Вы тут

Шануйце настаўніка і дайце яму спакойна працаваць


Апош­нім ча­сам шмат раз­ва­жа­юць пра не­аб­ход­насць дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыі шко­лы, пра тое, што пе­да­го­га­мі ка­ман­ду­юць усе за­пар. За­раз рых­ту­юц­ца ка­рэк­ці­роў­кі ў Ко­дэкс аб аду­ка­цыі, і мно­гія спа­дзя­юц­ца, што зме­ны бу­дуць да леп­ша­га. Чы­та­чы «Звяз­ды» так­са­ма не за­ста­юц­ца ў ба­ку ад аб­мер­ка­ван­ня праб­лем шко­лы...

2-4

2-4

 

«Па­ра­док­сы і сі­ту­а­цыі» (27.03.2015)

Су­пра­ва­джэн­не пра­во­зу дзя­цей у шко­лу аплач­ва­ец­ца з прэ­мі­яль­ных гро­шай як па­шы­рэн­не служ­бо­вых аба­вяз­каў, па ўзгад­нен­ні з праф­са­юз­най ар­га­ні­за­цы­яй шко­лы. У шко­лах з кам­плек­там на­ву­чэн­цаў 150 ча­ла­век на та­кія вы­пла­ты вы­даткоў­ваецца пры­клад­на 3 000 000 руб­лёў з прэ­мі­яль­на­га фон­ду на­стаў­ні­каў. Гэ­тыя гро­шы ідуць на апла­ту пра­цы на­стаў­ні­ка, які су­пра­ва­джае вуч­няў на кан­фе­рэн­цыі, у за­воч­ныя шко­лы, пра­цу са школь­ным сай­там і г.д.

«Каб на­браць про­філь­ны клас, дзя­цей яшчэ трэ­ба пад­цяг­нуць да та­го ўзроў­ню, каб яны маг­лі вы­ву­чаць прад­мет па­глыб­ле­на. Які сэнс, што ў нас ад­кры­лі про­філь­ныя кла­сы, а вуч­ні не мо­гуць за­сво­іць іх пра­гра­му?»

А вось га­дзі­ны ву­чэб­на-вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты і фа­куль­та­тыў­ных за­ня­ткаў па­тра­бу­юць да­дат­ко­вых тлу­ма­чэн­няў пра ўмо­вы іх раз­мер­ка­ван­ня, бо гэ­та вы­клі­кае шмат спрэч­ных пы­тан­няў у шко­лах. На­прык­лад, як мож­на рас­тлу­ма­чыць 4 га­дзі­ны ў ты­дзень клас­на­га кі­раў­ніц­тва ў кла­се з 7 на­ву­чэн­ца­мі? Або 2 га­дзі­ны фа­куль­та­тыў­ных за­ня­ткаў па ма­тэ­ма­ты­цы ў кла­сах з уз­роў­нем ве­даў вуч­няў, не вы­шэй­шым за дру­гі?

Кан­стан­цін.

«Ад­зна­ка ў шко­ле: пер­нік ці бі­зун?» (21.03.2015)

