ня: на два тыд­ні ха­пае. Рас­цэн­кі мя­не за­да­валь­ня­юць — 500 руб­лёў за кі­ла­грам, та­кіх ужо ні­дзе не зной­дзеш. Ды ў Ва­ло­жы­не ні­хто больш і не аказ­вае та­кую па­слу­гу. Праў­да, ра­ней гэ­тым зай­маў­ся ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, але кошт за адзін кі­ла­грам у яго быў 750 руб­лёў, — рас­ка­заў мяс­цо­вы жы­хар Анд­рэй Бі­зун.

По­бач з па­мяш­кан­нем, дзе ўлад­ка­ва­ны млын, вы­стаў­ле­ны ўзо­ры ста­ляр­най пра­дук­цыі: аль­тан­ка, фраг­мент ага­ро­джы са шты­кет­ні­ку. Пры­ехаў ча­ла­век, на­прык­лад, на млын, а за­ад­но і плот за­мо­віў.

Мель­ні­ка Ра­ма­на Бур­ко я за­ста­ла за спра­вай.

— Бы­вае, ад­ну, а то і тры то­ны зер­ня пры­во­зяць вяс­коў­цы на пе­ра­пра­цоў­ку: па-роз­на­му зда­ра­ец­ца. Ця­пер да­зво­лі­лі сві­ней тры­маць. Мяр­кую, аб'­ёмы па­вя­лі­чац­ца, — лі­чыць Ра­ман Час­ла­ва­віч.

Што ты­чыц­ца зар­пла­ты, то яна ў па­ме­ры 3-3,5 млн руб­лёў.

— Вяс­ной бу­дзе больш за­ка­заў, і пла­ты но­выя лю­дзям па­трэб­ны, і аль­тан­кі на да­чы, ад­па­вед­на і за­роб­кі пад­рас­туць, — ус­ту­пае ў раз­мо­ву Ва­ле­рый Зай­цаў.

Ва­ле­рый Ры­го­ра­віч — ста­ляр, але ка­лі трэ­ба, то мо­жа пад­мя­ніць ка­ле­гу. Жы­ве ён у вёс­цы Баб­ро­ві­чы, тры­мае вя­лі­кую гас­па­дар­ку.

— А дзе зда­бы­ва­е­це корм для жы­вё­лы? — па­ці­ка­ві­ла­ся ў яго.

— За­піс­ва­ю­ся ў агуль­ны ма­сіў...

— Ку­ды? — пе­ра­пыт­ваю ў яго.

У ад­каз ён смя­ец­ца:

— Кож­ную вяс­ну сель­гас­ар­га­ні­за­цыя збі­рае за­яў­кі, коль­кі ка­му па­се­яць зер­не­вых. Хтось­ці за­каз­вае 20 со­так, а нех­та і больш. Кал­гас за­ся­вае по­ле, збі­рае ўра­джай, а во­сен­ню пра­дае з за­яў­ле­на­га ўчаст­ка пра­дук­цыю па пры­маль­ных цэ­нах. Гэ­та вель­мі зруч­на. На рын­ку кам­бі­кор­му не на­куп­ля­еш­ся — на­шмат да­ра­жэй, на­ват з улі­кам за­трат на па­мол.

Уся­го на сён­няш­ні дзень кам­бі­нат аказ­вае на­сель­ніц­тву 18 ві­даў бы­та­вых па­слуг, за мі­ну­лы год у гра­шо­вым па­ме­ры яны пры­нес­лі 6 млрд 123 млн руб­лёў. Сё­ле­та іх аб'­ём за­пла­на­ва­ны на ўзроў­ні 7 млрд руб­лёў.

— Мы не пай­шлі шля­хам зда­чы пло­шчаў у арэн­ду, усе яны за­ня­ты пад вы­твор­час­ці: швей­ныя, ра­монт­ныя, цы­руль­ню, фо­та­атэлье. У лі­пе­ні мі­ну­ла­га го­да ад­кры­лі кра­му «Бы­та­ві­чок» для рэа­лі­за­цыі сва­іх та­ва­раў. Да­рэ­чы, усе яны вы­раб­ле­ны з ма­тэ­ры­я­лаў ай­чын­ных вы­твор­цаў, — кан­ста­та­ваў ды­рэк­тар. — Акра­мя та­го, на кож­ным з іх таб­ліч­ка з ін­фар­ма­цы­яй, што рэч мо­гуць сшыць ці вы­ра­біць па за­ка­зе па­куп­ні­ка, па яго гус­це, па­ме­ры.

Ле­а­нід Акот­чык сем га­доў уз­на­чаль­вае прад­пры­ем­ства. Спад­чы­на яму да­ста­ла­ся не з лёг­кіх, да­вя­ло­ся па­чы­наць усё на­но­ва: ад ра­мон­ту бу­дын­ка кам­бі­на­та да ма­дэр­ні­за­цыі ста­рых і ства­рэн­ня но­вых вы­твор­час­цяў, на­быц­ця тэх­ні­кі. На­прык­лад, тая ж ма­шы­на для ачыст­кі пу­ха­вых і пер'­е­вых вы­ра­баў ужо аку­пі­ла­ся спаў­на. Вя­лі­кім по­пы­там ка­рыс­та­юц­ца і фаст­ры­га­ва­ныя коў­дры, што вы­раб­ля­юц­ца на су­час­ным аб­ста­ля­ван­ні. Да­дам, што ў аб­наў­лен­не вы­твор­час­ці ўкла­дзе­ны гро­шы, што за­ра­бі­лі ка­лек­ты­вам.

Пра­цаў­ні­кам ёсць з чым па­раў­ноў­ваць: як бы­ло ра­ней і як ста­ла ця­пер. Лю­дзі пра­цу­юць у кам­форт­ных умо­вах, ма­юць маг­чы­масць за кошт най­маль­ні­ка і праф­са­ю­за ез­дзіць на эк­скур­сіі, на­вед­ваць му­зеі і кан­цэр­ты. Па­бы­ва­лі і за мя­жой. У ды­рэк­та­ра шмат за­дум на перс­пек­ты­ву, але рас­кры­ваць іх не стаў, каб не су­ро­чыць.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.