Вы тут

Час збіраць каменне і... высаджваць кветкі


Го­рад пе­ра­ўтва­ра­ец­ца з кож­ным днём

Ста­лі­цу за­ха­піў «бум» су­бот­ні­каў: на пра­цы па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні Мін­ска вы­хо­дзяць сту­дэн­ты, ве­тэ­ра­ны, жы­ха­ры ра­ё­наў. На тэ­ры­то­рыі зон ад­па­чын­ку га­рад­скіх і за­га­рад­ных ля­соў ра­бот­ні­кі Мін­скай ле­са­пар­ка­вай гас­па­дар­кі так­са­ма пра­вод­зяць са­ні­тар­ныя руб­кі, пры­бі­ра­юць смец­це і пры­вод­зяць у па­ра­дак пля­жы. Га­ра­чая па­ра на­сту­пі­ла і для «Зе­лян­бу­да»: ву­лі­цы ўжо рых­ту­юц­ца за­квіт­нець. Пра гэ­та, а так­са­ма пра за­роб­кі і рэ­кан­струк­цыю ў го­ра­дзе іш­ла га­вор­ка пад­час апе­ра­тыў­най на­ра­ды ў Мін­гар­вы­кан­ка­ме.

За­роб­кі пад­лі­чы­лі

— Пра­ца па за­бес­пя­чэн­ні свое­ча­со­вай за­ра­бот­най пла­ты ў ар­га­ні­за­цы­ях Мін­ска, а так­са­ма ма­ні­то­рынг уз­роў­ню зар­пла­ты зна­хо­дзіц­ца на па­ста­ян­ным кант­ро­лі ў ка­мі­тэ­це і бу­дзе пра­цяг­ну­та ў да­лей­шым, — за­явіў пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма — га­лоў­ны дзяр­жаў­ны экс­перт г. Мін­ска па ўмо­вах пра­цы Дзя­ніс КА­ПІ­ТАН.

Ён па­ве­да­міў, што на­мі­наль­ная ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та ў ста­лі­цы за сту­дзень-лю­ты 2015-га скла­ла 8,4 млн руб­лёў. Пры гэ­тым у сфе­ры тэкс­тыль­най і швей­най вы­твор­час­ці за­роб­кі скла­лі ка­ля 5 міль­ё­наў, а ў сфе­ры фі­нан­са­вай дзей­нас­ці — больш як 13 міль­ё­наў руб­лёў.

Ра­бот­ні­кі бюд­жэт­ных ар­га­ні­за­цый Мін­ска за два пер­шыя ме­ся­цы го­да за­ра­бі­лі ў ся­рэд­нім 6 міль­ё­наў. Рэ­аль­ная за­ра­бот­ная пла­та бюд­жэт­ні­каў з улі­кам ін­дэк­са рос­ту спа­жы­вец­кіх кош­таў у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам 2014 го­да вы­рас­ла на 3,5%.

Ка­му — хра­мы, а ка­му — кра­мы

Сё­ле­та пла­ну­ец­ца за­вяр­шыць рэ­кан­струк­цыю квар­та­ла Верх­ні го­рад. Ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства «Мін­ская спад­чы­на» Па­вел ШЫ­КУ­НЕЦ рас­па­вёў, што тут збі­ра­юц­ца ўвес­ці ў экс­плу­а­та­цыю Ду­хоў­на-аду­ка­цый­ны цэнтр Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы на вул. Ганд­лё­вай і бу­ды­нак гра­мад­ска-ганд­лё­ва­га пры­зна­чэн­ня з аб'­ек­та­мі ганд­лю, гас­ці­ні­цай і аў­та­ста­ян­кай, раз­ме­шча­ны ў ме­жах вул. Ін­тэр­на­цы­я­наль­най — вул. Эн­гель­са — зав. Му­зыч­на­га.

Так­са­ма сё­ле­та му­сіць за­вяр­шыц­ца рэ­кан­струк­цыя бу­дын­каў №№ 31 і 33 на вул. Ін­тэр­на­цы­я­наль­най. Тут з'я­вяц­ца аб'­ек­ты гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня і гра­мад­ска-бы­та­во­га пры­зна­чэн­ня.

— На тэ­ры­то­рыі Тра­ец­ка­га прад­мес­ця ў поў­ным аб'­ёме за­вер­ша­на рэ­кан­струк­цыя бу­дын­каў на вул. Ста­ра­ві­лен­скай, за­ме­не­ны знеш­нія ін­жы­нер­ныя сет­кі, па­бу­да­ва­на на­зем­ная плос­кас­ная аў­та­ста­ян­ка, доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на тэ­ры­то­рыя, уста­ноў­ле­ны ма­лыя ар­хі­тэк­тур­ныя фор­мы. У 2015 го­дзе бу­дуць вы­ка­на­ны ра­бо­ты па па­ро­ме на на­бя­рэж­най ра­кі Свіс­лач, дзе бу­дзе ад­кры­та лет­няя ка­вяр­ня, — да­даў Па­вел Шы­ку­нец.

Вя­дуц­ца пра­цы і на шэ­ра­гу ін­шых аб'­ек­таў гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра го­ра­да. Уся­го да гэ­та­га ча­су тут ужо ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 96 аб'­ек­таў, ся­род якіх га­рад­ская ра­ту­ша, кан­цэрт­ная за­ла «Верх­ні го­рад», два гас­ці­ніч­ныя комп­лек­сы на вул. Зам­ка­вай і вул. Кі­ры­ла і Мя­фо­дзія і ін­шыя.