Я зай­маў­ся без­ад­зна­ка­вым на­ву­чан­нем на пра­ця­гу пя­ці га­доў. Рас­пра­ца­ваў ме­то­ды­ку ар­га­ні­за­цыі кант­роль­на-ацэ­на­чнай дзей­нас­ці на ўро­ках вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва і пра­цоў­на­га на­ву­чан­ня, якая змян­шае коль­касць па­пер і дае доб­ры вы­нік у фар­мі­ра­ван­ні адэ­кват­най са­ма­ацэн­кі вуч­няў. На­са­мрэч, праб­ле­ма без­ад­зна­ка­ва­га на­ву­чан­ня не ў па­пе­рах, а ў га­ла­вах да­рос­лых. Стэ­рэа­тып «ад­зна­кі», як «ха­ле­ра», пе­ра­кід­ва­ец­ца з га­лоў да­рос­лых у га­ло­вы дзя­цей. Свят­ла­на Гін пра­вя­ла вель­мі ці­ка­вае да­сле­да­ван­не. Аказ­ва­ец­ца, вуч­ні атрым­лі­ва­юць ад­зна­кі для баць­коў! Ёсць пра што за­ду­мац­ца... І не трэ­ба та­ды шу­каць ад­каз на пы­тан­не, ча­му дзе­ці не хо­чуць ха­дзіць у шко­лу... Ка­лі яны ў па­чат­ко­вай шко­ле на асэн­са­ва­ным уз­роў­ні не на­ву­чац­ца атрым­лі­ваць ве­ды і не ад­чу­юць аса­ло­ду ад па­спя­хо­вай дзей­нас­ці (а пры без­ад­зна­ка­вым на­ву­чан­ні гэ­та ад­на з асноў­ных ідэй), то ў стар­шых кла­сах ні бі­зун, ні пер­нік, ні аў­та­ры­тэт баць­коў не змо­гуць пры­му­сіць іх ву­чыц­ца. Прак­ты­ка па­каз­вае, што ад­зна­кі па­трэб­ны не столь­кі дзе­цям, коль­кі да­рос­лым. Ка­лі ў кла­се на ўро­ках ці­ка­ва, то вуч­ні і не ўспа­мі­на­юць пра ад­зна­ку, асаб­лі­ва на ўро­ках ма­ля­ван­ня і пра­цы.

Мі­ха­іл.

Без­ад­зна­ка­вая сіс­тэ­ма ў па­чат­ко­вай шко­ле дае маг­чы­масць адап­та­цыі дзе­цям, якія ідуць у шко­лу, ча­ка­ю­чы ча­гось­ці но­ва­га, без «яр­лы­коў» вы­дат­ні­каў і двое­чні­каў. На­стаў­ні­ку та­кая сіс­тэ­ма дае маг­чы­масць раз­гле­дзець здоль­нас­ці на­ву­чэн­ца, ад­ка­рэк­та­ваць яго па­во­дзі­ны. Вель­мі доб­рая, на мой баць­коў­скі по­гляд, сіс­тэ­ма.

Іры­на.

«Вы­рас­ціць і вы­ха­ваць пе­да­го­га» (04.03.2015)

Про­філь­ныя пе­да­га­гіч­ныя кла­сы — гэ­та доб­ра, але пе­да­га­гіч­ныя ВНУ яшчэ доў­га бу­дуць на­паў­няц­ца па рэшт­ка­вым прын­цы­пе, па­куль дзяр­жа­ва не вы­ра­шыць пы­тан­не з за­роб­ка­мі. Яго і за­раз мож­на вы­ра­шыць, пры­браў­шы з аду­ка­цыі ліш­нія струк­ту­ры і рас­ста­віў­шы пры­яры­тэ­ты пра­віль­на: на пер­шае мес­ца па­ста­віць за­роб­кі пе­да­го­гаў, а не да­ра­гія і бес­сэн­соў­ныя за­куп­кі аб­ста­ля­ван­ня для школ.

Мож­на бы­ло б па­вы­сіць зар­пла­ту за кошт ар­га­ні­за­цыі плат­ных па­слуг пры шко­ле, але не так, як гэ­та ро­біц­ца ця­пер, ка­лі баць­кі за кур­сы пе­ра­ліч­ва­юць шко­ле 15 000 000 руб­лёў, а на­стаў­ні­кі з гэ­тай су­мы атрым­лі­ва­юць 2 800 000. Мож­на зра­зу­мець, ка­лі ў дзяр­жа­вы ня­ма срод­каў на тое, каб па­вы­сіць за­роб­кі на­стаў­ні­ку. Але як зра­зу­мець, ка­лі на­стаў­нік ар­га­ні­зуе плат­ныя па­слу­гі пры шко­ле, але атрым­лі­вае за сваю пра­цу «ка­пей­кі»? Ка­лі мы хо­чам, каб ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты за­трым­лі­ва­лі­ся ў шко­лах, трэ­ба ства­раць для іх усе ўмо­вы, каб яны маг­лі за­раб­ляць сва­ім та­лен­там і сва­ёй га­ла­вой. Не па­ду­май­це, што на плат­ных кур­сах прак­ты­ку­ец­ца «аб­дзі­ра­лаў­ка» баць­коў. Баць­кі ў ты­дзень пла­цяць толь­кі да 20 000 руб­лёў — і гэ­тыя гро­шы не су­па­стаў­ныя з ты­мі, якія яны ад­да­юць рэ­пе­ты­та­рам! А пла­та за не­ка­то­рыя кур­сы, без вы­ка­ры­стан­ня кам­п'ю­тар­най тэх­ні­кі, на­огул не вы­хо­дзіць за 10 000 руб­лёў у ты­дзень.

Ця­пер усе кі­ну­лі­ся аб­мяр­коў­ваць «якасць» пад­руч­ні­каў. Мы зноў га­то­вы «ўбу­хаць» ве­лі­зар­ныя гро­шы ў су­мніў­ную аван­ту­ру. Пад­руч­ні­кі нель­га мя­няць так час­та: больш вы­гад­на іх пе­ра­вы­да­ваць. Ка­лі тол­кам ра­за­брац­ца, то пры­чы­на ніз­кай па­спя­хо­вас­ці па мно­гіх прад­ме­тах ха­ва­ец­ца не ў са­міх пад­руч­ні­ках, а ў ча­се, які па­ві­нен ад­во­дзіц­ца на вы­ву­чэн­не гэ­тых прад­ме­таў. У 6-м кла­се на вы­ву­чэн­не ма­тэ­ма­ты­кі да­ец­ца 5 га­дзін у ты­дзень, а ў 7-м кла­се, дзе з'яў­ля­ец­ца геа­мет­рыя, — 4 га­дзі­ны ў ты­дзень! Ра­ней на вы­ву­чэн­не кур­са ма­тэ­ма­ты­кі ад­во­дзі­ла­ся 6 га­дзін у ты­дзень, а ў не­ка­то­рых кла­сах на вы­ву­чэн­не ал­геб­ры і геа­мет­рыі ў дру­гім паў­год­дзі бы­ло 7 га­дзін! Рэз­кае ска­ра­чэн­не коль­кас­ці га­дзін пры­вя­ло да та­го, што коль­касць ма­тэ­ры­я­лу, які вуч­ні па­він­ны за­сво­іць на ўро­ку, уз­рас­ла на тра­ці­ну. Ця­пер мно­гія тэ­мы школь­ні­кам да­во­дзіц­ца вы­ву­чаць са­ма­стой­на, а ка­лі яшчэ і ўро­кі пра­пус­ка­юц­ца па якіх-не­будзь пры­чы­нах, то пра­цэс вы­ву­чэн­ня прад­ме­та за­кан­чва­ец­ца на па­ня­цій­ным уз­роў­ні. Як мож­на ма­рыць пра за­ма­ца­ван­не ве­даў? Па­спець бы прос­та прай­сці пра­гра­му!

«Як хо­чац­ца, уба­чыў­шы, што пад'­яз­джае аў­то­бус з пра­вер­кай, не трэс­ці­ся ад стра­ху, а ра­дас­на ска­заць: «Ура, пры­еха­лі ме­та­дыс­ты і спе­цы­я­ліс­ты, якія да­па­мо­гуць вы­ра­шыць маю праб­ле­му хут­ка і якас­на».