На дум­ку стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэя ШОР­ЦА, у гіс­та­рыч­ным цэнт­ры го­ра­да не­аб­ход­на фар­ма­ваць кам­форт­нае ін­фар­ма­цый­нае ася­род­дзе для ту­рыс­таў. Гэ­та да­па­мо­жа зра­біць уста­ноў­ка ін­фар­ма­цый­ных стэн­даў, у тым лі­ку ін­тэр­ак­тыў­ных, па якіх мож­на са­ры­ен­та­вац­ца, атры­маць звест­кі пра аб'­ек­ты, раз­ме­шча­ныя на той ці ін­шай ву­лі­цы.

Стаць ле­пшым да­па­ма­га­юць... граб­лі

Апроч но­вых аб'­ек­таў, Верх­ні го­рад, Тра­ец­кае і Ра­каў­скае прад­мес­ці і пры­лег­лыя тэ­ры­то­рыі ўпры­го­жаць раз­на­стай­ныя квет­ка­выя кам­па­зі­цыі. Ра­бо­ты па квет­ка­вым афарм­лен­ні го­ра­да пач­нуц­ца пас­ля 20 кра­са­ві­ка з на­ды­хо­дам спры­яль­на­га для па­сад­кі пе­ры­я­ду. Ця­пер жа ў ста­лі­цы пра­цяг­ва­ец­ца ме­сяч­нік па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рыі. У яго рам­ках прай­шла і ак­цыя, іні­цы­я­ва­ная Бе­ла­рус­кім рэс­пуб­лі­кан­скім са­юзам мо­ла­дзі «Стань леп­шым — зра­бі го­рад чыс­цей­шым».

— На­шы ак­ты­віс­ты па ўсім го­ра­дзе ро­бяць свой унё­сак у доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не ста­лі­цы. Са­мая маш­таб­ная ак­цыя прай­шла ў Пар­ку Пе­ра­мо­гі, і гэ­та сім­ва­ліч­на, та­му што сё­ле­та мы ад­зна­ча­ем 70-год­дзе пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, — рас­па­вёў пер­шы сак­ра­тар мінск­ага га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та БРСМ Юрый ЧА­ЧУ­КЕ­ВІЧ.

У га­рад­ской ак­цыі ў Пар­ку Пе­ра­мо­гі ўзя­лі ўдзел ка­ля 150 ак­ты­віс­таў БРСМ, якія згра­ба­лі ле­таш­няе ліс­це і збі­ра­лі смец­це. Да мо­ла­дзі да­лу­чы­лі­ся і 60 прад­стаў­ні­коў Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі ве­тэ­ра­наў.

— Ве­тэ­ра­ны хо­чуць жыць ак­тыў­ным гра­мад­скім жыц­цём і гэ­так жа ак­тыў­на су­стрэць свя­та Пе­ра­мо­гі. Та­му мы па­ста­ян­на ўдзель­ні­ча­ем у роз­ных ме­ра­пры­ем­ствах, звя­за­ных з уша­на­ван­нем па­мя­ці тых, хто пай­шоў з жыц­ця і аба­ра­няў на­шу Ра­дзі­му, — ад­зна­чыў стар­шы­ня Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ве­тэ­ра­наў ге­не­рал-ма­ёр Ана­толь АДОНЬ­ЕЎ. — Мы ста­ра­ем­ся быць ра­зам з мо­лад­дзю, та­му што та­ды ад­бы­ва­ец­ца дыя­лог па­ка­лен­няў. Ве­тэ­ра­ны па­каз­ва­юць ма­ла­дым, што заў­сё­ды трэ­ба быць ба­я­вы­мі, энер­гіч­ны­мі, ра­біць усё для та­го, каб на­ша кра­і­на ста­на­ві­ла­ся пры­га­жэй­шай.

Ад­мет­на, што для пры­бор­кі тэ­ры­то­рыі ве­тэ­ра­ны і мо­ладзь не раз­мер­ка­ва­лі­ся кож­ны да сва­ёй «кам­па­ніі», а аб'­яд­ноў­ва­лі­ся ў агуль­ныя гру­пы.

На ма­ла­дзёж­ную ак­цыю ў Парк Пе­ра­мо­гі за­ві­та­лі і га­на­ро­выя гос­ці. Мо­ладзь і сва­іх ка­лег-ве­тэ­ра­наў па­ві­таў Бра­ні­слаў Кар­пен­ка, які ад­ным з пер­шых увай­шоў у вы­зва­ле­ны Мінск у 1944 го­дзе. Ра­зам з усі­мі да пры­бор­кі да­лу­чы­лі­ся прад­стаў­ні­цы бе­ла­рус­кай збор­най па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы, ся­рэб­ра­ныя пры­зё­ры Алім­пій­скіх гуль­няў — 2012 Ксе­нія Сан­ко­віч і На­тал­ля Ле­шчык. А энер­гі­яй пе­рад ра­бо­тай удзель­ні­каў су­бот­ні­ка за­ра­дзіў спя­вак Дзя­дзя Ва­ня.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.