Між ін­шым, вуч­няў зры­ва­юць з за­ня­ткаў па лю­бых пры­чы­нах. У ся­рэд­нім за год яны пра­пус­ка­юць ка­ля ме­ся­ца паў­на­вар­тас­ных за­ня­ткаў, і ні­хто за гэ­та ад­каз­нас­ці не ня­се. Бя­да яшчэ і ў на­ступ­ным: рэ­фор­май ся­рэд­няй аду­ка­цыі зай­ма­юц­ца і тыя, хто ў шко­ле на­ват дня не пра­ца­ваў. Раз­мо­вы за­раз вя­дуц­ца толь­кі пра пад­рых­тоў­ку ў ВНУ, ЦТ і пра про­філь­ныя кла­сы. Вы­ба­чай­це, але каб на­браць про­філь­ны клас, дзя­цей яшчэ трэ­ба пад­цяг­нуць да та­го ўзроў­ню, каб яны маг­лі вы­ву­чаць прад­мет па­глыб­ле­на. Які сэнс, што ў нас ад­кры­лі про­філь­ныя кла­сы, а вуч­ні не мо­гуць за­сво­іць іх пра­гра­му? Гэ­та прын­цып да­мі­но: у нас зда­юць ЦТ і ідуць у ВНУ, але не га­то­вы ву­чыц­ца па пра­гра­ме ВНУ.

«На­вош­та ў шко­ле тры ўро­кі фі­зіч­най куль­ту­ры!» — абу­ра­ла­ся мая ма­ці, якая, за­ўва­жу, вы­кла­да­ла ка­ля 40 га­доў гэ­ты прад­мет у шко­ле. На­са­мрэч, ці па­трэб­ны тры ўро­кі фі­зіч­най куль­ту­ры ў шко­ле? А ці па­трэб­ны ўро­кі па ас­но­вах бяс­пе­кі жыц­ця­дзей­нас­ці? Ня­ўжо ста­ла менш ня­шчас­ных вы­пад­каў з дзець­мі? Ра­ней гэ­тыя тэ­мы раз­гля­да­лі­ся адзін раз у ме­сяц на клас­ных га­дзі­нах 10-15 хві­лін і 20-30 хві­лін ад­во­дзі­ла­ся ім на клас­ных га­дзі­нах пе­рад ка­ні­ку­ла­мі. Ця­пер жа гэ­та асоб­ны прад­мет у шко­ле, які за­трым­лі­вае на­шых дзя­цей яшчэ на ад­ну га­дзі­ну. А, маг­чы­ма, гэ­тую га­дзі­ну лепш вы­дат­ка­ваць на фі­зі­ку або ма­тэ­ма­ты­ку? Каб у на­стаў­ні­ка бы­ло больш ча­су для тлу­ма­чэн­ня тэ­мы, за­тое до­ма вуч­ням бы не прый­шло­ся са­ма­стой­на вы­ву­чаць тое, што не па­спе­лі зра­біць ра­зам з на­стаў­ні­кам на ўро­ку... У са­вец­кія ча­сы, ка­лі ў шко­ле бы­ло 6-7 га­дзін ма­тэ­ма­ты­кі і 3-4 га­дзі­ны фі­зі­кі на ты­дзень, я на­огул вель­мі рэд­ка за­да­ваў хат­няе за­дан­не, ве­да­ю­чы, што ка­лі я вуч­ня не на­ву­чыў на ўро­ку, то ка­рыс­ці ад хат­ня­га за­дан­ня ўсё роў­на не бу­дзе. Але та­ды я мог са­бе гэ­та да­зво­ліць, а ця­пер — толь­кі спа­чу­ваю вуч­ням.

Ана­толь СА­ФО­НАЎ.

«Двац­цаць да­ку­мен­таў за­мест пя­ці да­во­дзіц­ца за­паў­няць пе­да­го­гам» (12.02.2015)

Мне зда­ец­ца, што гэ­тая праб­ле­ма ні­ко­лі не вы­ра­шыц­ца. Кож­ны дзень ад­дзе­лы аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му шлюць но­выя пла­ны, па­тра­бу­юць но­выя спра­ва­зда­чы. Кож­ны пра­вя­ра­ю­чы, ка­лі чы­тае той ці ін­шы школь­ны да­ку­мент, хо­ча пад­ла­дзіць яго пад ся­бе, пад сваё ба­чан­не. Ні­хто не бя­рэ пад ува­гу пе­ра­мо­гі вуч­няў у кон­кур­сах, спа­бор­ніц­твах на аб­лас­ным і рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­нях: га­лоў­нае — каб спра­ва­зда­чы бы­лі на­пі­са­ны так, як хо­ча спе­цы­я­ліст з ад­дзе­ла аду­ка­цыі.

Праз па­пе­ры, праз мност­ва кон­кур­саў мы не ба­чым дзя­цей. Ду­ша і сэр­ца ўжо кры­чаць: «Дай­це спа­кой­на пра­ца­ваць! Ша­нуй­це на­стаў­ні­ка! Па­ва­жай­це яго пра­цу!» Мы пра­цу­ем без вы­хад­ных, ча­сам без абе­ду! Не пе­ра­ліч­вай­це вуч­няў у шос­ты школь­ны дзень. Ня­хай кож­ная сям'я вы­бі­рае, што для дзі­ця­ці больш важ­на. Каб на­стаў­нік не ба­яў­ся та­го, што ў су­бо­ту пры­е­дзе пра­вер­ка і ка­лі коль­касць на­ву­чэн­цаў бу­дзе ніз­кай, то яго шко­ла бу­дзе «гу­чаць» у да­вед­цы кант­ро­лю на ўвесь ра­ён. Як хо­чац­ца, уба­чыў­шы, што пад'­яз­джае аў­то­бус з пра­вер­кай, не трэс­ці­ся ад стра­ху, а ра­дас­на ска­заць: «Ура, пры­еха­лі ме­та­дыс­ты і спе­цы­я­ліс­ты, якія да­па­мо­гуць вы­ра­шыць маю праб­ле­му хут­ка і якас­на».

«Без­ад­зна­ка­вая сіс­тэ­ма ў па­чат­ко­вай шко­ле дае маг­чы­масць адап­та­цыі дзе­цям, якія ідуць у шко­лу, ча­ка­ю­чы ча­гось­ці но­ва­га, без «яр­лы­коў» вы­дат­ні­каў і двое­чні­каў».

Шко­ла — гэ­та дзе­ці. Яны па­тра­бу­юць ува­гі і па­ва­гі. А мы ў мі­тус­ні спра­ва­здач, пра­ве­рак, роз­ных на­рад, па­ся­джэн­няў за­бы­ва­ем­ся пра на­шу га­лоў­ную за­да­чу. Спе­цы­я­ліс­ты ад­дзе­лаў аду­ка­цыі пра­цу­юць з па­пе­ра­мі, і кож­ны з іх ку­ры­руе свой на­пра­мак, а на­мес­нік ды­рэк­та­ра па вы­ха­ваў­чай пра­цы па­ві­нен аха­піць усё і па­ка­заць кож­на­му спе­цы­я­ліс­ту глы­бо­кую, змяс­тоў­ную пра­цу па кож­ным з іх: а гэ­та 11 кі­рун­каў Кан­цэп­цыі бес­пе­ра­пын­на­га вы­ха­ван­ня на­ву­чэн­цаў і мо­ла­дзі плюс ган­даль людзь­мі, ка­руп­цыя і ін­шыя. Пра­цу­ю­чы ў шко­ле больш як 20 га­доў, ба­чу, што ад гэ­тых па­пер, пла­наў, спра­ва­здач, да­ве­дак на­шы дзе­ці не ста­лі леп­шы­мі. Мы жы­выя лю­дзі, якія па­він­ны не страч­ваць на пра­цы сваё зда­роўе, а атрым­лі­ваць ад яе ра­дасць і за­да­валь­нен­не, ад­чу­ваць пад­трым­ку не толь­кі з бо­ку вуч­няў (хоць гэ­та — са­мае га­лоў­нае), але і з бо­ку спе­цы­я­ліс­таў, ме­та­дыс­таў, кі­раў­ні­коў усіх струк­тур...

Та­ма­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.